Основные рубрики


Криминал и происшествия

27.01.2012

Житель Питера разбился на машине в полоцком районе

Вчера днем возле деревни Азино полоцкого района произошло лобовое столкновение легкового...


26.01.2012

Бухгалтер школы-интерната в Полоцком районе обокрала сирот

Полоцким районным отделом Следственного комитета возбуждено уголовное дело в отношении...


26.01.2012

Швейцарская электричка сбила в Толочинском районе лося

Швейцарский электропоезд Stadler региональных линий получил незначительные механические...


25.01.2012

В Шарковщинском районе сгорели дети

Жуткая трагедия произошла 25 января в деревне Великое Село Шарковщинского района, сообщили в...


25.01.2012

В Полоцке спасли тонущую женщину

Тонущего в Западной Двине в районе ул. Нижняя Покровская человека заметила прохожая, которая и...


25.01.2012

Одинокая старушка сгорела в Глубокском районе

Пенсионерка 1925 года рождения проживала одна в деревне Стуканы.


25.01.2012

В Витебском районе погорели пенсионеры

Одинокие пенсионеры, проживавшие в трех квартирах в доме барачного типа в деревне Боровляны,...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

По-вашему, сколько друзей нужно человеку?

чем больше, тем лучше
один друг нужен, но настоящий
можно прожить и без друзей

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Гонки на собачьих упряжках под Минском: мороз, брызги снега, хаски

29 января 2012 12:21 Собака - и друг человека, и сторож, и проводник. ...

Рубинов: Важнейший вопрос нашей политической системы - наличие системной оппозиции

29 января 2012 12:04 Наличие системной оппозиции — важнейший вопрос ...

Неделя TUT. Наша Виктория!

29 января 2012 10:07 Событием недели стала субботняя победа нашей ...

Десятки белорусов находятся на курортах по турам фирмы-банкрота "Ланта-тур Вояж"

29 января 2012 06:07 Кроме того, у немалого количества белорусских ...

Виктория Азаренко выиграла Australian Open и стала первой ракеткой мира

28 января 2012 10:09 Белоруска Виктория Азаренко, разгромив в финале ...

На случай аварии у шахтера есть с собой 300 минут кислорода

28 января 2012 06:31 Белорусский промышленный гигант ОАО ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Названы лауреаты почётного звания "Человек года Витебщины" за 2011 год. Посмотреть...

 

 

 

 

Ў, ТОЕ , ШТО МЫ СКАРАЦІЛІ


Няпросты час перажывае зараз наша родная мова. З аднаго боку, яе спрабуюць адрадзіць, з другога – усё больш забываюцца на яе. Адзінкі гавораць па-беларуску ў побыце, ды і на працы, можа, толькі тыя, каго прафесія абавязвае – журналісты беларускіх выданняў, дыктары радыё ды настаўнікі. Хіба толькі ў вёсках гамоняць нязмушна, ды і то ўсё больш на «трасянцы».
Мабыць, таму так цяжка дыхае зараз і сучасная беларуская літаратура – рэдкія пісьменнікі кранаюць душу. Запытай на вуліцы першага сустрэчнага, каго з выдатных беларускіх пісьменнікаў ён ведае, дык абавязкова згадае Купалу альбо Коласа. А ці стане класікам хто-небудзь з нашых сучаснікаў – беларускіх літаратараў, ці ўспомняць каго з іх нашы дзеткі, унукі? На гэта пытанне адкажа толькі час. І ўсё ж, мне здаецца, ёсць сапраўдныя майстры беларускага пісьменства і цяпер. Напрыклад, пісьменнік Сяргей Рублеўскі, былы рэдактар нашай газеты. Яго добрыя, прыпраўленыя дзе разумнай доляй гумару, дзе – зіхатлівай вясёлкай пачуццяў, творы заўсёды заварожваюць чытача. Мала хто так натхнёна, як Сяргей Васільевіч, можа напісаць пра сялянскі побыт, любоў да маці, да Радзімы, да жанчыны. І мова яго твораў непараўнальная, бруістая, нібы чыстае паветра. Таму што ідзе ад самага сэрца. Пісьменнік піша так натуральна, як дыхае.
Так празрыста-крыштальна і заварожваюча напісана і новая, чацвёртая па ліку кніжка Сяргея Рублеўскага – «Ў», тое, што мы скарацілі». Дарэчы, так называецца абразок, які адкрывае кнігу (у ім аўтар, параўноўваючы родную мову з «жыццядайнай пупавінай, якая лучыць нас з Пачаткам Пачаткаў, прыналежнасцю да існага», непакоіцца аб яе будучыні). А па-другое, некаторыя апавяданні, змешчаныя ў зборніку, тычацца менавіта гэтай адмеціны чалавека – любіць пісьменнік «людзей, зацятых у сваёй мове, як у веры». Вось і ўспамінае аднаго селяніна, свайго аднавяскоўца, які, прыехаўшы з расійскай глыбінкі, не імкнуўся «прыладзіцца» ў мове да тутэйшых людзей, а гаварыў  «так, як ад маці навучыўся» («Возьми же»). Гэтым прыкладам пісьменнік даводзіць сваім чытачам, што нацыянальная адметнасць чалавека вызначаецца менавіта мовай. Дык ці зможам мы, беларусы, якія адцураліся роднай мовы, праз колькі пакаленняў адчуць сваю прыналежнасць, паяднанасць з духоўным светам продкаў?
Наогул, кожнае з апавяданняў і эсэ, змешчаных у кнізе, непаўторнае па-свойму. Адны напісаны з гумарам і неўтаймоўнай  фантазіяй («Паход Овуса», «№ 13 і № 14», «Стаіць уваччу, як жывы»), другія прасякнуты пяшчотай і любоўю да састарэлай матулі і малой радзімы («Неба хаты», «Збяднелы качарэжнік»), а ў іншых – проста суквецце пачуцця ў закаханасці і веры, паэтычных эпітэтаў і параўнанняў («Сляпыя словы пра незваротна згублены і нанова абяцаны рай», «Няверам вяртацца не трэба»). Нельга не адзначыць апавяданні «Імбірь» і «Зюм» з такімі нечаканымі моўнымі знаходкамі, што проста дзіву даешся! Вельмі цікавай літаратурнай кампазіцыяй вызначаецца апавяданне «Арні і Берк», прысвечанае вядомаму арнітолагу Уладзіміру Іваноўскаму. Здавён чалавек марыў адчуць сябе птушкай – падняцца высока над зямлёй, убачыць усю яе прыгажосць... Як яны пачуваюць сябе там, у вышыні, хто ведае? Смеласць апісання гэткіх палётаў і ўзяў на сябе пісьменнік, расказваючы пра Берка (ці беркута) – уладара паветраных прастораў. За ім назірае Арні (арнітолаг). Надзвычай цікава чытаць замалёўкі з жыцця гэтых дзвюх Божых істот – птушкі і чалавека, якія чаргуюцца ў апавяданні. То адчуеш крылы за спіною і, пераадолеўшы зямное прыцягненне, уздымешся, нарэшце, над аблокамі. А потым нечакана апынешся ўнізе, сярод балотных купін, побач з заўзятым вучоным-дзіваком, для якога няма нічога больш цікавага ў жыцці, чым яго крылатыя сябры-драпежнікі. Сапраўдны палёт фантазіі! Значыць, у пісьменніка таксама ёсць крылы – ці можна было інакш напісаць такое? Ён і сам дзівіцца з гэтай акалічнасці ў зацемках «Як я лётаў птушкай і тым часам сам за сабою назіраў» і шчодра раскрывае перад чытачамі сваю душу падчас напісання «Арні і Берка». Не памылюся, калі скажу, што гэта адзін з найлепшых твораў Сяргея Рублеўскага.
Вось так і жыве пісьменнік – часам радуючыся, часам смуткуючы, узгадваючы Бога. І радуе сваіх блізкіх, землякоў прыгожым пісьменствам. Можа, ён пачувае сябе шчаслівым?..

Алена Бальшакова, «НС».



28.11.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 2161

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 3)





 


Вернуться к выбору материалов рубрики: КНИЖНАЯ ПОЛКА




Другие новости данной темы:

 

Гавары так, як маці
Увосень быў у санаторыі «Лётцы». Там лечыцца і адпачывае шмат людзей з Расіі, асноўная ж маса – беларусы. Аднак беларускага слова не чуваць. Сказаў сам сабе: «А я буду гаварыць па-беларуску!» ...

Алесь Жыгуноў: «Лірычнага паэта натхняе прыгажосць»
Творчы здабытак вядомага на Віцебшчыне сучаснага паэта, аўтара пяці паэтычных зборнікаў, лаўрэата міжнароднай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча і республіканскага літаратурнага конкурсу «Залаты Купідон» Алеся Жыгунова кожны год пакрысе пашырае ... Читать

«Ў» — НЕСКАРОНАЕ!
У абласной бібліятэцы імя Леніна адбылася прэзентацыя кнігі пісьменніка Сяргея Рублеўскага «Ў», тое, што мы скарацілі». Павіншаваць аўтара з чарговым здабыткам прыйшлі літаратары Уладзімір Папковіч, Давід Сімановіч, Франц Сіўко, Людмі ... Читать

МТС ГАВОРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ
Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адказ: «Апарат абанента выключаны або знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі...» Па-беларуску! Д ... Читать

 

 

 

Комментарии

Комментариев нет...



Добавить комментарий

 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо зайти на сайт под своим именем. Регистрация позволит Вам оставлять комментарии и участвовать в обсуждениях. Пройдите простую процедуру регистрации...




Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: