Бог любіць кожнага і заўсёды. Прагне нам дапамагчы. Хоча нам даць неба. Чалавек бачыць, як людзі ў нядзелю ідуць памаліцца ў касцёл. «Яны знайшлі дарогу да Бога. А што са мной?». Паслухай, Бог заўсёды сярод людзей. Я не сумняваюся, што толькі ад нас саміх, ад нашага жадання залежыць, ці народзіцца Езус у кожным з нас, ці застанецца з намі. Моцна вас люблю. Малюся за вас. Малюся за нашу Беларусь. І сардэчна бласлаўляю. У імя Айца і Сына, і Духа Святога.