Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...
Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль
19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...
В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
РУДНЯ І ДУБАКРАЙ ЦІ НЕ ТУТ САПРАЎДНАЯ РАДЗІМА МАРШАЛА РАКАСОЎСКАГА?
Дарэвалюцыйная біяграфія маршала Савецкага Саюза, славутага палкаводца Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Ракасоўскага стракаціць «белымі плямамі». Савецкі военачальнік меў прычыны захоўваць у таямніцы асобныя старонкі сваёй біяграфіі, бо паходзіў са шляхецкага роду, што ў часы «дыктатуры пралетарыяту» па меншай меры выклікала падазрэнні наконт лаяльнасці. Адсюль і блытаніна. Па адных звестках Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў Вялікіх Луках, па другіх – у Варшаве. Яго бацька Ксаверый быццам бы працаваў машыністам паравоза, а па іншых дадзеных – інспектарам Варшаўскай чыгункі. І ўвогуле, Ксаверый па адной версіі меў імя па бацьку Юзафавіч, па другой – Вінцэнціявіч. Дакладна невядома і дата яго смерці. А вось жыхары беларускай Рудні і расійскага Дубакраю, што знаходзяцца абапал мяжы дзвюх дзяржаў, упэўнены: першыя гады свайго жыцця будучы маршал правёў у іх мясцінах. І на тое ёсць падставы. Па-першае, у свой час гэтыя вёскі належалі прадстаўнікам роду Ракасоўскіх. Па-другое, бацька Канстанціна, па некаторых крыніцах, пасварыўся з дзедам і, каб лягчэй было пачаць самастойнае жыццё, пераехаў з Палесся на поўнач Беларусі, бліжэй да радні. Па-трэцяе, апошні гаспадар Дубакраю і Рудні з роду Ракасоўскіх – Платон Аляксеевіч – служыў у дэпартаменце шляхоў зносін і не выключана, што менавіта ён працаўладкаваў Ксаверыя на чыгунку ў Вялікіх Луках. Да гэтага горада адсюль было з паўсотню вёрст. Карэспандэнты «Народнага слова» выехалі на поўнач Гарадоцкага раёна, каб пазнаёміцца з магчымай радзімай Канстанціна Ракасоўскага.
Дубакрайскі дуб аднаму не абхапіць.
Канстанцін Ракасоўскі (1896-1968), удзельнік баёў у Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза, маршал Польшчы. У арміі з 1914 года, у Чырвонай Арміі – з 1918-га. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1930 года камандаваў кавалерыйскай дывізіяй і корпусам у Беларусі. У 1937-1940 быў рэпрэсаваны. У Вялікую Айчынную камандаваў арміяй на Заходнім фронце, іншымі вайсковымі злучэннямі. З 1949 – міністр нацыянальнай абароны ПНР, з 1956-га – намеснік міністра абароны СССР. Ганаровы грамадзянін Гомеля.
* * *
Першым пунктам нашага падарожжа была Рудня. На парозе мясцовай базавай школы было ажыўлена: дзятва і дарослыя рыхтаваліся ў традыцыйны паход па родным краі. Дзеля гасцей з Віцебска маршрут быў падкарэктаваны – на Дубакрай! У паход выпраўляюцца ўсе («Мы адна сям’я!»), апрача самых маленькіх – вучняў другога класа Дзімы Домрына і Андрэя Несцерава, трэба ж пераадолець 8 км толькі ў адзін бок.
Але спачатку нас чакала цікавейшая экскурсія па Рудні, якую разам з настаўніцай гісторыі Надзеяй Рамнёвай правялі яе вучні.
Аказваецца, у час Вялікай Айчыннай вайны ля Рудні і ў яе ваколіцах многія месяцы была прыфрантавая паласа. Адбываліся баі «мясцовага значэння». Аб незагойных ранах тых часоў і сёння нагадваюць манументы на брацкіх могілках вызваліцеляў і тутэйшых жыхароў.
Не пакінулі абыякавымі і складзеныя з часаных валуноў гаспадарчыя пабудовы былога фальварку Ракасоўскіх. Каб не людская «дапамога», стаяць гэтым грунтоўным будынінам яшчэ не адно стагоддзе...
Наступны прыпынак – рака Ловаць. Калісьці тут стаяў панскі млын. Магутнасць яго кола дазваляла не толькі малоць зерне, але і валіць сукно. Тут Ловаць разлівалася так, што ў пойме плавалі на лодках у час народных гулянняў, гучаў грамафон...
Багата іншага маглі б распавесці нам юныя экскурсаводы, але ўжо падціскаў час. Шкада яшчэ, што Руднянскую школу, гісторыя якой пачынаецца з 1900 года (была і народнай вучэльняй, а пасля рэвалюцыі працоўнай школай), збіраюцца сёлета зачыняць, а школьнікаў (іх тут 23) і настаўнікаў перавесці з цэнтра на край сельсавета ў Марчанкі...
* * *
У час Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Ракасоўскі вызначыўся не толькі як выдатны военачальнік, але і як чалавек, які не баяўся спрачацца з самім «правадыром».
Пры абмеркаванні ў Крамлі 23 мая 1944 года аперацыі па вызваленні Беларусі «Баграціён» Ракасоўскі не пагадзіўся з планам Стаўкі, які ўжо ўхвалілі тры маршалы, і прапанаваў свой, з яго пункту гледжання больш удалы. Сталін загадаў яму выйсці ў іншы пакой і добра падумаць, але Канстанцін Канстанцінавіч застаўся пры сваім меркаванні. План Ракасоўскага быў зацверджаны.
22 чэрвеня 1944 года савецкія войскі пачалі аперацыю «Баграціён», і ўжо на другі дзень Сталін чарговы раз упэўніўся ў таленавітасці Ракасоўскага. 29 чэрвеня 1944 года генералу арміі была ўручана дыяментавая зорка маршала Савецкага Саюза, а 30 ліпеня 1944-га – першая зорка Героя СССР.
У лістападзе 1944 года Ракасоўскага перавялі на 2-і Беларускі фронт, а камандуючым 1-м фронтам быў прызначаны маршал Жукаў, якому такім чынам далі права ўзяць Берлін. Ракасоўскі палічыў гэта несправядлівым, але такім было рашэнне Сталіна.
24 ліпеня 1945 года Канстанцін Ракасоўскі камандаваў парадам Перамогі, а прымаў парад маршал Жукаў (і зноў жа па рашэнні Сталіна).
* * *
Адзін з роду «дубакрайскіх» Ракасоўскіх, а менавіта Платон Іванавіч, які, між іншым, быў генералам, надта любіў пазіраваць мастакам. У Рудні на сцяне гаспадарчай пабудовы яшчэ 20 гадоў таму быў бачны высечаны на камені панскі партрэт з годам стварэння. На жаль, не ўмеем мы цаніць сваю спадчыну: не захавалася каштоўная выява.
Падобны лёс мог напаткаць і партрэт «Платон Іванавіч Ракасоўскі», напісаны ў 1857 годзе вядомым расійскім мастаком Канстанцінам Макоўскім. З карцінай, ужо ў наш час, выйшла крымінальная гісторыя. У 1994 годзе, у «першую чачэнскую вайну», яе з музея Грознага ў якасці трафея прыхапіў хтосьці з федэралаў. Палатно апынулася ажно на другім краі Расійскай Федэрацыі, у Прымор’і, дзе яго за 200 долараў набыў мясцовы мастак. Толькі крайняя нішчымніца прымусіла яго ў 2002 годзе выставіць партрэт нашага земляка на продаж праз Інтэрнэт за 35 тысяч долараў. Тут на няўдалага камерсанта і выйшлі праваахоўныя органы. Калі карціну канфіскоўвалі, мастак не мог стрымаць слёз...
* * *
Старажытны шляхецкі род Ракасоўскіх належыць да герба Глаубіч, які вядомы ажно з ХV стагоддзя. Яго сімвал – срэбная рыба ў блакітным полі.
На нашых землях прадстаўнікі роду Ракасоўскіх з’явіліся напрыканцы ХIХ стагоддзя, калі імператрыца Кацярына II праводзіла палітыку залагоджвання шляхты Вялікага княства Літоўскага. Відаць, адным з першых ёй прысягнуў Іван Мікалаевіч Ракасоўскі, якому за гэты ўчынак быў перададзены маёнтак у Дубакраі.
У 1845 годзе да ўладанняў быў далучаны фальварак у Рудні. Тады ўжо тут гаспадарылі сыны Івана – Платон і Аляксей.
Апошнім з Ракасоўскіх маёнтак належаў сыну Аляксея – Платону Аляксеевічу. Ён валодаў 544 сялянамі мужчынскага полу, меў бровары ў Дубакраі і Рудні багата іншай маёмасці. Перад рэвалюцыяй усё гэта было прададзена памешчыку Кальвіну.
* * *
Дубакрай сёння ўваходзіць у Невельскі раён Пскоўскай вобласці. Жывуць тут усяго 19 чалавек, пераважна сталага веку. Школьнікаў няма. Хіба што «налета пойдзе вучыцца дзіця бежанцаў з Грузіі». Старэйшай жыхаркай Дубакраю з’яўляецца Антаніна Трафімаўна Папова, якой ужо рукой дастаць да векавога юбілею. Добра памятае тыя часы, калі быў яшчэ цэлы панскі дом, які «разабралі, спалілі, размялі».
У час вайны нямецкі гарнізон стаяў недалёка, у Лехаве (пяць кіламетраў ад Дубакраю). Страшэнны быў голад: «Сама не ведаю, як выжылі».
На фронце загінуў муж. Ой, як цяжка было гаспадыні адной у разбураным краі. Пасля вайны шчыра працавала даяркай. Сведчанне таму – ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга і медалі. Давялося папрацаваць і ў Пскове, і ў Вялікіх Луках. Дазволілі раней тэрміну пайсці на пенсію. На пытанне аб яе памеры Антаніна Трафімаўна дыпламатычна заўважае: «Добрая пенсія, на жыццё хапае...».
* * *
Негледзячы на тое, што ў Дубакраі для эфектыўнай работы стацыянарнай гандлёвай кропкі надта мала жыхароў, магазін тут ёсць. Праўда, летась Невельскі райспажыўсаюз хацеў яго зачыніць. Але людзі напрамілы Бог прасілі не рабіць гэтага. Пакуль рашэнне аб закрыцці магазіна адкладзена, бо план таваразвароту выконваецца, асабліва летам, за кошт дачнікаў, у тым ліку і з беларускага боку.
У Дубакраі мы сустрэлі групу мужчын, якія жартам прадставіліся «гастарбайтэрамі» з Беларусі. Аказалася, што яны прыехалі сюды на машыне з суседняй беларускай вёскі, каб дапамагчы сваяку пасадзіць бульбу. Дарэчы, са слоў прадаўшчыцы магазіна, бульбы ў Дубакраі садзяць мала. У рацыёне месцічаў пераважаюць макаронныя вырабы і крупы, якія карыстаюцца добрым попытам.
Прызнацца, не чакалі ўбачыць у невялікай расійскай вёсцы такую прыкмету цывілізацыі, як таксафон. «Россвязь» усталявала яго каля збітай з дошак павеці аўтобуснага прыпынку (аўтобус з Невеля ў Дубакрай ходзіць раз на тыдзень, па аўторках). Пазваніць з таксафона можна ў любую кропку свету.
* * *
Трохпавярховы панскі палац быў з цэглы, а ўсе гаспадарчыя пабудовы (стайня, валоўня, спіртзавод, гароднінасховішча) – з часанага каменю. «Франтовая» сцяна агароджы палаца таксама каменная.
Калі селяніну была патрэбна дапамога, напрыклад, карова здохла, то ён ішоў да пана. Заходзіў праз вароты ў «дворню», станавіўся на калені і прасіў дапамагчы. Пан «забяспечваў» кампенсацыю страты.
Часта гаспадар маёнтка сядзеў на балконе, адкуль назіраў за краявідам возера Сенніца. Мужыкам дазвалялася рыбачыць на возеры, але частку ўлову даводзілася аддаваць на панскую кухню.
Напэўна, сялянам тут не надта кепска жылося, бо савецкая ўлада ў гэтых мясцінах усталёўвалася з цяжкасцю, час ад часу адбываліся выступленні супраць бальшавікоў. Напрыклад, за хваляванні ў лістападзе 1918 года на сялян Дубакрайскай і яшчэ 6 суседніх валасцей была накладзена кантрыбуцыя ў памеры 2 мільёны рублёў.
1 снежня 1918 года на базе панскай гаспадаркі ў Рудні і Дубакраі стварылі камуны. Але ў студзені 1919 года ў Руднянскай воласці зноў адбыліся сялянскія хваляванні.
У недалёкіх адсюль Шчалбоўскіх лясах некалькі гадоў дзейнічала банда Воранава, якая спавядала ідэі бацькі Махно, за што месцічы называлі яе «чорная гвардыя».
* * *
Да сёння жыхары Дубакраю называюць панскі парк не іначай, як парк Ракасоўскага. Вядома, у гонар не маршала, а былога гаспадара.
Пасля вайны на тэрыторыі парка ўлады дазволілі жыхарам вёскі пабудаваць некалькі сядзіб.
– Можа, чаю хочаце? – спытала жыхарка «паркавай» вуліцы Глафіра Абліцына, калі даведалася, што мы прыехалі здалёк.
Глафіра Аляксандраўна расказала, што ўлетку разгалістыя старыя дрэвы бароняць жыхароў вуліцы ад спякоты, а зімой ад завеі. І ўвогуле сярод маляўнічага парку жыць добра.
Муж жанчыны, 81-гадовы Дзмітрый Васільевіч, не па ўзросце жвавы і шпаркі чалавек. Калі ён па рэштках фундамента вымяраў крокамі даўжыню сцен дома Ракасоўскіх, мы ледзь-ледзь за ім паспявалі. Атрымалася, што дом быў памерам 35х33 метры.
Дзмітрый Васільевіч усё жыццё адпрацаваў трактарыстам, ды і зараз даволі прыхільны да ўсялякага «жалеззя». Ён паказаў нам каваную стагоддзі назад шырокую арматуру, якой былі змацаваныя сцены панскага палаца. Мае Дз. Абліцын і ўласны «парк» тэхнікі, у прыватнасці конныя граблі і касілку, на якой з лёгкасцю ўладкаваўся, каб прадэмастраваць гасцям з Беларусі, як працавалі раней.
* * *
Аб дубакрайскай сядзібе Ракасоўскіх сёння нагадваюць не толькі старыя падмуркі ды руіны. Нібы апраўдваючы назву вёскі, тут укараніліся магутныя дубы-волаты ды алея векавых ліп. Адна з руднянскіх школьніц прыгадала, што, калі раней праязджала тут з бацькамі на машыне, да дрэваў былі прымацаваны зялёныя шыльдачкі з нейкімі надпісамі. Але выйсці пачытаць неяк не даўмеліся. Сёння ж ад тых шыльдаў следу не засталося.
* * *
Пасля вызвалення Дубакраю ад немцаў у будынках панскага маёнтка размясцілася тылавая частка савецкіх войскаў. У прыватнасці, тут мылі салдацкую бялізну і вырошчвалі гародніну. Грады пад гуркі былі разбіты насупраць ганка палаца.
Неяк палац загарэўся. Пажар не змаглі патушыць, і ад дома засталіся толькі сцены. Яшчэ адносна нядаўна рэшткі сцен дома канчаткова разабралі. Цэглу скарысталі для рамонту дарогі. Цяпер аб палацы нагадваюць толькі фрагменты аселага глыбока ў зямлю фундамента ды невялікі пагорак былога «пячышча».
* * *
Да рэвалюцыі Рудня і Дубакрай уваходзілі ў Гарадоцкі павет Віцебскай губерні. Пасля рэвалюцыі – у Мехаўскі (Езярышчанскі) раён Віцебскай вобласці. Цяпер вёскі знаходзяцца ў розных краінах. Але аб’ядноўвае іх агульная гістарычная памяць.
Кажуць, нібыта у 1960-х гадах Канстанцін Ракасоўскі зацікавіўся Дубакраем, нават і цэглу пачалі завозіць для будаўніцтва дома. Але, відавочна, маршалу перашкодзіла ажыццявіць планы смерць. А гадоў пяць таму сюды прыязджаў нейкі генерал. «Можа, унук праслаўленага палкаводца?» – мяркуюць дубакрайцы.
Аднойчы Канстанцін Ракасоўскі прызнаўся, што першыя ўрокі верхавой язды атрымаў у маёнтку дзядзькі. Магчыма, той конь стаяў у стайні маёнтка Дубакрай ці фальварка Рудня? Як бы тое ні было, а аднаго з маршалаў Вялікай Перамогі тут памятаюць і лічаць сваім земляком.
23.05.2009
Просмотров: 1017
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: Кропка на карце
Другие новости данной темы:
![]() |
Радзіма “Тараса на Парнасе” Поўнач Гарадоцкага раёна, самага вялікага па плошчы ў нашай краіне, многія лічаць «мядзведжым кутом». І не толькі з-за маланаселенасці, але і па прычыне наяўнасці найбольшай колькасці гэтага драпежніка на Беларусі. У СМІ неаднойчы павед ... Читать |
![]() |
Сцежкамі Боны Cфорцы Гэтым разам у нашым «газетным падарожжы» наведаем некаторыя мясціны,што знаходзяцца ўздоўж аўтадарогі Орша–Лепель. Смальяны Пра гэтае мястэчка пісана-перапісана. Але ёсць у гісторыі Смальян і малавядомыя старонкі. Напрыклад, чаму былы ... Читать |
![]() |
Сенненскі арнамент У свой час у Беларусі адбывалася актыўная барацьба «с пережитками прошлого», у тым ліку і з назвамі населеных пунктаў, у якіх хтосьці вельмі пільны знаходзіў крамольны падтэкст. Не заставаўся ўбаку і Сенненскі раён... |
![]() |
МЯЖА знешне вёска Мяжа Гарадоцкага раёна падобная на невялікі райцэнтр, бо мае прасторную плошчу, вакол якой размешчаны будынкі адміністрацыйнага і сацыяльна-культурнага прызначэння. У Мяжы 389 жыхароў, сярод якіх 202 чалавекі працаздольнага ўзросту, 117 пен ... Читать |