Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость
Ураджэнка пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна Святлана Папкова (на фота) марыць, каб мясцовы Дом культуры, якім яна кіруе, сапраўды быў добрым месцам адпачынку для тутэйшых жыхароў. Раней уста
Ураджэнка пасёлка Арэхаўск Аршанскага раёна Святлана Папкова (на фота) марыць, каб мясцовы Дом культуры, якім яна кіруе, сапраўды быў добрым месцам адпачынку для тутэйшых жыхароў. Раней установа належала славутай БелДРЭС, а тры гады таму перайшла пад крыло раённага аддзела культуры.
Пры ўстанове існуе дзясятак клубных аб’яднанняў. Самы вядомы – народны хор, у якім, дарэчы, спявае і старшыня Арэхаўскага сельсавета Іван Чарныш. Калектыў – шматразовы дыпламант фестывалю «Дняпроўскія галасы», выступаў на пляцоўках аршанскіх «Дажынак-2008». Сама дырэктар установы культуры па адукацыі настаўнік музыкі, вядзе дзіцячы танцавальны гурток.
Зараз немагчыма «выцягнуць» народ на прагляд шырокаэкраннага фільма, а калісьці ж было па тры кінасеансы на дзень! Адмірае, саступіўшы ў канкурэнцыі начным клубам, нават такое паняцце, як дыскатэка.
Цяжка арганізаваць сёння і выступленне вядомых артыстаў. Усе творцы сябе высока цэняць. А ці шмат пасялкоўцаў здольны заплаціць 50 тысяч за канцэрт? Але гэта не нагода сядзець склаўшы рукі: былі ў Арэхаўску і Ірына Дарафеева, і Ціхановіч з Паплаўскай, і Улада, і абодва Хлястовы. Нядаўна дзякуючы кіраўніку абласной міліцыі Аляксандру Найдэнку арганізавалі канцэрт гурта «СССР». «Прыемна, што ёсць такія людзі слова», – расчулена кажа Святлана Адамаўна.
Сам будынак даваенны, тут у свой час мясцілася раённая ўлада (быў жа некалі і Арэхаўскі раён). Таму, зразумела, рэгулярна патрабуецца рамонт. Работа пачалася напрыканцы мінулага года. У першую чаргу неабходна адрамантаваць дах будовы. Падлога, спортзала, у якой праводзяць заняткі вучні мясцовай школы, у дрэнным стане. Наша газета ўжо ўзнімала гэту праблему, якая павінна вырашыцца з увядзеннем у строй прыбудовы да самой школы.
А яшчэ Святлана Папкова вядзе своеасаблівы летапіс Дома культуры, пры якім у свой час нават быў тэатр з сур’ёзнымі пастаноўкамі. Дзякуй богу, захаваліся здымкі тых часоў, успаміны старажылаў. Думаецца, варты занясення ў аналы і тыя, хто сёння вядзе рэй духоўнасці, у першую чаргу – сама Святлана Адамаўна.