Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Декабрь 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць…


З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць…

 

 

Прыемна, калі надзелены ўладай чалавек сустракае наведвальніка з добрай усмешкай. Такім па жыцці з’яўляецца і старшыня Варапаеўскага пасялковага Савета дэпутатаў, што на Пастаўшчыне, Аляксей Аліхвер (на фота).

 

Клопатаў хапае самых розных… Варапаева – пасёлак немалы, быў у пасляваенны час нават цэнтрам раёна. З прамысловых прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі вядома прадукцыя завода жалезабетонных канструкцый, які пачынае пакрысе ажываць пасля спаду, дрэваапрацоўчага камбіната… А яшчэ тэрыторыя Савета – гэта больш за паўсотні вёсак. Два гады таму да яго была далучана і частка расфармаванага Белькаўскага сельсавета. Таму сёння больш чым 5300 жыхароў прыкладна роўна дзеляцца на пасялкоўцаў і вяскоўцаў.
З буйных населеных пунктаў варта адзначыць слаўную калісь шклозаводам Гуту, вёску Стары Двор, цэнтр былога саўгаса «Старадворскі», які развіваў свінагадоўлю ды падпарадкоўваўся ў савецкія часы непасрэдна Маскве.

 

 «Каб проста аб’ехаць усю тэрыторыю Савета, патрабуецца шмат часу», – канстатуе Аляксей Ягоравіч. А трэба ж сацыяльныя стандарты выконваць. Каб і з палівам зімой усе былі, асабліва нямоглыя і адзінокія, і дарогі знаходзіліся ў належным стане, і аўталаўка рэгулярна прыязджала, і пошта прыходзіла, і радыёкропкі былі спраўныя… Усяго і не пералічыш. Дзіўная рэч, але так атрымалася, што цэнтры ўсіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў знаходзяцца за межамі тэрыторыі Савета. Гэта, безумоўна, не вельмі спрыяе кантактам з іх кіраўнікамі.

 

Сапраўдным бічом нашага грамадства з’яўляецца п’янства. Не абышла гэтая загана і Варапаеўскі пассавет. Прыходзіцца рэгулярна весці прафілактычную работу сярод аматараў выпіць, збіраць спецыяльныя пасяджэнні з удзелам саміх «грэшнікаў», работнікаў праваахоўных органаў і г. д. Старшыня прызнаецца, што, бывае, і самаруч вылівае «барматуху», калі які выпівоха трапляе на яго пільнае вока.

 

 А вось што радуе кіраўніка мясцовай улады, дык гэта тое, што не зніжаецца колькасць жадаючых пабрацца законным шлюбам. Прыгожы абрад можна замовіць і ў самім будынку пассавета. Сустрэча на ганку караваем і іншыя ўрачыстыя хвалюючыя моманты запомняцца маладым на ўсё жыццё. Такія прыемныя клопаты бярэ на сябе кіраўнік спраў сельвыканкама Ганна Рубель. «Мы ў гэты найважнейшы дзень можам удзяліць маладым куды больш увагі, чым у вялікіх гарадах, дзе справа пастаўлена на паток, – кажа Ганна Сцяпанаўна. – Дзеткі ж усе свае, выраслі літаральна на нашых вачах». Таму можна быць упэўненым, што і дэмаграфічная сітуацыя на гэтай зямлі будзе ў парадку.

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



23.12.2011

 

Новость посмотрели: 1974

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: Местная жизнь




Похожие новости по теме :

 

Людзі будуць задаволены


У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдным упрыгажэннем населенага пункта, што сёлета адзн ... Читать полностью...

I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА

I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА


На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе прыём старшыня сельвыканкама Аляксандр Парахневіч. ... Читать полностью...

Родам з «польскага часу»


Усе карані Генрыха Шапеля (на фота) – у мястэчку Лынтупы Пастаўскага раёна. «Бацькі мае, і дзяды, і прадзеды жылі тут», – кажа гэты з хітрынкай у вачах жвавы дзядуля. Нарадзіўс ... Читать полностью...

Вяселле па-сенненску — прышчэпка ад разводаў


Апошнім часам на Сенненшчыне назіраецца сапраўдны шлюбны бум. Колькасць новаствораных сем’яў сягае да пасляваенных паказчыкаў. У чым прычына такой прыемнай тэндэнцыі? Можа, у сонечнай актыўнасці ... Читать полностью...

ШТО ПАВIНЕН УМЕЦЬ САКРАТАР СЕЛЬСАВЕТА?


Сакратар Крапівенскага сельскага Савета Аршанскага раёна Ірына Каткоўская працуе на гэтай пасадзе 14 гадоў, а ў свой час атрымала дыплом эканаміста. Ды так склаўся лёс, што ў сельсавеце ас ... Читать полностью...

«Ціхая прыстань» у Лынтупах


Памятаю, як у дзяцінстве ўпершыню ўбачыў дом састарэлых. Яго будынак размяшчаўся ў маляўнічай мясцовасці пад Мінскам, у засені векавых дубоў. Але найбольш запомнілася не прыроднае хараство, а роспач у ... Читать полностью...

СУМЛЕННЕ МАЛАКАЗДАТЧЫКА — КАТЭГОРЫЯ МАТЭРЫЯЛЬНАЯ


На працягу цэлага тыдня Аршанскі малочны камбінат вяртаў малако, здадзенае жыхарамі вёскі Смальяны, выявіўшы ў ім антыбіётыкі. Сярод вяскоўцаў, якія недалічыліся ў сямейным бюджэце па 100 і больш ... Читать полностью...

Іх з’яднала «Сяброўства»


Што ні кажыце, куды больш прыемна размаўляць з чалавекам пра мастацтва, чым пра яго хваробы, дарагія таблеткі ды няўважлівых лекараў. Таму з добрым настроем я выправіўся ў госці да ўдзельнікаў к ... Читать полностью...

Дэпутацкія клопаты Вольгі Гінько


Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011» Вольга Гінько (на фота) узначальвае Празароцкі дзіцячы сад-сярэднюю школу Глыбоцкага раёна. ... Читать полностью...