Традыцыйна на пачатку чэрвеня віцебская каталіцкая парафія ладзіць урачыстую працэсію, прысвечаную святу Божага Цела.
Згодна з хрысціянскімі канонамі менавіта Божае Цела спажываюць вернікі, калі падчас літургіі прымаюць прычасце ў выглядзе хлеба. Асаблівасцю сёлетняга свята стала тое, што распачалося яно не працэсіяй на вуліцы, а службай у новазбудаваным касцёле Святога Духа на вуліцы Чкалава.
А потым урачыстае шэсце накіравалася да катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага, дзе біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін яшчэ раз нагадаў прысутным аб важнасці выканання Божых запаветаў у штодзённым жыцці, заклікаў вернікаў несці святло хрысціянства ва ўласныя сем’і, працоўныя калектывы.
Напрыканцы адбыўся святочны канцэрт, а ўсе жадаючыя маглі падсілкавацца ў сяброўскай атмасферы.