Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Апрель 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Каб Полацк заззяў усімі фарбамі


Каб Полацк заззяў усімі фарбамі

 

18 красавіка, на наступны ж дзень пасля даклада ў Прэзідэнта і адабрэння кіраўніком дзяржавы прапанаванай канцэпцыі развіцця Полацка, у прыватнасці, стварэння турыстычнай інфрастуктуры ў раёне Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра і Сафійскага сабора, старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец пабываў у гэтым горадзе.

 

Згодна з канцэпцыяй, на добраўпарадкаванне гістарычнай  тэрыторыі плошчай  149 гектараў і ўзвядзенне запланаваных аб’ектаў патрэбна 2 трыльёны рублёў. На пасяджэнні ў гарвыканкаме А. Косінец падкрэсліў, што Полацк, Полацкі раён і Наваполацк — адзінае цэлае,  таму рэалізацыя канцэпцыі з’яўляецца агульнай справай. Інвестарам, якія далучацца да ажыццяўлення маштабнага праекта, гарантаваны льготы і прэферэнцыі згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Завяршыць усе работы запланавана да 2015 года.

 

Адно з актуальных пытанняў, на якое звярнуў увагу А. Косінец, гэта  выкананне Комплекснай праграмы развіцця Полацка на 2008-2012 гады, зацверджанай указам Прэзідэнта. Спыняючыся на кожным пункце, дэталёва аналізуючы работу абласных і гарадскіх структур, губернатар неаднаразова падкрэсліў неабходнасць рэалізацыі большасці мерапрыемстваў. Гэта  рэстаўрацыя кінавідэацэнтра «Радзіма» і Доміка Пятра I, рамонт гарадскіх вуліц, глядзельнай залы Гарадскога палаца культуры, спарткомплексаў «Спартак» і «Хімік», стадыёна «Лакаматыў» і інш. Павінны быць праведзены капітальны рамонт жылля, пабудаваны дзіцячы садок у мікрараёне Аэрапорт, завершаны праект водазабеспячэння ў раёнах індывідуальнай забудовы Спас-Слабада, Лазоўка, Грамы і вадаводаў інжынерных сетак у мікрараёне Аэрапорт, ўстановы аховы здароўя выведзены з зоны запаведніка на Верхнім замку.

 

Многія мерапрыемствы Праграмы ўжо выкананы, але застаюцца і праблемныя пазіцыі:  добраўпарадкаванне водаахоўнай зоны ў раёне Кургана Бессмяротнасці, вывад ліцейнай вытворчасці ААТ «Тэхналіт Полацк» з цэнтральнай часткі горада, будаўніцтва пешаходнага моста праз Заходнюю Дзвіну, новай гасцініцы, Палаца гульнёвых відаў спорту. Губернатар падтрымаў ідэю гарадскіх улад рэканструяваць былы Дом афіцэраў пад канцэртную залу, але запатрабаваў дакладна вызначыць, якія перспектывы ў дадзенага аб’екта культуры.

 

Напярэдадні 1150-годдзя кіраўнік вобласці звярнуў пільную ўвагу на эстэтычны выгляд Полацка. Павінны быць адрамантаваны фасады будынкаў, асабліва гістарычных, устаноўлены білборды, добраўпарадкаваны вуліцы, прамысловыя і дваравыя тэрыторыі, у тым ліку, у прыватным сектары. Парадак трэба навесці паўсюль – на вакзалах, у медыцынскіх і навучальных установах, на пад’язных дарогах да горада і аўтастаянках, аб’ектах прыдарожнага сервісу.

 

Да непасрэднага правядзення юбілейных мерапрыемстваў павінна далучыцца ўся Віцебшчына. Выступленне зорак беларускай эстрады, творчых калектываў вобласці, гандлёвае прадстаўніцтва, выставы дасягненняў эканомікі, дзіцячыя пляцоўкі, арганізацыя належнага санітарнага стану і ахова правапарадку – кожны з аспектаў павінен быць улічаны.

 

Асаблівую ўвагу кіраўнік вобласці прапанаваў звярнуць на ветэранаў, на ўмовы адпачынку для моладзі. Усе сферы  горада павінны быць гатовы да свята, кожны палачанін абавязаны ўнесці свой уклад у яго  добраўпарадкаванне. Тое самае тычыцца Полацкага раёна і суседняга Наваполацка.

 

Губернатар выступіў з ініцыятывай, якая знайшла актыўную падтрымку, – правесці абласны суботнік у гонар 1150-годдзя Полацка, а заробленыя сродкі накіраваць у бюджэт горада. Духоўны цэнтр Беларусі варты такой увагі.

 

А. Косінец таксама наведаў гісторыка-філалагічны факультэт і факультэт інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён падкрэсліў неабходнасць развіваць матэрыяльную базу, павялічыць фонды бібліятэкі, стварыць у Полацку і Наваполацку цэнтры па працаўладкаванні моладзі, паставіў задачы на бліжэйшы час: добраўпарадкаваць тэрыторыю, інтэр’ер гістарычных будынкаў, прывесці іх у належны стан. Такія ж патрабаванні выказаў старшыня аблвыканкама і падчас наведвання вяслярнай базы.

 

Аляксандр Замкоўскі, «Полацкі веснік».



20.04.2012

 

Новость посмотрели: 2040

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: НА КОНТРОЛЕ У ГУБЕРНАТОРА




Похожие новости по теме :

 

Губернатар наведаў ШумIлIнскI раён


Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец пабываў у мінулую пятніцу ў Шумілінскім раёне. Сваё знаёмства з раёнам губернатар пачаў з наведвання УП «Шумілінскі райаграсервіс» ... Читать полностью...

Прэм’ер–міністр на Віцебшчыне


На гэтым тыдні ў нашай вобласці пабываў Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Асноўнае пытанне, якое яго цікавіла, – гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да веснавых палявых работ. У До ... Читать полностью...

Старт падрыхтоўцы дадзены


У першую нядзелю верасня 2012 года Глыбокае прыме гасцей Дня беларускага пісьменства. У 2006 годзе сталіцай свята былі Паставы. Гэта падзея рэспубліканскага, нават міжнароднага маштабу, бо праз яе ... Читать полностью...

Усе дарогі прывядуць у Глыбокае


Другога верасня ў Глыбокім пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Да свята засталося роўна 200 дзён. А колькі запланаванага яшчэ трэба зрабіць, каб у Год кнігі здзівіць гасцей не толькі абноўленым з ... Читать полностью...

У ПОЛАЦКУ – ДУША БЕЛАРУСІ


Патрыярх беларускіх гарадоў атрымаў сертыфікат №1 аб наданні статуса «Культурная сталіца краіны» на 2010 год. Рэспубліканская акцыя з аднайменнай назвай стартавала ў Полацку 21 студзеня. ... Читать полностью...

Школьная навука вартая ўвагі


Першыя крокі ў даследчай працы  сённяшняя моладзь  пачынае рабіць ужо ў  школьныя гады. Але ў час  свайго станаўлення вучнёўская навука патрабуе значнай увагі з боку адукацыйных с ... Читать полностью...

Красуй, наш Полацк, непаўторны!


Масштабныя святкаванні 1150-годдзя Полацка – гэта не толькі канцэрты, выставы ды святочны гандаль. У гэтыя дні сюды кіраваліся і навукоўцы, і дзелавыя людзі. Грунтоўным тэарэтычным падмуркам юбі ... Читать полностью...

Пра Полацк гавораць у Парыжы


Прэзентацыя Полацка як значнага гісторыка-культурнага цэнтра Беларусі пройдзе 3 кастрычніка ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы. Гэта адна з заключных імпрэзаў, прысвечаных 1150-годдзю самага старажытнага ... Читать полностью...

Алфавіт у вулічным інтэр’еры


Напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Глыбокім з’явіліся загадкавыя літары. Справа ў тым, што сёлета ў чэрвені кіраўніцтва раёна прапанавала прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам горада п ... Читать полностью...