Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Март 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

У Ляўках, пад знакам Купалы


У Ляўках, пад знакам Купалы

 

Гэты дом памятае Купалу.

 

У філіяле Літаратурнага музея Янкі Купалы – запаведніку  «Ляўкі» Аршанскага раёна – распрацаваны змястоўны план мерапрыемстваў Года кнігі. У маі, сумесна з Копысскай бібліятэкай, чакаецца прэзентацыя ляўкоўскага цыкла вершаў класіка. Чытаць іх будуць мясцовыя школьнікі, а супрацоўнікі філіяла і бібліятэкі – расказваць, як пісаліся гэтыя творы, што натхняла народнага паэта на дняпроўскім узбярэжжы.

 

 «Мы плённа супрацоўнічаем з Копысскай імя Янкі Купалы і Зубаўскай сярэднімі школамі Аршанскага раёна, – заўважае малодшы навуковы супрацоўнік філіяла Лілія Упенік. – Штогод 18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, запрашаем у запаведнік вучняў з настаўнікамі. Ля помніка Песняру гучаць вершы, песні». Загадчыца філіяла Тамара Крына распавядае пра бытнасць у Ляўках Купалы, іншых беларускіх класікаў, якія прыязджалі сюды пагасціць,  а таксама гісторыю стварэння тутэйшай музейнай экспазіцыі. Будзе такое мерапрыемства ў маі і сёлета. А ў верасні ў абедзвюх школах мяркуецца правесці сустрэчы пад назвай «Чытаем Янку Купалу». Лілію Упенік запрашаюць выступіць і ў школах райцэнтра. Дзеці пасля яе расповеду ўспрымаюць Купалу амаль ці не сваім земляком.

 

З вялікай цікавасцю слухаюць удзельнікі мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці Янкі Купалы, і ўспаміны мясцовых жыхароў. Пра вялікага беларускага паэта можа, напрыклад, расказаць колішняя настаўніца Копысскай СШ, зараз пенсіянерка Вольга Сяргееўна Марозава, якая сустракалася з ім у маленстве.
Сумеснымі намаганнямі абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аддзела культуры Аршанскага райвыканкама, раённай бібліятэкі ў ліпені ў Ляўках павінна адбыцца чарговае абласное свята паэзіі. Яно становіцца традыцыяй і сёлета будзе прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

Самыя актыўныя наведвальнікі запаведніка «Ляўкі» – аршанцы і магіляўчане. Пасля экскурсіі па музейнаму збору зазвычай фатаграфуюцца ля помніка Купалу, даваеннага будынка былога лясніцтва, дзе напачатку спыняўся паэт, а зараз месціцца музейны філіял, і, канешне ж, узноўленага дачнага дамка. Можна зладзіць і тэматычную экскурсію, прысвечаную, напрыклад, аднаму з купалаўскіх твораў.

 

Зрэшты, кожны год у гэтым адметным куточку Віцебшчыны – Год кнігі, бо тут разгорнута несупынная праца па прапагандзе важкага ўнёску класіка ў прыгожае беларускае пісьменства.

 

Кніга ганаровых гасцей Літаратурнага музея Янкі Купалы, пачатая у 1982 г., да 100-годдзя з дня нараджэння Песняра, захоўваецца ў Мінску. Летась на год яна была перададзена ў Ляўкоўскі філіял. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведаўшы запаведнік «Ляўкі» 14 мая 2011 г., зрабіў запіс у кнізе: «Дзякуй усім тым людзям, якія збераглі нам гэтую спадчыну».

 

Галіна Шпакоўская, «НС». Фота Антона Сцепанішчава, «НС».



14.03.2012

 

Новость посмотрели: 5813

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: КНИЖНАЯ ПОЛКА




Похожие новости по теме :

 

Спявай, Купалаўская ліра


У Ляўках на Аршаншчыне мінулай суботай адбылося традыцыйнае абласное свята паэзіі «Звіні, спявай, Купалаўская ліра». Караваем і песнямі сустракалі ўдзельнікі мясцовай мастацкай самадзейн ... Читать полностью...

ДА КУПАЛЫ Ў ЛЯЎКI

ДА КУПАЛЫ Ў ЛЯЎКI


Паслухаць пісьменнікаў з Мінска, Віцебска і Оршы прыйшлі настаўнікі, бібліятэкары, супрацоўнікі музеяў і работнікі культуры Аршаншчыны, а таксама жыхары Ляўкоў і бліжэйшых вёсак. Адкрыў свята наме ... Читать полностью...

Святкаванні 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы


Імя Янкі Купалы —нацыянальны сімвал Беларусі. Уся краіна шырока адзначае 130-годдзе з дня нараджэння класіка. У Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка Я. Купалу. Сённ ... Читать полностью...

Перадсвяточны рахунак


Важкі ўнёсак робяць нашы землякі ў скарбонку айчыннага пісьменства і прапаганду лепшых яго традыцый. Напрыклад, сёлета свет пабачылі 15 кніг, аўтарамі якіх з’яўляюцца члены абласнога аддзял ... Читать полностью...

У кожнага аўтара — свой чытач


Дзеля эканоміі часу і сродкаў часта шукаю творы патрэбных аўтараў у інтэрнэце. Але самыя цікавыя кнігі ўсё ж хочацца мець у дамашняй бібліятэцы. У Бешанковічах мастацкую літаратуру можна набыць у &laq ... Читать полностью...

Нязгасны агонь асветы


На рэспубліканскім свяце – Дні беларускага пісьменства ў Хойніках – Віцебшчына будзе прадстаўлена дэлегацыяй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Краснова-Гус ... Читать полностью...

Важкая скарбонка Віцебшчыны


У нацыянальным свяце прыгожага пісьменства  ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці ўдзельнічаюць і прадстаўнікі нашага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узначальвае дэлегацыю галоўны спец ... Читать полностью...

У жывой плыні часоў


Адным са значных мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, была літаратурная вечарына ў абласной бібліятэцы. Удзельнічалі віцебскія пісьменнікі Аркадзь Русецкі, Давід Сі ... Читать полностью...

«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ»


У аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча адбылася прэзентацыя новага зборніка літаратурнага аб’яднання «Дняпроўскія галасы». Аднайменнае выданне прысвечана 60-годдзю аб’яд ... Читать полностью...