Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Август 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Родам з «польскага часу»


Родам з «польскага часу» 

 

 

Усе карані Генрыха Шапеля (на фота) – у мястэчку Лынтупы Пастаўскага раёна. «Бацькі мае, і дзяды, і прадзеды жылі тут», – кажа гэты з хітрынкай у вачах жвавы дзядуля.

 

Нарадзіўся ён у 1931 годзе, калі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Польшчы. Аднак не лічыць, што так ужо было ўсё кепска пад «прыгнётам панскім», калі на зямлі быў гаспадар, «які жыў сам і даваў жыць іншым». Можа, такія светлыя дзіцячыя ўспаміны засталіся таму, што сям’я была заможнай, мелі сем гектараў зямлі. Бацька сам апрацоўваў надзел на кані з дапамогай немудрагелістых сельскагаспадарчых прылад.

 

Генрых быў яшчэ, зразумела, малы, да ўз’яднання дзвюх частак Беларусі скончыў толькі два класы. З дзяцінства меў схільнасці да розных навук, нават граў у духавым аркестры.

 

Гандаль у Лынтупах, як і шмат дзе з даўніх часоў на нашых землях, быў справай яўрэяў. «Надта яны схільныя да прафесіі гандляра: ніводзін не мог з імі канкурыраваць». На асабістых адносінах, кажа субяседнік, гэта не адбівалася, хаця знаходзіліся радыкалы, што заклікалі набываць тавары толькі ў адзінай, якая тут была, «польскай» краме.

 

У Лынтупах побач былі спіртзавод і бровар, дзе варылі піва. Дзед нашага героя ў свой час зарабляў тым, што вазіў у Расію алкагольныя напоі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны бровар разабралі на цэглу, а спіртзавод і зараз з’яўляецца адным з вядучых у краіне.

 

Вакол Лынтупаў рос панскі лес. Ён быў багаты на каштоўныя пароды дрэў – клён і ясень, напрыклад. Той-сёй спрабаваў высякаць іх без дазволу. Некаторых лавілі на месцы злачынства. У якасці пакарання яны лішні дзень адпрацоўвалі на пана. Дзядзька нашага героя быў лесніком, да таго меў свой маленькі матацыкл. Таму, відаць, за такую «заможнасць» у 1939 годзе яго ў ліку першых адправілі на 8 гадоў ў Сібір. Жонку вывезлі ў Казахстан. І гэта не адзінкавы выпадак. Страшны быў час.

 

Аднак тут жа Генрых Антонавіч з усмешкай распавядае пра службу ў савецкім войску, калі старшына спалохана пытаўся: «Генка, а гэта праўда, што на вас, як на конях, паны аралі зямлю?». Стараўся, канешне, пазбегнуць адказу, які, відавочна, не ўпісваўся ў тагачасную канву.

 

Пасля вайны Г.Шапель працаваў у Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі машыністам. У свой жа час у Лынтупы была пракладзена першая ў царскай Расіі вузкакалейка. Па ёй і вазіў цэглу для пабудовы санаторыяў на Нарачы. Ды і як турыстычны маршрут гэтая дарога выкарыстоўвалася. Даводзілася бачыць на «беларускім моры» лецішчы народных пісьменнікаў  М.Танка і М. Лынькова.

 

Сёння сын і дачка жывуць сваімі сем’ямі, а Генрых Антонавіч застаўся самотным у аднапавярховым будынку інтэрнатнага тыпу ад чыгункі. Праўда, ёсць яшчэ верны кот. Ды рэгулярна прыходзіць сацыяльны работнік, які апякуе дзядулю.

 

Нягледзечы на ўзрост, стары рэгулярна наведвае касцёл, але крыўдуе, што службы ідуць выключна па-беларуску: «Маладым гэта, вядома, лепш, але куды ўжо нам, старым, перавучвацца, калі з маленства маліўся на польскай мове? І такі ж не адзін я».

 

Усё змяняецца ў гэтым свеце. І не разумее Генрых Антонавіч, калі які чалавек брыдкасловіць, абражае кагосьці. Раней, кажа ён, сустракаючы настаўніка, здымалі капялюш, а цяпер той сам цярпліва стаіць ля школьных дзвярэй, чакае, пакуль не заскочаць усе вучні.
«Толькі, дзетка, не пішы крытыкі, а то прыйдуць каму трэба і штрафу дадуць старому дзеду», – ці то жартам, ці то ўсур’ёз папрасіў на развітанне лынтупскі старажыл, ды пайшоў карміць любімага ката.



24.08.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1314

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: Свет людзей




Похожие новости по теме :

 

З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць…


Прыемна, калі надзелены ўладай чалавек сустракае наведвальніка з добрай усмешкай. Такім па жыцці з’яўляецца і старшыня Варапаеўскага пасялковага Савета дэпутатаў, што на Пастаўшчыне, Аляксей Алі ... Читать полностью...

У Лынтупах будзе свой «маленькі Нясвіж»


Не так ужо і шмат турыстаў наведваюць сёння гэту найцікавейшую мясціну на самым захадзе нашай вобласці, на Пастаўшчыне. Аднак упэўнены, што Лынтупы з іх сядзібна-паркавым ансамблем Бішэўскага, касцёл ... Читать полностью...

Дзядзька Мар’ян, які жыве з Богам


Гэтага сівавалосага чалавека ведаюць у Паставах многія. А дзякуючы інтэрнэту, дзе артыкулы пра Яго можна знайсці ажно на трох мовах, – і ва ўсім свеце. Праз яго нязломную пазіцыю вернікам быў вв ... Читать полностью...

ВЫШЫВАНКІ ЛІЛІІ ЗАРЭЦКАЙ


Не перастае здзіўляць землякоў сваімі адметнымі вышыванкамі Лілія Зарэцкая, пенсіянерка з вёскі Навасёлкі-1 Пастаўскага раёна. Навучылася гэтаму рукадзеллю ў маленстве, аднак найбольш плённа займаец ... Читать полностью...

Пусцілі карані ў Ільюшыне


У аграгарадку Ільюшына Ушацкага раёна добра прыжыліся людзі з розных куткоў былога СССР. Тут нават створаны народны клуб нацыянальных культур з красамоўнай назвай «Дружба». У яго мерапрые ... Читать полностью...

ВIНАГРАДАРЫ САКРЭТАЎ НЕ ТОЯЦЬ

ВIНАГРАДАРЫ САКРЭТАЎ НЕ ТОЯЦЬ


Георгій і Фаіна Шокелі захапіліся вырошчваннем вінаграду яшчэ ў 1981 годзе. Тады Фаіна Канстанцінаўна працавала выхавальніцай у дзіцячым садку, а Георгій Якаўлевіч – вадзіцелем АТП-15. Цяпер ... Читать полностью...

Збіральнік скарбаў ксёндз Павел


Касцёл апостала Андрэя — дамінанта мястэчка Лынтупы, што на Пастаўшчыне. Адметна, што на працягу існавання ён ніколі не зачыняўся, нават калі па аб’ектыўных прычынах не было свайго свята ... Читать полностью...

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI

ТОЕ, ЧЫМ МЫ ПАВIННЫ ГАНАРЫЦЦА, ПАКУЛЬ ЗНАХОДЗIЦЦА Ў ЗАПУСЦЕННI


Сучасны выгляд маёнтка. Фота Аляксея Карайчанцава. На пачатку ХХ стагоддзя мястэчка Опса, што знаходзіцца ў 18 км на паўднёвы захад ад Браслава, выглядала інакш. На трохкутнай плошчы, так званым р ... Читать полностью...

Векавы шлях бабулі Паўліны


Светлы позірк добрых удумлівых вачэй, пачуццё народнага гумару, нязломная вера, пранесеная праз усе бязбожныя часы, і выдатная памяць, якая да драбніц захоўвае ўсе вехі доўгага жыцця – такой сус ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код