nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Традыцыйна напярэдадні светлага свята Божага Нараджэння ў віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла сустрэча журналістаў з духавенствам. Як заўсёды, да Калядаў прымерк

У чаканні каляднага цуду

Традыцыйна напярэдадні светлага свята Божага Нараджэння ў віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла сустрэча журналістаў з духавенствам.
Як заўсёды, да Калядаў прымеркаваны дні хрысціянскай культуры. Асноўныя іх мерапрыемствы адбудуцца ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Гэта і ўсемагчымыя выставы, і канцэрты, і сустрэчы з творчай інтэлігенцыяй, і конкурсы батлеек. Кульмінацыяй стане вігілія ўрачыстасці Божага Нараджэння, якую ў ноч на 25 снежня ўзначаліць біскуп Уладзіслаў Блін. А ў пачатку студзеня ў Міёрах пройдзе 11-ы фестываль «Зорка Бэтлеема».
Ксёндз Віктар Місевіч пазнаёміў прысутных са свежым, ужо 9-м, нумарам газеты «Каталіцкі веснік», рэдактарам якой з’яўляецца і з якой актыўна супрацоўнічаюць і святары, і свецкія вернікі. Асаблівая ўвага была засяроджана на тым, каб каляднае свята было не толькі перагорнутым аркушыкам календара, а каб Хрыстос нарадзіўся ў гэтую чыстую ноч у сэрцы кожнага чалавека.
Біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін заклікаў суразмоўцаў вучыцца любіць сябе, «узняць крылы», не ўпадаць у роспач, бо Бог усіх любіць і нікога не абдзяляе сваёй увагай. Таму шчырая ўсмешка і добразычлівы погляд павінны стаць неабходнымі для кожнага хрысціяніна.
На пытанне аб будаўніцтве новых каталіцкіх святыняў ксёндз-біскуп перадусім адзначыў, што нарэшце накрыты дах велічнага старажытнага касцёла ў Дзісне, актыўна будуецца бажніца ў Бешанковічах. Не за гарамі асвячэнне віцебскіх касцёлаў Святога Духа на вул. Чкалава і Святога Антонія на вул. Гагарына.
Алесь Бынькоў, «НС».
17.12.2011
Новость посмотрели: 1584
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
У чаканні Божага Нараджэння віцебскі біскуп У. Блін правёў прэс-канферэнцыю Традыцыйна напярэдадні калядных святаў у курыі віцебскага каталіцкага біскупа Уладзіслава Бліна зладзілі прэс-канферэнцыю для журналістаў мясцовых СМІ. Як заўсёды, сустрэча прайшла ў цёплай хатняй ... Читать полностью...

У чаканні Божага Нараджэння віцебскі біскуп У. Блін правёў прэс-канферэнцыю

У ЧАКАННI КАЛЯДНЫХ ЦУДАЎ Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі прайшла традыцыйная сустрэча з журна-лістамі. Сёлета на ёй адсутнічаў біскуп Уладзіслаў Блін, бо разам з іншымі ерархамі беларуска ... Читать полностью...

У ЧАКАННI КАЛЯДНЫХ ЦУДАЎ

Калядныя сустрэчы Ужо ў дзявяты раз па ініцыятыве Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі ў вобласці адбудуцца Дні хрысціянскай культуры. Яны распачнуцца 5 снежня выставай прафесара ВДУ Вячаслава Шапшура ў касцёле Езуса Міласэ ... Читать полностью...

Калядныя сустрэчы

Поклонитесь святыням Радостная для каждого христианина весть накануне праздника Святого Рождества Христова и Новолетия: 22 декабря в Свято-Троицкий Марков мужской монастырь (ул. М. Горького, 84а) прибывают икона Святит ... Читать полностью...

Поклонитесь святыням

Урачыстасць Божага Цела ў Віцебску Традыцыйна на пачатку чэрвеня віцебская каталіцкая парафія ладзіць урачыстую працэсію, прысвечаную святу Божага Цела. Згодна з хрысціянскімі канонамі менавіта Божае Цела спажываюць вернікі, калі па ... Читать полностью...

Урачыстасць Божага Цела ў Віцебску

Сустрэча на Вялікім тыдні Як заўсёды, напярэдадні Вялікадня ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча журналістаў з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам Блінам. У ёй прынялі ўдзел мясцовыя святары ... Читать полностью...

Сустрэча на Вялікім тыдні

У імя Божага Цела У гэтыя дні вернікі каталіцкай канфесіі традыцыйна ладзяць урачыстасці з нагоды свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У Віцебску ў мінулыя выхадныя іх узначаліў апостальскі адміністратар дыяцэзіі Ф ... Читать полностью...

У імя Божага Цела

БЛАСЛАВЕННЕ КАРДЫНАЛА У мінулую суботу католікі Віцебска ладзілі традыцыйную штогадовую працэсію, што прымеркавана да ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста. Асаблівую ўзнёсласць сёлетняму святу надало тое, што ў сваім ... Читать полностью...

БЛАСЛАВЕННЕ КАРДЫНАЛА

Пакланіліся святыні У мінулую нядзелю віцебскія католікі ўрачыста сустракалі вялікую хрысціянскую рэліквію – Турынскую плашчаніцу, льняны саван, у які, як лічыцца, пасля ўкрыжавання было загорнута цела Хрыста. ... Читать полностью...

Пакланіліся святыні