Страшная авария на автодороге Минск – Витебск
ШТО ПАВIНЕН УМЕЦЬ САКРАТАР СЕЛЬСАВЕТА?
Сакратар Крапівенскага сельскага Савета Аршанскага раёна Ірына Каткоўская працуе на гэтай пасадзе 14 гадоў, а ў свой час атрымала дыплом эканаміста. Ды так склаўся лёс, што ў сельсавеце асвоіла і дадатковыя спецыяльнасці, якія тут патрабуюцца. Яна з ходу пералічыла некалькі: сакратару трэба быць псіхолагам, філолагам, юрыстам, упраўляцца з камп’ютэрам і іншай офіснай тэхнікай і вадзіць машыну.
– Год адпрацавала ў Савеце і пайшла на курсы вадзіцеляў, бо ў нашай рабоце трэба быць мабільным і аператыўным, – гаворыць Ірына Міхайлаўна. – Пешшу ўсе 15 вёсак сельсавета не абыдзеш. Вось, напрыклад, праводзілі пашпартызацыю. Трэба было ў тэрмін аформіць дакументы, каб усе паўналетнія жыхары атрымалі новыя пашпарты. Гэта паўтары тысячы чалавек рознага сацыяльнага статуса. Ёсць і бадзягі, і беспрацоўныя, і маламаёмасныя, да якіх трэба было даехаць, сфатаграфаваць. Вазіла фатографа на сваёй машыне па вёсках. І толькі такім чынам уклалася ў вызначаны тэрмін.
Якая ж з названых вышэй кваліфікацый усё ж галоўная ў рабоце сакратара? Ірына Каткоўская лічыць, што з цягам часу гэтыя пасады зоймуць юрысты. І вось чаму.
– У нашай справе неабходна ведаць заканадаўства. Мы пастаянна рэгіструем акты грамадзянскага стану, выдаём пасведчанні аб нараджэнні і смерці. Кожная літара і нават кропка ў гэтых паперах павінна быць выверана, і заканадаўчыя акты трэба ведаць назубок. Да таго яшчэ сакратары сельсавета выступаюць у якасці натарыуса: складаем па просьбе жыхароў даверанасці розных відаў і завяшчанні. Юрыст лепш, чым прадстаўнік іншай прафесіі, разбярэцца і ў сутнасці сістэмы «адно вакно», бо ў гэтым напрамку цяпер канцэнтруецца значная частка нашай работы.
Але ж і якасці псіхолага Ірыне Міхайлаўне вельмі дарэчы:
– Калі наведаўся чалавек у сельсавет, то стараемся задаволіць просьбу так, каб не прыйшлося яму далей хадзіць па інстанцыях. А прыходзяць жа па розных пытаннях. Да сакратара нясуць заявы і скаргі, каб зарэгістравала і дала ім далейшы ход. Запомнілася адна скарга, якую доўга не маглі задаволіць.
Жанчына наракала на тое, што ў яе незаконна змяншаюць размер прысядзібнага ўчастка. Усе землеўпарадкавальнікі раёна перабылі на сядзібе і сцвярджалі, што ў яе лішнія соткі зямлі. А яна зноў настойліва пісала і раздражняла сваімі лістамі чыноўнікаў. Працягвалася гэта да той пары, пакуль не ўніклі ў кожную літару і нават псіхалогію заяўніцы. Аказалася, што жанчына піша з-за таго, што пакрыўджана. Той зямельны ўчастак калісьці ёй у такім памеры адвялі. А цяпер намагаюцца абвінаваціць, што прысвоіла лішнія метры. Калі нарэшце разабраліся, што не яе гэта віна, дык добраахвотна аддала быццам бы прыхопленае. Пасля гэткай сітуацыі яшчэ больш пільна даводзіцца аналізаваць звароты жыхароў, каб не пакрыўдзіць каго незнарок.
Хвалюе Ірыну Міхайлаўну тое, што ўвесь час нарастае вал папяровай дакументацыі. Сакратар яго ледзь паспявае разграбаць. Шмат папер даводзіцца пісаць, але ёсць сярод іх, на яе думку, і непатрэбныя. Навошта, напрыклад, пісьмовая заява жыхароў на даведку, якая заносіцца ў рэгістрацыйную кніжку сельсавета з указаннем нумара пашпарта і роспісам чалавека. На гэта траціцца шмат рабочага часу сакратара і стварае нязручнасці пенсіянерам і іншым жыхарам, бо ім трэба прыйсці няблізкай дарогай з дальніх вёсак у сельсавет. Можна і па вуснай просьбе той жа пенсіянеркі перадаць паштальёну даведку для яе.
Паколькі ў абавязкі сакратара сельсавета з кожным годам уводзіцца штосьці новае, то і вучоба на курсах у наш час для іх абавязковая. І зашмат яе не бывае, упэўнена Ірына Каткоўская. Асабіста яна на абласных курсах павышэння кваліфікацыі кадраў органаў дзяржкіравання знайшла для сябе шмат карыснай інфармацыі: як выконваць на практыцы патрабаванні тых ці іншых указаў і пастаноў, якія памылкі распаўсюджаны ў рабоце сакратароў па справаводству і г. д.
У канцы нашай размовы сакратар Крапівенскага сельсавета падкрэсліла, што галоўным у сваёй рабоце лічыць дзейсны кантакт з жыхарамі вёсак, дапамогу ім у вырашэнні вялікіх і малых праблем. Ад гэтага і залежыць аўтарытэт мясцовай улады.

Вольга Шутава, фота аўтара, «НС».
29.09.2009
Новость посмотрели: 1940
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА На тэрыторыі Валяўкоўскага сельскага Савета Дубровенскага раёна 22 вёскі. У аддаленых ад цэнтра населеных пунктах адзін-два разы на тыдзень вядзе ... Читать полностью...
I ПРА КАРОВУ ВЯСКОЎЦА НЕ ЗАБЫЦЦА
«ДЗIКАЕ» ФЕРМЕРСТВА Карэнных жыхароў у вёсцы Дрыбіна Аршанскага раёна ўжо няма. Летам сюды прыязджаюць толькі некалькі родзічаў памерлых, каб пасадзіць на спадчынных аг ... Читать полностью...
«ДЗIКАЕ» ФЕРМЕРСТВА
Адзін — не значыць адзінокі Хутароў па нашай вобласці засталося зусім нямнога. Але імкліва пусцеюць вёскі, таму дробных населеных кропак яшчэ даволі. У некаторых з іх, дзе хаты п ... Читать полностью...
Адзін — не значыць адзінокі
КАБ НЕ СТРАЦIЦЬ ДЗЯЦЕЙ, ПРАЦУЙ У шэрагу шматлікіх мерапрыемстваў самых розных форм работы па рэалізацыі комплексу мер дэкрэта Прэзідэнта №18 на Сенненшчыне нядаўна прайшло сум ... Читать полностью...
КАБ НЕ СТРАЦIЦЬ ДЗЯЦЕЙ, ПРАЦУЙ
З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць… Прыемна, калі надзелены ўладай чалавек сустракае наведвальніка з добрай усмешкай. Такім па жыцці з’яўляецца і старшыня Варапаеўскага пасялковага ... Читать полностью...
З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць…
ЦI ТРЭБА МЕХАНIЗАТАРУ КАРОВА? На прыкладзе прыгарадных вёсак можна прагназаваць, што вельмі хутка з сялянскага падворку выведуць апошнюю карову. Даследавать гэту тэму мне прапана ... Читать полностью...
ЦI ТРЭБА МЕХАНIЗАТАРУ КАРОВА?
Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў? Вёска Новае Сяло ў Аршанскім раёне прыцягнула ўвагу грамадскасці з-за крадзяжу з мясцовага магазіна. У навагоднія святы праз акно ў яго памяшканне зал ... Читать полностью...
Што рабiць, каб вясковец не пiў, а больш працаваў?
Новыя кветкі ў геральдычным вянку Віцебшчыны Напрыканцы мінулага года выйшаў у свет «Геральдычны вянок Віцебшчыны», гербоўнік, пад вокладкай якога сабраны ўсе выявы афіцыйна зацвердж ... Читать полностью...
Новыя кветкі ў геральдычным вянку Віцебшчыны
Дэпутацкія клопаты Вольгі Гінько Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2011» Вольга Гінько (на фота) узначальвае Празаро ... Читать полностью...
Дэпутацкія клопаты Вольгі Гінько
Гора ўтапiла... ў кветках Нярэдка чуеш пра наканаванасць лёсу: што павінна здарыцца, таго, маўляў, не пазбавішся і супраціўляцца не варта. З іншага боку, калі падумаць, дык мо ... Читать полностью...
Гора ўтапiла... ў кветках
КАЛI КАРОВА КОРМIЦЬ, ДЫК ЧАМУ ЯЕ НЕ ТРЫМАЦЬ? У Аршанскім раёне імкнуцца арганізаваць збор малака такім чынам, каб дайсці да кожнага гаспадара, дзе трымаюць карову. Вяскоўцаў інфармуюць, што зак ... Читать полностью...
КАЛI КАРОВА КОРМIЦЬ, ДЫК ЧАМУ ЯЕ НЕ ТРЫМАЦЬ?
Міласэрнасці можна і трэба вучыцца Удзельнікі рэспубліканскага семінара «Місія і міласэрнасць» ведаюць, што такое сапраўдная радасць, якую мацуе хрысціянская любоў і імкненн ... Читать полностью...