Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Декабрь 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

У чаканні Божага Нараджэння віцебскі біскуп У. Блін правёў прэс-канферэнцыю


У чаканні Божага Нараджэння віцебскі біскуп У. Блін правёў прэс-канферэнцыю

 

Традыцыйна напярэдадні калядных святаў у курыі віцебскага каталіцкага біскупа Уладзіслава Бліна зладзілі прэс-канферэнцыю для журналістаў мясцовых СМІ.

 

Як заўсёды, сустрэча прайшла ў цёплай хатняй атмасферы. Усмешкі прысутных выклікаў расповед біскупа пра паездку ў Польшчу, дзе да спавядальняў стаяць вялікія чэргі дзівакоў, што вераць у заўтрашні «канец свету». Такім чынам яны «ачышчаюць сумленне».

 

Пробашч парафіі ў Бягомлі Віктар Місевіч нагадаў прысутным пра традыцыі светлага чакання Нараджэння Збаўцы. Перыяд Адвэнту павінен суправаджацца не толькі рэгулярным наведваннем касцёла, але і асаблівай увагай да блізкіх, якім трэба даць усё самае лепшае: сваю дабрыню, радасць, сяброўскую дапамогу. Сакраментальна гэта выражаецца ў падзеле аплаткі падчас начной пастэркі напярэдадні Божага Нараджэння. Ксёндз Віктар прэзентаваў чарговы нумар газеты «Каталіцкі веснік», галоўным рэдактарам якой з’яўляецца. Нядаўна створаны яе сайт у інтэрнэце, разлічаны пераважна на маладзёжную аўдыторыю.

 

Пазнаёміліся журналісты і з дзейнасцю далікатнай установы з нязвыклай назвай «касцёльны суд». Ён разглядае пераважна справы сямейных пар, якія просяць прызнаць несапраўдным сакрамант шлюбу (разводаў каталіцкі касцёл не прызнае). У любым выпадку канчатковае слова застаецца за «судом другой інстанцыі» ў Мінску. Радуе, што пакуль звярнуліся толькі 10 пар, што істотна менш, чым у заходнееўрапейскіх краінах.

 

У час Адвэнту прынята займацца дабрачыннасцю. Арганізуюцца наведванні дамоў-інтэрнатаў, нямоглых і пакінутых асобаў. Больш падрабязна пра гэта распавёў дырэктар каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас» Віталь Кульпекша.

 

Цікавіла прэсу і адкрыццё новых касцёлаў: за 13 гадоў існавання Віцебскай дыяцэзіі быў асвечаны 21 храм. У бліжэйшы час адбудзецца асвячэнне храмаў у Дуброўне і на вуліцы Чкалава абласнога цэнтра.
Сваю карціну з выявай катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага падараваў дыяцэзіі вядомы мастак Фелікс Гумен, заснавальнік віцебскай школы акварэлі. Біскуп Уладзіслаў паабяцаў, што яна зойме цэнтральнае месца ў будынку курыі.

 

Усе былі запрошаны на святочныя богаслужэнні, а таксама дабрачынны канцэрт майстроў абласной філармоніі «Слухай сэрцам», які пройдзе 6 студзеня ў віцебскім касцёле Святой Барбары.

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



19.12.2012

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1268

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: Праздник




Похожие новости по теме :

 

У чаканні каляднага цуду


Традыцыйна напярэдадні светлага свята Божага Нараджэння ў віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла сустрэча журналістаў з духавенствам. Як заўсёды, да Калядаў прымеркаваны дні ... Читать полностью...

У ЧАКАННI КАЛЯДНЫХ ЦУДАЎ


Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі прайшла традыцыйная сустрэча з журна-лістамі. Сёлета на ёй адсутнічаў біскуп Уладзіслаў Блін, бо разам з іншымі ерархамі беларуска ... Читать полностью...

Сустрэча на Вялікім тыдні


Як заўсёды, напярэдадні Вялікадня ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча журналістаў з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам Блінам. У ёй прынялі ўдзел мясцовыя святары ... Читать полностью...

Адстаўка пастыра


У панядзелак, 25 лютага, Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў прашэнне аб адстаўцы біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна. Нягледзячы на тое, што нарадзіўся і большую частку жыцця правёў у Польшчы, ксёндз У ... Читать полностью...

Нунцый Ватыкана сустрэўся з біскупам Віцебскім У. Блінам


Традыцыйна напярэдадні Вялікадня біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін правёў прэс-канферэнцыю з прадстаўнікамі СМІ. На сёлетнім спатканні прыемным сюрпрызам стала прысутнасць новага нунцыя Ватыкана ў Бела ... Читать полностью...

Поклонитесь святыням


Радостная для каждого христианина весть накануне праздника Святого Рождества Христова и Новолетия: 22 декабря в Свято-Троицкий Марков мужской монастырь (ул. М. Горького, 84а) прибывают икона Святит ... Читать полностью...

У імя Божага Цела


У гэтыя дні вернікі каталіцкай канфесіі традыцыйна ладзяць урачыстасці з нагоды свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У Віцебску ў мінулыя выхадныя іх узначаліў апостальскі адміністратар дыяцэзіі Ф ... Читать полностью...

Урачыстасць Божага Цела ў Віцебску


Традыцыйна на пачатку чэрвеня віцебская каталіцкая парафія ладзіць урачыстую працэсію, прысвечаную святу Божага Цела. Згодна з хрысціянскімі канонамі менавіта Божае Цела спажываюць вернікі, калі па ... Читать полностью...

Распачынаецца Год веры


З 11 кастрычніка гэтага года і па 24 лістапада наступнага каталіцкі касцёл ва ўсім свеце будзе жыць пад знакам Года веры. Шматлікія мерапрыемствы і акцыі з гэтай нагоды пройдуць і ў парафіях Віцебска ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код