Основные рубрики





5.06.2013

Страшная авария на автодороге Минск – Витебск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


30.05.2013

В Витебске мошенник использовал чужие паспорта

В Витебске 28-летний горожанин на протяжении...


24.05.2013

Погибли медики

Страшное ДТП 23 мая в Шумилинском районе,...


10.05.2013

На дороге Бегомль - Глубокое произошло лобовое столкновение Audi и Volkswagen

Предположительно, водитель Audi находился в...


10.05.2013

В Полоцке 40-летняя женщина в ссоре убила ножом мужа

40-летняя женщина в ссоре убила ножом своего...


5.06.2013

Наращивание ресниц Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Барбершоп Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Маникюр Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Депиляция Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Ламинирование ресниц Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Балаяж Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Устраивает ли вас работа коммунальных служб?

есть время от времени небольшие претензии
всем доволен(а)
категорически не устраивает
была бы уверенность в непредвзятом подходе, подал(а) бы за такое обслуживание в суд

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Как сделать шенгенскую визу ребенку и сколько это стоит?

8 июня 2013 Сегодня во многих посольствах стран шенгенского соглашения консульский сбор за визу для ребенка либо отсутствует, либо значительно дешевле, чем для взрослых.


Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Маўклівы сведка дубровенскай гісторыі


Маўклівы сведка дубровенскай гісторыі

 

Кожны больш-менш значны населены пункт мае сваю архітэктурную візітоўку. У Дуброўне гэта, несумненна, будынак былога кляштара. Пакуль ён у непрыглядным стане, аднак аднаўленне павінна распачацца ў бліжэйшы час. У адрамантаваным будынку размесціцца раённы гісторыка-краязнаўчы музей. На аб’ект у бюджэце прадугледжана 2,7 млрд. рублёў.

 

Ад Глябовічаў да Любамірскіх

 

Заснаваны ў 1630 годзе Мікалаем Глябовічам, кляштар бернардзінцаў перажыў за сваю гісторыю шмат бедаў. Віной таму – памежны статус Дуброўна, якое не раз станавілася арэнай жорсткіх баёў.
Ужо з сярэдзіны ХVII стагоддзя графу Юрыю Глябовічу прыходзілася няспынна займацца аднаўленнем бажніцы пасля спусташальных набегаў маскоўскіх войскаў. Пасля горад належаў слаўнаму роду Сапегаў, прадстаўнік якога Аляксандр Міхал быў вымушаны пасля I падзелу Рэчы Паспалітай перадаць Дуброўна фаварыту Кацярыны ІІ Рыгору Пацёмкіну. Бернардзінцы папалі ў няміласць новых гаспадароў і пакінулі Дуброўна, а замест іх з Віцебска запрасілі законнікаў ордэна піяраў, якія ў 1885 годзе адкрылі тут калегіум.

 

Неўзабаве Пацёмкін пайшоў на «абмен жылля», і ўладальнікам Дуброўна на многія дзесяцігоддзі стаў род князёў Любамірскіх. Напрыканцы XVII стагоддзя здарыўся эпізод, пагалоска пра які пайшла па ўсёй імперыі. Дачка падскарбія кароннага Ксаверыя Любамірскага Капіталіна без згоды бацькі абвянчалася ў касцёле. Зразумела, што гнеў таго выплеснуўся на законнікаў. Кляштар загадкавым чынам згарэў, а некалькіх святароў знайшлі патопленымі. Імператар Павел асабіста даручыў даследаваць справу генерал-губернатару Пятру Пасеку. Той прыйшоў да высновы, што пажар адбыўся стыхійна з-за нядбайнага абыходжання з агнём. Па неасцярожнасці загінулі і манахі: «На всё была воля Божия, а преступления никто не совершал никакого». Тым не менш піяры мусілі пакінуць няветлыя мясціны, куды зноў вярнуліся бернардзінцы. У 1809 годзе Францішак Ксаверый Любамірскі замест драўлянага пабудаваў цагляны будынак.

 

Жыццё без Бога

 

Зразумела, што пасля 1917 года, калі рэлігія стала «опіумам для народа», яе служкі сталі непажаданымі спадарожнікамі для будаўнікоў светлай будучыні, і іх у лепшым выпадку проста выганялі.
У савецкія часы будынак выкарыстоўваўся пад адміністрацыйна-грамадскія ўстановы. Тут у розныя часы былі склады, школа, дзе прайшлі першыя ўніверсітэты многія пакаленні дубровенцаў, кінатэатр, «Энергазбыт», службы ЖКГ.

 

У чаканні рэнесансу

 

Пасля аднаўлення рэлігійнага жыцця спадкаемцам былых гаспадароў – католікам – перадаць будынак адмовіліся, аказаўшы, аднак, падтрымку ў пабудове новага касцёла, які ўжо сёлета павінен быць асвечаны. А былы кляштар у 1995 годзе перадалі раённаму аддзелу культуры.

 

За гэты час правялі частковыя рэстаўрацыйныя работы, якія прыпыніліся ў 2007 годзе. Месцічы спадзяюцца, што цяперашні капітальны рамонт «усур’ёз і надоўга».

 

Заказчык – УКБ Віцебскага аблвыканкама. Падрадчык – прадпрыемства «Віцебскэнергабуд». Ужо падрыхтавана праектная дакументацыя. У першую чаргу, лічыць начальнік аддзела культуры райвыканкама Людміла Дударава, да помніка архітэктуры трэба падвесці неабходныя камунікацыі, замяніць шыбы, адрамантаваць дах. І ўсё гэта павінна максімальна адпавядаць эпосе, калі кляштар пабудавалі.

 

Хаця гістарычнага музея ў Дуброўне няма, існуе рабочая група па яго стварэнні. На сённяшні дзень ужо сабрана больш за 13 тысяч экспанатаў, сярод якіх і досыць каштоўныя археалагічныя знаходкі з тэрыторыі раёна. Альбо, напрыклад, гармонік, які прайшоў з гаспадаром праз усю Вялікую Айчынную. Яны зараз знаходзяцца ў прыстасаваных памяшканнях.

 

Будуць тут і карцінная галерэя, і пакой для абмеркавання творчых праектаў. Старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў мяркуе, што хопіць месца і загсу, які сёння знаходзіцца ў памяшканні музычнай школы.

 

Размешчаны на высокім маляўнічым беразе рэчкі Дубровенкі кляштарны барочны будынак бачны здалёк. Ён здольны стаць вельмі прыцягальным для турыстаў аб’ектам. Старажылы распавядуць вам і пра падземныя хады, якія ішлі за некалькі кіламетраў да Станіславова і па якіх гулялі ў дзяцінстве, пакуль іх не разбурылі, і пра тое, што Дуброўна больш старажытнае нават за суседнюю Оршу.
А яшчэ гэтае знакавае месца павінна стаць адной з асноўных пляцовак традыцыйнага фестывалю мастацтваў «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



24.04.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 168

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Данная новость взята из рубрики: СПАДЧЫНА




Похожие новости по теме :

 

Экскурсія па будучым музеі Дуброўна


Гісторыка-краязнаўчы музей горада Дуброўна з цягам часу павінен размясціцца ў помніку архітэктуры XIX ст. – мурах былога кляштара бернардзінцаў. ... Читать полностью...

Ці вернем у цэнтры Оршы страчаную спадчыну?


Гэтыя руіны ў цэнтры Оршы на маляўнічым беразе Аршыцы наўрад ці што скажуць нават каму з жыхароў райцэнтра, асабліва маладога ўзросту, якія да іх ужо ... Читать полностью...

Не гасне ў Балбасаве агмень духоўнасці


Пабудаваны ў стылі «сталінскага ампіру» ў год смерці І. Сталіна, гэты велічны будынак і зараз з’яўляецца адной з дамінант гарадского ... Читать полностью...

ЧАГО ЧАКАЕ БУДЫНАК ДОМА КУЛЬТУРЫ?!


Пад калектыўным зваротам, які нядаўн прыйшоў у рэдакцыю «НС», подпісаліся 104 віцябляніна – жыхары вуліц Ганчарная, ... Читать полностью...

Дубровенскі транзіт: падарожжа па радзіме сцэнарыста “Белых Рос”


Беларускі горад на Дняпры вядомы з пачатку ХVІ ст. У розныя часы належыў Глябовічам, Сапегам, Аляксандру Меньшыкаву, Рыгору Пацёмкіну, Любамірскім. Да ... Читать полностью...

ДОМ ЛЯ ДАРОГІ


Калі едзеш з Віцебска ў Мінск, каля вёскі Ржаўка Бешанковіцкага раёна можна ўбачыць закінуты цагляны дом з гаспадарчай пабудовай. Стаіць ён метрах у ... Читать полностью...

Музыка жыцця Мікалая Пашынскага


Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» проста нельга ўявіць без Мікалая Пашынскага, заслужанага дзеяча культу ... Читать полностью...

У Лынтупах будзе свой «маленькі Нясвіж»


Не так ужо і шмат турыстаў наведваюць сёння гэту найцікавейшую мясціну на самым захадзе нашай вобласці, на Пастаўшчыне. Аднак упэўнены, што Лынтупы з ... Читать полностью...

Наваселле пасля рэстаўрацыі будынку


Будынак канца ХІХ – пачатку ХХ ст.ст. на вул. Калініна ў Віцебску, што з ліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў, адкрыўся пасля рэстаўрацыі. Т ... Читать полностью...

Збіральнік скарбаў ксёндз Павел


Касцёл апостала Андрэя — дамінанта мястэчка Лынтупы, што на Пастаўшчыне. Адметна, што на працягу існавання ён ніколі не зачыняўся, нават калі ... Читать полностью...

Людзі будуць задаволены


У аграгарадку Друя Браслаўскага раёна адбылася прыемная падзея. Афіцыйна адчынены адрамантаваны будынак сельсавета і іншых устаноў, які стаў сапраўдн ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код