Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

В Год предприимчивости что намерены предпринять лично вы?

попробую открыть небольшое частное дело
ищу подработку к основной зарплате
на моей работе зарплата от инициативности не зависит
ничего предпринимать не буду, потому что все прежние попытки были тщетными

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми

18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

МЯЖА


У ВАКОЛIЦАХ ЛОВАЦI, НА ШЛЯХУ «З ВАРАГАЎ У ГРЭКI»

alt

 

Знешне вёска Мяжа Гарадоцкага раёна падобная на невялікі райцэнтр, бо мае прасторную плошчу, вакол якой размешчаны будынкі адміністрацыйнага і сацыяльна-культурнага прызначэння. У Мяжы 389 жыхароў, сярод якіх 202 чалавекі працаздольнага ўзросту, 117 пенсіянераў, 70 дзяцей. Мяжа з’яўляецца своеасаблівай сталіцай паўночна-ўсходняй часткі Гарадоччыны – аднаго з самых вялікіх па тэрыторыі раёнаў Беларусі. Дастаткова сказаць, што мясцовы сельсавет аб’ядноўвае 46 населеных пунктаў. Праўда, жыхароў у іх агулам усяго 1473 чалавекі.
Мяжа знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Гарадка на рацэ Ловаць – старажытным шляху «з варагаў у грэкі». Побач тры возеры, а з поўначы ў вёску «заходзіць» маляўнічы лес.
* * *
На гэтых землях людзі жылі тысячы гадоў таму назад. У ваколіцах Мяжы знойдзены стаянкі эпохі неаліту (IV тысячагоддзе да н. э.). Археалагічныя даследаванні на берагах азёр Мяжа, Сосна, Сясі­та сведчаць пра скучанасць гарадзішчаў. Так што, відаць, нашым продкам на гэтай зямлі добра жылося.
У пісьмовых крыніцах Мяжа вядомая з ХVI ст. як сяло, дзяржаўная ўласнасць у Віцебскім павеце Віцебскага ваяводства ВКЛ. У канцы ХVIII ст. – у Суражскім павеце Полацкай губерні. З 1814 года – маёнтак памешчыкаў Глінскіх. У 1924-1931 гадах – цэнтр Межанскага раёна Віцебскай акругі, які складаўся з 9 сельсаветаў.
Пад нямецка-фашысцкай акупацыяй Мяжа знаходзілася з ліпеня 1941 года. Была вызвалена падчас Гарадоцкай аперацыі савецкіх войскаў восенню 1943 года ў ліку першых у раёне.
* * *
Ужо год Мяжа мае статус аграгарадка, хоць і не з’яўляецца цэнтральнай сядзібай сельгаспрадпрыемства. Нядаўна былое КУСГП імя А. Казлова далучылі да СВК «Сцяпанавічы». А ў савецкія часы за кошт свінагадоўлі мясцовы саўгас квітнеў. Тут нават быў лазнева-пральны камбінат з басейнам. Кажуць, што ў 1970-я мясцовыя гаспадыні дома бялізну не мылі. Калі ішлі ў лазню, то бралі з сабой брудную вопратку, а праз гадзіну, памыўшыся, атрымлівалі чыстую і адпрасаваную.
Да мінулага года ў спіс сацыяльных аб’ектаў аграгарадка абавязкова ўваходзіла грамадская лазня. У Мяжы адмовіліся ад яе ўзвядзення. Навошта марнаваць грошы, калі амаль кожны гаспадар зараз мае ўласную лазню?
* * *
Мясцовае сельгаспрадпрыемства было названа ў гонар Героя Савецкага Саюза Арсенція Яфімавіча Казлова. Ён нарадзіўся ў суседняй Газьбе ў 1919 годзе. Ваяваў з чэрвеня 1941 года. Пры фарсіраванні Дуная ў Венгрыі трапіў пад абстрэл. Саскочыў у ваду і пагнаў лодку да берага. Быў паранены асколкам гранаты, але працягваў бой. У ліку першых уварваўся ў варожую траншэю, аўтаматнай чаргой знішчыў двух фашыстаў. І ўжо потым, страціўшы многа крыві, абамлеў. За мужнасць, адвагу і знаходлівасць старшаму сяржанту А. Казлову 24.03.1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Перамогу ён сустрэў у Аўстрыі. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у Мяжы, працаваў у МТС, потым – у саўгасе «Межанскі». Памёр герой у 1971 годзе. А. Казлова пахавалі на галоўнай плошчы Мяжы, побач з брацкай магілай 136 воінаў-вызваліцеляў.
* * *
Па словах старшыні сельсавета Алега Себрыкава, у Мяжы беспрацоўя амаль няма. Афіцыйна нідзе не працуюць некалькі чалавек, але яны пастаянна ездзяць на заробкі ў Маскву. Большасць тутэйшых жыхароў знайшлі сабе працу ў Максімаўскім доме-інтэрнаце для інвалідаў, які месціцца ў некалькіх кіламетрах адсюль і дзе знаходзіцца 400 насельнікаў. Без гэтай установы было б цяжка, бо яна дае каля 200 працоўных месцаў. Санітарамі там і мужчыны. Сярэдні заробак каля 400 тысяч рублёў.
* * *
На Межанскім участку Гарадоцкай ЖКГ працуюць 9 чалавек. Абслугоўвае ён тэрыторыю вялікую – «ад Стадолішча да Усвяцкага раёна Расіі». Камунальнікам перададзены ўсе водаправодныя і каналізацыйныя сеткі, што былі на балансе сельгаспрадпрыемстваў. У малых населеных пунктах, дзе няма фермаў, пакрысе ідзе замена старых воданапорных вежаў на больш эканамічную сістэму падачы вады.
Сёлета за кошт фонду аховы прыроды набыты новы смеццевоз.
Па словах майстра ўчастка Сяргея Жыгунова, раней збор смецця быў сапраўднай пакутай. Кантэйнеры стаялі ў трох месцах, і пасля напаўнення трэба было прыкласці вялі­кія намаганні, каб узняць іх на трактарны прычэп і потым выгрузіць. З гэтага года ў Мяжы ўжо 32 кантэйнеры, якія ўстаноўлены з такім разлікам, каб адлегласць ад кожнага да крайняга дома была не больш за 100 метраў у той і іншы бок. Праўда, адну смеццевую скрыню ўжо нехта ўкраў: ці для ўласнай гаспадаркі, ці на металалом. Міліцыя злодзея пакуль не знайшла.
Па навакольных малых вёсках таксама збіраюць смецце цэнтралізавана. Кожную пятніцу іх аб’язджае трактар. Гэты дзень у акрузе называюць «чысты». Кошт паслугі – 800 рублёў за месяц.
* * *
Інга Піляева працуе аптэкаркай ужо 25 гадоў, скончыла Магілёўскае медвучылішча. На поўнач Беларусі трапіла па ўласнай ініцыятыве. У вучылішчы яна, тады яшчэ Інга Дуднік, была старастай групы і падчас размеркавання сама папрасіла накіраваць яе ў Мяжу, бо ніхто з дзяўчат не хацеў сюды ехаць. Тут выйшла замуж, нарадзіла дваіх дзяцей: сын працуе ў Віцебску, а дачка вучыцца на апошнім курсе ветакадэміі.
Родам І. Піляева з Данбаса, у свой час яе маці з Магілёўшчыны выйшла туды замуж. Па бацьку Інга Анатольеўна ўкраінка, а па маці – літоўка. Прыналежнасць да гэтых народаў адчувае і ў душы. Род маці паходзіць з беларускіх літоўцаў. Даўным-даўно пан перавёз сваіх прыгонных сялян з-пад Вільні на Магілёўшчыну, дзе была створана літоўская вёска. І. Піляева мае шмат радні ў Вільнюсе. У школьныя гады на цэлае лета Інга прыязджала да бабулі, ад якой чула і разумела літоўскую мову. Пасля школы вырашыла стаць фармацэўтам і, каб быць бліжэй да старэючай бабулі, паступіла ў Магілёўскае медвучылішча, хоць гэткую ж спецыяльнасць можна было атрымаць і ў роднай Горлаўцы.
У межанскай аптэцы прадстаўлена больш за 800 найменняў лекавых сродкаў. Ля акенца касы знаходзіцца так званая плаваючая вітрына, якая камплектуецца ў залежнасці ад сезона. Заўважана цікавая акалічнасць. Улетку, калі вяскоўцы сушаць сена ці збіраюць ягады, і ўвосень, калі трэба капаць бульбу, абсалютным попытам карыстаюцца лекі «ад спіны». А зімой на вітрыне пераважаюць таблеткі ад ціску.
Нават у час водпуску І. Піляева два разы на тыдзень выходзіць на працу, каб людзі маглі «хоць таблеткі ад зубнога болю купіць». Са стаматалагічным абслугоўваннем у Мяжы праблема. Як сказаў мясцовы жыхар Леанід Каляда, і доктар ёсць, і абсталяванне, а вылечыць зуб няможна. Справа ў тым, што ўжо з вясны недабрасумленныя пастаўшчыкі сучаснага стаматалагічнага абсталявання не могуць (ці не хочуць?) яго падключыць, хаця грошы за
гэта ім даўно пералічаны. Кажуць, намеснік старшыні райвыканкама рэгулярна тэлефануе ў мінскую фірму, а там альбо кормяць абяцанкамі (прыедзем заўтра ці ў пятніцу), альбо проста не бяруць трубку.
* * *
Мяжа звязана з імем вядомага віцебскага доктара першай паловы ХIХ стагоддзя Карла Гюбенталя, які быў першым, хто стаў выкарыстоўваць гіпсавыя павязкі пры пераломах касцей.
У 1821 годзе сяляне маёнтка Мяжа захварэлі на гарачку – спалучэнне сыпнога тыфу і дызентэрыі. Па дапамогу людзі звярнуліся да інспектара Віцебскай урачэбнай управы К. Гюбенталя. Як сцвярджае гісторык В. Грыцкевіч у часопі­се «Віцебскі сшытак» №3 за 1997 год, у красавіку – чэрвені доктар Гюбенталь паспяхова ліквідаваў успышку гарачкі. Ён аддзяліў «трудных больных от безопасных, велел всем окуривать все крестьянские избы ежедневно, переменять солому, на которой лежат больные, платья от умерших и выздоравливающих велел вымыть щелоком…». Лекі, якія К. Гюбенталь даслаў у маёнтак, і сёння лічацца эфектыўнымі. Гэта настой валяр’яны – сродак карысны пры заняпадзе сардэчна-сасудзістай сістэмы, які назіраецца пры сыпным тыфе.
* * *
Да рэвалюцыі ў Мяжы кірмашы праводзіліся два разы на год. Зараз тут ладзяць іх па аўторках. Але, вядома, не такія маштабныя. На галоўнай плошчы каля дзесятка прыватнікаў гандлююць нехарчовымі таварамі: адзеннем, абуткам, бытавой хіміяй, рыбацкімі прыладамі.
Пад’ехаў і легкавік з расійскімі нумарамі, хутчэй за ўсё, з Вялікіх Лук. Адчапіўшы прычэп з кавунамі, машына з’ехала. Чалавек, які застаўся ля яго, відаць, прыняўшы журналістаў за падатковых інспектараў, на ўсе пытанні з густым каўказскім акцэнтам адказваў, што кавуны не ягоныя, а сябра.
Кірмаш тут неафіцыйны, таму гандляроў часцяком ганяюць падаткавікі. Большасць  прадпрымальнікаў прыязджаюць з Гарадка, а маюць права гандляваць у Мяжы толькі тры чалавекі. Хоць і сельсавет, і кіраўніцтва сельгасгаспадаркі, і, урэшце, самі жыхары не супраць, каб былі ў іх канкурэнты.
Сітуацыю з пункту гледжання гандляроў пракаменціраваў Віктар Лаўрэнаў.
– Даўным-даўно, калі калегі-«харчавікі» змагаліся паміж сабой за права абслугоўваць на раёне той ці іншы населены пункт, справа даходзіла нават да мардабою, пісаліся бясконцыя скаргі і заявы. Каб не было такой жорсткай дзяльбы, райвыканкам прыняў рашэнне акрэсліць кожнаму прадпрымальніку свой участак.
В. Лаўрэнаў гандлюе бытавой хіміяй сем гадоў, апроч Мяжы, яшчэ – у Гарадку і Езярышчы. Ён лічыць, што канкурэнцыя з боку прадпрымальнікаў прымусіла магазіны райпа значна пашырыць свой асартымент.
Харчовыя прадукты прадпрымальнікі працягваюць вазіць у Мяжу тры разы на тыдзень, у тым ліку – хлеб і тавары з кароткім тэрмінам рэалізацыі. Гэта, мякка кажучы, нервуе прадаўцоў мясцовага магазіна. Па-першае, яны часта не могуць прадаць у тэрмін свае малочныя і каўбасныя вырабы. А па-другое, кожны вечар ламаюць галаву: колькі боханаў хлеба заказаць на заўтрашні дзень?
– На 400 жыхароў Мяжы мы часам не можам прадаць і 70 боханаў, – кажуць прадаўцы.
Калі ж кліенты прыватнікаў не паспелі купіць хлеб альбо проста ён не спадабаўся з выгляду, ідуць у магазін. А там ужо ўвесь хлеб разабралі...
* * *
Адным з галоўных рыбакоў у Мяжы лічыцца вадзіцель «хуткай дапамогі» Сяргей Паўлючэнкаў.
– Лаўлю рыбу толькі законнымі метадамі, – удакладняе рыбак, у якога і бацька ў вольную хвіліну прападаў на возеры, і дзед.
Улюбёны спосаб лоўлі – тролінг, па-нашаму – на дарожку. У С. Паўлючэнкава драўляная лодка, матор «Ветерок» савецкай вытворчасці і стары спінінг з катушкай «Невская». У ваколіцах тролінг дазволены на трох азёрах: Мяжа, Сосна, Сясіта. За сезон здабывае да двух соцен шчупакоў. Самы вялікі заважыў 7 кілаграмаў, хаця на тутэйшых вадаёмах людзі лавілі шчупакоў і па 17 кг. У С. Паўлючэнкава ёсць мара калі-небудзь зачапіць на блешню падобную рыбіну і з ёй пабарукацца.
У свой час Сяргей разам з напарнікам прайшоў на лодцы па рацэ Ловаць частку шляху «з варагаў у грэкі». Праплылі некалькі дзесяткаў кіламетраў у бок Вялікіх Лук. У некаторых месцах нават даводзілася рыдлёўкай паглыбляць русла ракі, каб лодка прайшла.
Што тычыцца работы, то працоўны дзень вадзіцеля «хуткай» нарміраваны. Але гэта не значыць, што пасля 17.00 хворы застанецца без медыцынскай дапамогі. Самыя далёкія накірункі зоны абслугоўвання Межанскай амбулаторыі – усходні і паўночны – 40 і 25 кіламетраў адпаведна.
* * *
Улетку насельніцтва Мяжы значна павялічваецца. Тут з задавальненнем купляюць дачы не толькі нашы гараджане, але і расіяне. Некаторыя ўжо прыдбалі па некалькі дамоў. Попыт на нерухомасць павялічвае яе кошт. Цана сядзібы складае некалькі тысяч долараў.
Адной з самых элітных вуліц лічыцца Савецкая: з аднаго боку лес, з другога – возера. Нядаўна тут прадалі дом за 5 тыс. долараў. На продаж выстаўлена яшчэ адна сядзіба, за якую просяць ажно 10 тысяч амерыканскіх рублёў.
На думку старшыні сельсавета, навакольная прырода дазваляе Мяжы стаць турыстычным цэнтрам. Неабходна толькі стварыць адпаведную інфраструктуру. Ужо некалькі разоў на аўкцыён выстаўлялі зямельны ўчастак на беразе возера Сосна для будаўніцтва базы адпачынку. Але пакупнікоў пакуль не знайшлося. Магчыма, занадта вялікі кошт – 27 мільёнаў рублёў. Па назіраннях А. Себрыкава, сюды з задавальненнем могуць прыязджаць расіяне, якім ужо надакучылі «Балгарыі і Турцыі». Так што інвестыцыі хутка акупяцца. У дадатак для адпачываючых можна наладзіць экскурсійныя маршруты. На тое ж возера Ціёста, дзе расце занесены ў Чырвоную кнігу вадзяны арэх. Ці ў Рудню і Дубакрай, былы маёнтак роду Ракасоўскіх (магчымая радзіма Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага). Ці ў Дарахі, дзе знаходзіцца некалькі дзесяткаў старажытных курганоў. Ці ў Рамні, дзе стаіць драўляны касцёл ХIХ стагоддзя. Прастор, прыродныя багацці ваколіц Мяжы бязмежныя.

Сяргей Кавалеўскі, «НС».

 


5.11.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1251

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 2)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: Кропка на карце




Другие новости данной темы:

 

Радзіма “Тараса на Парнасе”
  Поўнач Гарадоцкага раёна, самага вялікага па плошчы ў нашай краіне, многія лічаць «мядзведжым кутом». І не толькі з-за маланаселенасці, але і па прычыне наяўнасці найбольшай колькасці гэтага драпежніка на Беларусі. У СМІ неаднойчы павед ... Читать

ЯКIМ БЫЎ ПАЧАТАК МЫТНАЙ СЛУЖБЫ
У першыя гады савецкай улады тэрыторыя Беларусі адыходзіла то адной, то другой дзяржаве. Калі межы больш-менш усталяваліся, для іх аховы савецкім урадам была створана мытная служба. А на Віцебшчыне для гэтай мэты бальшавікі арганізавалі Паўночна-Захо ... Читать

РУДНЯ І ДУБАКРАЙ ЦІ НЕ ТУТ САПРАЎДНАЯ РАДЗІМА МАРШАЛА РАКАСОЎСКАГА? РУДНЯ І ДУБАКРАЙ ЦІ НЕ ТУТ САПРАЎДНАЯ РАДЗІМА МАРШАЛА РАКАСОЎСКАГА?
Дарэвалюцыйная біяграфія маршала Савецкага Саюза, славутага палкаводца Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Ракасоўскага стракаціць «белымі плямамі». Савецкі военачальнік меў прычыны захоўваць у таямніцы асобныя старонкі сваёй біяграфіі, бо паходзіў са шл ... Читать

Сельская сядзіба — чым не курорт?
Сезон адпачынку ў самым разгары. За спякотным сонцам і воднымі працэдурамі зусім не абавязкова ехаць у Турцыю і Егіпет – пад бокам свае курорты. Ці карыстаюцца сёння папулярнасцю аграэкасядзібы вобласці, што яны могуць прапанаваць турыстам і хто в ... Читать

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: