nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Пра гэты маляўнічы куток нашай Бацькаўшчыны складзены вершы і песні, зняты фільмы, напісаны шматлікія гістарычныя і прыродазнаўчыя даследаванні. Браслаўскі раён пакідае незабыўныя ўражанні ў

Любові да Браслаўшчыны ўсе падуладны

Пра гэты маляўнічы куток нашай Бацькаўшчыны складзены вершы і песні, зняты фільмы, напісаны шматлікія гістарычныя і прыродазнаўчыя даследаванні. Браслаўскі раён пакідае незабыўныя ўражанні ў кожнага, хто хоць аднойчы плаваў па яго блакітных азёрах, любаваўся краявідамі з гары Маяк або Замкавай, наведаў адметныя архітэктурныя помнікі.
Нядаўна спроба сабраць вершаваныя радкі, прысвечаныя ўнікальнаму па харастве краю, увасобілася ў зборніку «Браслаўшчына – прыгажосць і натхненне». Пры падтрымцы Браслаўскага райвыканкама ён пабачыў свет у рэспубліканскім выдавецтве «Беларусь». Гэта вершы прафесійных і самадзейных паэтаў на беларускай і рускай мовах. Як сведчыць зборнік, Паазер’е адарыла натхненнем нашых славутых землякоў – народнага паэта Беларусі Петруся Броўку і Уладзіміра Караткевіча. Аказаліся ў яго палоне Артур Вольскі і Яўгенія Янішчыц, Уладзімір Карызна і Хведар Чэрня, Алесь Пісьмянкоў, Яўген Хвалей, Мікола Мятліцкі і іншыя вядомыя айчынныя паэты. Свае шчырыя пачуцці адрасуе Браслаўшчыне з латвійскага горада Даўгаўпілса Станіслаў Валодзька, які з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі:
«І калі асенні дождж, бывае,
Засціць краявідаў прыгажосць,
Браслаў з герба промні рассявае,
Сонца тут уночы нават ёсць!».
А што ўжо казаць пра тых, хто апявае яе ў натхнёных радках, жывучы і працуючы на Браслаўшчыне! Пры Опсаўскім цэнтры вольнага часу і літаратуры шмат год плённа дзейнічае літаратурнае аб’яднанне «Ветразь надзеі» пад кіраўніцтвам Тэрэзы Крумплеўскай. Дарэчы, яна і дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Ляснеўская – ўкладальнікі зборніка. Аматарскаму аб’яднанню прысвоена ганаровае званне народнага. У яго складзе – 20 самадзейных аўтараў з усяго раёна, «ад піянераў да пенсіянераў», бо, перафразуючы класіка, любові да Браслаўшчыны ўсе падуладны.
Пагартаўшы гэтае багата ілюстраванае выданне, чытач абавязкова захоча з’ездзіць да апетых яго аўтарамі мясцін. А там, хто ведае, можа, таксама натхніцца на вершы.
Галіна Шпакоўская, «НС».
5.10.2011
Новость посмотрели: 2704
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ» У аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча адбылася прэзентацыя новага зборніка літаратурнага аб’яднання «Дняпроўскія галасы». Аднайменнае выданне прысвечана 60-годдзю аб’яд ... Читать полностью...

«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ»

Прыбаўленне ў сям’і жыхароў Браслаўшчыны Ужо на другі дзень новага 2012 года, у 0 гадзін 10 хвілін, з’явіўся на свет новы жыхар Браслаўшчыны. У сям’і Матвеевых з Відзаў нарадзіўся хлопчык, брацік двум сястрычкам, што ўжо гадуюцца ... Читать полностью...

Прыбаўленне ў сям’і жыхароў Браслаўшчыны

«ПАЭТЫЧНАЯ КРАIНА ВОЛЬГI РУСIЛКI» Пад такой назвай днямі ў абласной бібліятэцы прайшла творчая вечарына, прымеркаваная да юбілею члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча Вольгі Ру ... Читать полностью...

«ПАЭТЫЧНАЯ КРАIНА ВОЛЬГI РУСIЛКI»

«Чытаем на беларускай мове» Пад такой назвай-заклікам на Браслаўшчыне сёння стартуе месячная акцыя, мэта якой прыцягнуць увагу мясцовага насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, да мілагучнага беларускага слова, да твораў клас ... Читать полностью...

«Чытаем на беларускай мове»

ЗЕМЛЯКI ДАПАМОГУЦЬ ПОЛАЦКУ Што можа аб’яднаць пісьменніка, батаніка, спявачку і генерала? У Полацку вырашылі, што сімвалам такой лучнасці стане алея землякоў, якая з’явіцца да дня нараджэння горада ў маі. Сімвал ... Читать полностью...

ЗЕМЛЯКI ДАПАМОГУЦЬ ПОЛАЦКУ

Ад пачаткоўцаў да мэтраў У Год кнігі творчую скарбонку Глыбоцкага раёна папоўнілі новыя выданні. У рэспубліканскіх і рэгіянальных выдавецтвах пабачылі свет паэтычныя зборнікі Віталя Гарановіча «Нараджэнне вады» ... Читать полностью...

Ад пачаткоўцаў да мэтраў

IМЯНIНЫ «СВIТАНКА» 15 гадоў таму адбылося першае выступленне перад аматарамі паэзіі членаў шаркаўшчынскага літаб’яднання «Світанак». І з таго часу гэтая суполка, створаная пры рэдакцыі раённай газеты «Кліч Ра ... Читать полностью...

IМЯНIНЫ «СВIТАНКА»

Алесь Жыгуноў: «Лірычнага паэта натхняе прыгажосць» Творчы здабытак вядомага на Віцебшчыне сучаснага паэта, аўтара пяці паэтычных зборнікаў, лаўрэата міжнароднай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча і республіканскага літаратурнага конкурсу «Залаты ... Читать полностью...

Алесь Жыгуноў: «Лірычнага паэта натхняе прыгажосць»

«І не знікаць паэтам вечна!» Пад такой назвай 26 лістапада ў Оршы, ля помніка Уладзіміру Караткевічу на дняпроўскім беразе, пройдуць літаратурныя чытанні, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Гэта адно са шматлікі ... Читать полностью...

«І не знікаць паэтам вечна!»