Падчас нядаўняга рэспубліканскага суботніка ў Шумілінскім раёне павялічыліся лясныя насаджэнні. Толькі ў райцэнтры пасаджана 830 дрэў, пераважна клёнаў і ліп.
І дарослыя, і дзеці таксамазаймаліся добраўпарадкаваннем. Прыемна было назіраць, як вучні з раённай гімназіі дапамагалі жывёлаводам фермы «Лескавічы», як школьнікі з СШ №1 і №2 прыбіралі воінскае пахаванне ў аграгарадку Светласельскі і яўрэйскае пахаванне на вуліцы Луначарскага.
Варта адзначыць студэнтаў Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта, якія прыязджалі на суботнік у падшэфны Шумілінскі раён. Хлопцы і дзяўчаты займаліся добраўпарадкаваннем грамадзянскага пахавання ў Язвіне, дэманціравалі старую агароджу ў аграгарадку Башні і гарпасёлку Обаль. Яшчэ адна група студэнтаў прыбірала смецце ў сасонніку каля Светласельскага. Дзякуй ім за дапамогу ды і ўсім, хто папрацаваў на карысць Шуміліншчыны.