nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

У нацыянальным свяце прыгожага пісьменства ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці ўдзельнічаюць і прадстаўнікі нашага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узначальвае дэлегацыю га

Важкая скарбонка Віцебшчыны

У нацыянальным свяце прыгожага пісьменства ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці ўдзельнічаюць і прадстаўнікі нашага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узначальвае дэлегацыю галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Валерый Марчанка.
Сёлета на рахунку аддзялення СПБ 18 выдадзеных кніг. У ліку значных – паэтычныя зборнікі: выбраных і новых твораў Тамары Красновай-Гусачэнкі «У света тени нет», «Дзве зары» Алега Салтука, які нядаўна адзначыў сваё 65-годдзе, сумеснае выданне нашай абласной і харкаўскай (Украіна) пісьменніцкіх арганізацый «Вокзал для двоих» (ідэя гэтага праекта належыць віцебскаму паэту Мікалаю Намеснікаву, аб якім мы сёння расказваем на 8-й старонцы) і інш.
Пры падтрымцы аблвыканкама чарговы нумар (№9) рэспубліканскага літаратурнага часопіса «Нёман» выходзіць з падзагалоўкам «Витебская тетрадь». Тут змешчаны інтэрв’ю са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Косінцам і творы лепшых сучасных паэтаў і празаікаў Віцебшчыны. Гэта ўжо другі такі выпуск «Нёмана».
Шэраг твораў нашых землякоў прыхільна сустрэты крытыкай. А Т. Краснова-Гусачэнка стала пераможцай на міжнародным конкурсе паэзіі «Золотое перо» у намінацыі «Славянское единство». Дарэчы, гэтым часам яна прадстаўляе Саюз пісьменнікаў Беларусі на Усерасійскім літаратурным свяце «Сярэбраная ліра», які праходзіць у Красным Рогу на Браншчыне, дзе была сяліба рускага класіка Аляксея Талстога.
Дзеля прапаганды айчыннай літаратуры члены абласнога аддзялення СПБ з пачатку года правялі 252 сустрэчы з чытачамі, 44 творчыя вечарыны і прэзентацыі новых кніг. Разам са старшынёй аддзялення актывісты ў гэтай справе – Мікалай Балдоўскі, Галіна Загурская, Тамара Талкачова, Алена Крыклівец.
А для работнікаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Віцебшчыны папулярызацыя Яе Вялікасці Кнігі – прафесія. Сёння ў нашай вобласці працуюць 654 бібліятэкі з агульным фондам болей за 8,5 млн.
экземпляраў. У абласной колькасць адзінак захавання перавышае 700 тыс. экз. Сярод рэдкіх – факсімільнае выданне «Слуцкага Евангелля», «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча на чатырох мовах, юбілейны альбом «Белавежская пушча» і іншыя. Па словах намесніка дырэктара бібліятэкі па навуковай працы Таццяны Адамян, толькі за першае паўгоддзе паступіла болей за 6 тыс. мастацкіх, энцыклапедычных, навукова-папулярных, перыядычных выданняў (у тым ліку – электронных). Тут сістэматычна ладзяцца літаратурныя сустрэчы, выставы кніг. Супрацоўнікі рыхтуюць бібліяграфічныя агляды, шмат працуюць у асяроддзі юных чытачоў.
Штогод скарбонка айчыннага пісьменства папаўняецца дзякуючы і калектыву Віцебскай абласной друкарні, які ўзначальвае лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» Яўгеній Ларычаў. З гэтага прадпрыемства ў свет выходзіць шэраг перыядычных выданняў, уключаючы і «Народнае слова». А ўсяго на Віцебшчыне выдаюцца 57 газет і шэсць часопісаў.
Па добрай завядзёнцы кнігі пераможцаў штогадовага Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, дзіцячай літаратуры, публіцыстыкі, перакладу, сатыры і гумару, дэтэктыўнага і песеннага жанраў абавязкова паступаюць у полацкі Музей беларускага кнігадрукавання. Нагадаем, што праца гэтага калектыву на чале з А. Шумовіч падчас Дня беларускага пісьменства «Паставы-2006» была адзначана прызам «Залаты фаліянт» і дыпломам «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны». Як паведаміла Алена Уладзіміраўна, да сёлетняга свята ў музеі прымеркавана канцэптуальная выстава «Ад гусінага пяра да сучасных тэхналогій». Тут прадстаўлены і рэдкія экспанаты з яго фондаў.
Пачэснай справе асветніцтва, распаўсюджвання і развіцця беларускага прыгожага пісьменства ў нашай вобласці служаць Віцебскі літаратурны музей, Дом-музей Петруся Броўкі ў Пуцілкавічах Ушацкага раёна, філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Ляўках на Аршаншчыне, мемарыяльны музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы, літаратурна-этнаграфічны музей «На шляху з грэкаў у варагі, або Хатка бабкі Параскі» ў Цінкаўцах Верхнядзвінскага раёна, шэраг музейных экспазіцый у навучальных установах.
Галіна Іванова, «НС».
2.09.2011
Новость посмотрели: 2095
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
Да сустрэчы ў Глыбокім! Падчас Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці адбылося ўшанаванне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі, д ... Читать полностью...

Да сустрэчы ў Глыбокім!

Перадсвяточны рахунак Важкі ўнёсак робяць нашы землякі ў скарбонку айчыннага пісьменства і прапаганду лепшых яго традыцый. Напрыклад, сёлета свет пабачылі 15 кніг, аўтарамі якіх з’яўляюцца члены абласнога аддзял ... Читать полностью...

Перадсвяточны рахунак

СА СМАРГОНI ВЯРНУЛIСЯ З УЗНАГАРОДАМI У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міха ... Читать полностью...

СА СМАРГОНI ВЯРНУЛIСЯ З УЗНАГАРОДАМI

СВЯТА МОВЫ 5-6 верасня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Падчас свята адбудуцца выставы і канцэрты, навукова-практычная канферэнцыя і «круглы стол» з удзелам замежных ... Читать полностью...

СВЯТА МОВЫ

Нязгасны агонь асветы На рэспубліканскім свяце – Дні беларускага пісьменства ў Хойніках – Віцебшчына будзе прадстаўлена дэлегацыяй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Краснова-Гус ... Читать полностью...

Нязгасны агонь асветы

Пісьменніцкі дэсант са сталіцы У мінулую пятніцу Віцебск наведалі прадстаўнікі вядучых літаратурна-мастацкіх выданняў краіны. У абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з чытачамі, калегамі па творчасці, прапагандыстамі прыгожага піс ... Читать полностью...

Пісьменніцкі дэсант са сталіцы

Спявай, Купалаўская ліра У Ляўках на Аршаншчыне мінулай суботай адбылося традыцыйнае абласное свята паэзіі «Звіні, спявай, Купалаўская ліра». Караваем і песнямі сустракалі ўдзельнікі мясцовай мастацкай самадзейн ... Читать полностью...

Спявай, Купалаўская ліра

«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ» У аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча адбылася прэзентацыя новага зборніка літаратурнага аб’яднання «Дняпроўскія галасы». Аднайменнае выданне прысвечана 60-годдзю аб’яд ... Читать полностью...

«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ»

«Чытаем на беларускай мове» Пад такой назвай-заклікам на Браслаўшчыне сёння стартуе месячная акцыя, мэта якой прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да мілагучнага беларускага слова, да твораў клас ... Читать полностью...

«Чытаем на беларускай мове»