Витебчанин спаc на пожаре пожилую женщину
Выстава-продаж прадукцыі навучальных устаноў вобласці – заўжды падзея ў Віцебску. На гэты раз кірмаш адбыўся каля Палаца спорту і супаў з рэспубліканскімі «Дажынкамі» ў Мал
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 30.09.2011 |
|---|
| 30.09.2011 |
| 28.09.2011 |
| 28.09.2011 |
| 26.09.2011 |
| 26.09.2011 |
| 26.09.2011 |
Новости Витебщины
Новый генпрокурор восстановил в должности прокурора Витебской области, уволенного из-за террористов
Витебчанин спаc на пожаре пожилую женщину
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Вырашчанае прадавалі і юшкай частавалі
Гарбузы – прадукт карысны.
Выстава-продаж прадукцыі навучальных устаноў вобласці – заўжды падзея ў Віцебску. На гэты раз кірмаш адбыўся каля Палаца спорту і супаў з рэспубліканскімі «Дажынкамі» ў Маладзечне. Зрэшты, «Восеньскі карагод» і ёсць своеасаблівыя вучнёўскія дажынкі, бо пакупнікам на ім прапануюцца галоўным чынам плады новага ўраджаю.
Тон задавалі ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Ці не самай вялікай і багатай атрымалася «экспазіцыя» Гарадоцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельгасвытворчасці імя І. Дарошчанкі. Калі бульба – дык адборная і цэлымі грузавікамі. Яна выглядала кірмашовай каралевай, прадуктам нумар адзін. Пакупнікі бралі «другі хлеб» па некалькі мяхоў адразу, бо непадалёк ад Палаца спорту можна было прыпаркавацца легкавушкам. Нарасхват ішло зерне і іншая прадукцыя з вучгаса гэтага каледжа.
Як след падрыхтаваліся да «Восеньскага карагода» ў Відзаўскім прафтэхкаледжы сельгасвытворчасці. Мабыць, ніводны наведвальнік кірмаша не абмінуў трусянят элітных парод з тамтэйшай фермы. Вабілі да сябе і сонечнага колеру гарбузы самых розных памераў. Чарга стаяла каля палаткі з гатаванымі прысмакамі. А пагрэцца ў мінулую халаднаватую суботу відзаўцы прапанавалі пакупнікам не чым іншым, як смачнай, духмянай юшкай, якую зварылі тут жа, у ёмкім катле.
У Глыбоцкім прафліцэі вырошчваюць добрыя саджанцы пладовых дрэў. У гэтым «жанры» сельгасвытворчасці ён выглядаў на кірмашы манапалістам. Бачна было, што важкі ўраджай сёлета далі і вучнёўскія соткі Крынкаўскай СШ Лёзненскага раёна, Старасельскай СШ Віцебскага і іншых школ вобласці.
Самы багаты выбар сувеніраў прапанавалі Віцебскі тэхналагічны каледж і ўстановы абласнога аб’яднання па арганізацыі пазашкольнай працы з дзецьмі і падлеткамі.
Цэны на вучнёўскім кірмашы заўжды ніжэйшыя, чым на «дарослых». Сёлета гэта адчувалася асабліва. А інфармацыя аб навучальных установах нашай вобласці, умовах паступлення, прафесіях, якія там можна атрымаць, была зусім бясплатнай. Разам з нумарамі мастацкай самадзейнасці яна паслужыла аздобай «Восеньскага карагода».
Вітаючы ўдзельнікаў кірмашу і пакупнікоў, начальнікупраўленняадукацыіаблвыканкамаІванШчурок зазначыў, што гэта традыцыйнае мерапрыемства – яскравае сведчанне адукацыйна-выхаваўчай працы па шэрагу накірункаў. Важнейшыя з іх – прафарыентацыя моладзі, навучанне яе запатрабаваным на працоўным рынку прафесіям, самазабеспячэнне харчаваннем устаноў адукацыі.
Затым на «Восеньскім карагодзе» ўрачыста адзначылі кіраўнікоў і майстроў вытворчага навучання тых устаноў адукацыі, дзе дасягнуты найлепшыя вынікі менавіта на ніве практыкі – у майстэрнях і вучэбных гаспадарках. Такіх на Віцебшчыне шмат, і вучні ў іх працавітыя і здольныя. Гэта ўжо даўно зразумелі пакупнікі вырабленай імі прадукцыі: на кірмашы было вельмі шматлюдна.
3.10.2011
Просмотров: 40
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
30 красавіка плошча Свабоды ў Віцебску, па сутнасці, адпавядала сваёй даўнішняй назве – Рынкавая. Тут праходзіла 15-я па ліку выстава-продаж прадукцыі навучальных устаноў вобласці – кірмаш «Вясновы карагод». Сёння ў заснаванай упраўленнем ад ...
У мінулую пятніцу віцебская плошча Свабоды была аточана грузавікамі, а вакол іх віраваў людскі натоўп. 22-ю выставу-продаж прадукцыі навучальных устаноў ладзіла ўпраўленне адукацыі аблвыканкама. Гэты кірмаш, дзе па традыцыі галоўны «прадавец&r ...
Першае ў жыцці інтэрв,ю дае пераможца свайго забегу, вучаніца віцебскай СШ №15 Юля Ляошка. А распачалося ўсё ў гімназіі №1 Віцебскага раёна ў вёсцы Кастрычніцкая. Тут ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты Алімпійскі куток. Гэта ўстанова адукацыі ўвайшла ...
За 2009-2010 гады ў межах акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праведзены чатыры рэспубліканскія конкурсы: радаводаў «Мой род – мая сям’я», музеяў баявой славы і этнаграфічных, летапісаў школ (уст ...