Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Сяргей Шаўчэнка зараз студэнт ваеннага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Яшчэ будучы вучнем 9 класа Сушанскай СШ Лепельскага раёна, фота аўтара зроблена якраз у той час, ён пачаў складаць св
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
- Кузнечное оборудование
- Деловые объявления участников рынка полимеров и пластмасс. База данных.
- molot-m.ru
НЯХАЙ ЖЫВЕ МОЙ ДОМ!
Складаючы радавод сваёй сям’і, лепельскі школьнік без архіўных крыніц дакапаўся да звестак аб прапрадзеду.
Сяргей Шаўчэнка зараз студэнт ваеннага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Яшчэ будучы вучнем 9 класа Сушанскай СШ Лепельскага раёна, фота аўтара зроблена якраз у той час, ён пачаў складаць свой радавод. Апытаў радню па мячы і кудзелі (гэта значыць з боку бацькі і маці), сабраў фотаздымкі, адпаведна аформіў на камп’ютары. Атрымалася важкая і змястоўная, няхай і самаробная, кніга. У ёй – жыццё як яно ёсць: з успамінамі пра мінуўшчыну і падзеямі сённяшнімі, з нягодамі і радасцямі, са слязьмі і гумарам. Кранаюць пашана і добразычлівасць, з якімі юнак ставіцца да продкаў. Сяргей перамог тады ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы сямейны летапіс «Мая сям’я ў асобах і падзеях». Ды жыццё працягваецца, а значыць, і сямейная хроніка. Найперш – у вёсцы Варашкі на Лепельшчыне, дзе засталіся мама студэнта, настаўніца Надзея Аляксееўна Хаванская, і брат Вадзім, школьнік. Няхай жыве мой дом! – гэта лейтматыў летапісу і шчырае жаданне яго аўтара, будучага афіцэра, абаронцы Радзімы, якая, як вядома, пачынаецца там, дзе чалавек усвядоміў сябе. Прапануем чытачам урыўкі з гэтай гісторыі.
Гісторыя майго прозвішча
Жыла ў Дзямешкаве на Лепельшчыне прыгажуня Ліда. Спявала добра і на гітары грала. Ад кавалераў адбою не было. Ды бацька, старшыня калгаса, вырашыў, што жаніхі-вяскоўцы ёй не да твару і выправіў вучыцца ў горад на кухара: «Дзе харчы, там і тарчы».
Атрымаўшы дыплом, Ліда ўладкавалася ў афіцэрскую сталоўку вайсковай часці ў Бароўцы. Што і казаць, дзяўчына адразу ж прыцягнула да сябе ўвагу. Спадабаўся ёй чарнявы Уладзімір Шаўчэнка з Украіны. Згулялі вяселле. Іх сын Уладзімір нарадзіўся якраз да заканчэння бацькам службы ў Бароўцы і пераводу на Украіну.
Туды прыехалі яны ўвесну, калі ўсё патанала ў квецені. Але галава сям’і, чым бліжэй станавіўся яго родны дом, болей і болей маркоціўся. Усё зразумела Ліда, як сустракаць іх выйшлі мужавы бацькі, шматлікая радня і... жонка з трыма дзецьмі. Тая брала шлюб з Уладзімірам, калі ім было па 16 гадоў, таму сужэнства не было зарэгістравана. Але ж Ліда – законная жонка. Як быць у такой жахлівай сітуацыі? «Супакоіла» яе першая абранніца Уладзіміра, прапанаваўшы жыць або ўсім разам, або кожная жонка са сваімі дзецьмі асобна, а мужык – па чарзе.
Застаўшыся адна к ночы (муж рушыў да першай абранніцы адбываць чаргу), Ліда з малым на руках кінулася да чыгункі. Добра, пад крысом камізэлькі былі грошы, якія туды зашыў прадбачлівы бацька: «Што калі непярэліўкі, а ты на чужыне з грудным дзіцяткам на руках».
...Ну і напужала ж яна сваіх родных! Паплакаўшы разам, вырашылі, што малы застанецца ў бацькоў, а Ліда будзе працаваць у Бароўцы.
Муж у пісьмах то абяцаў залатыя горы і прасіў вярнуцца, то пагражаў адабраць сына ці проста ўкрасці. Ліда не адказвала – і пісьмы перасталі ісці.
Сын падрастаў, душэўная рана пакрысе зацягвалася, толькі Ліда баялася верыць людзям. Лёд у сэрцы растапіў салдацік з Казахстана, сірата.
З наступнага эпізода ў жыцці смяяліся ўсе, хто яго помніў. Уявіце сабе: дадому ідзе Ліда – за руку з «нярускім» хлопцам. Насустрач, заламаўшы рукі, вылятае яе маці і лемантуе на ўсю вёску: «А людцы мае! Што ж гэта робіцца, ці табе рускіх няма!» Затым выстаўляе наперад трохгадовага ўнука: «Вось гэта сын яе! Уцякай, салдацік, яна галаву табе задурыла, а ты і растаў. Не дзеўка яна, не дзеўка!» На лямант збегліся суседзі...
Калі ўсё сціхла і разышліся людзі, калі прыселі за сталом ды салдацік распавёў пра сябе і свае намеры, а малы даверліва прыхінуўся да яго, было вырашана, што маладыя зарэгіструюцца ў сельсавеце, а Лідзінага хлапчука Аляксандр Плужнікаў (так звалі жаніха) усынавіць.
Вось тады Ліда і адправіла пісьмо Уладзіміру Шаўчэнку з просьбаю даць развод. Адмова была катэгарычнай: нізавошта. Казахскага хлопца гэтая акалічнасць не адвярнула ад каханай. Так і жылі ў Бароўцы Лідзія Яфімаўна Шаўчэнка, яе сын Уладзімір Уладзіміравіч Шаўчэнка, які зваў і лічыў татам Аляксандра Рыгоравіча Плужнікава.
Калі праз год нарадзіўся Аляксандр, мой бацька, ізноў з Украіны не дачакаліся згоды на развод. Па тагачасных законах малы быў зарэгістраваны пад прозвішчам... Шаўчэнкі. Знаёмы афіцэр пасадзейнічаў, каб хоць імя па бацьку было правільнае.
Таму мой тата, сын паважанага ў саўгасе трактарыста Плужнікава Аляксандра Рыгоравіча атрымаў імя Шаўчэнка Аляксандр Аляксандравіч.
Затым нарадзіліся Грыша, Андрэй, Арцём – і ўсе сталі Шаўчэнкамі, хоць і Аляксандравічамі. Апошняму сыну – Сяргею – пашанцавала, бо законы сталі больш памяркоўнымі, ён запісаны як Плужнікаў Сяргей Аляксандравіч.
Так да скону і была мая бабуля Ліда па пашпарту жонкай Шаўчэнкі Уладзіміра з Украіны. А дзядуля Саша, яе фактычны муж, заўжды лічыў, што ў яго не пяць, а шэсць сыноў. Старыя перажылі ўсіх сваіх дзяцей.
Я наведаў бабулю незадоўга да яе смерці, пачытаў радавод. І слёзы былі, і шчырая ўдзячная ўсмешка.Дзядулечка Лёша
Ён стаў для мяне галоўным настаўнікам у жыцці. Вучыў хадзіць, бо бацькі былі на працы. Трымаў мяне, двухгадовага, за ручкі, не пускаючы на край магілы, калі хавалі тату.
Я ніколі не наведваў дзіцячы садок. Мы з брацікам Вадзімам заставаліся дома, мама ж была занятая ў школе. Дзядуля спяваў нам калыханкі, а мы дурэлі і не хацелі спаць. Спявае – і сам засне, а мы вылезем ціхенька і гуляем. Ён забаўляўся разам з намі з машынкамі, рамантаваў іх пасля «аварый». Навучыў нас з братам чытаць і пісаць, лічыць і маляваць. Калі я пайшоў у першы клас, настаўнікі дзівіліся, што абганяю дзяцей, якія наведвалі садзік.
Ён ніколі не быў супраць, каб у дом да нас збіраліся дзеці з усёй вёскі, бо сябраваў з імі. Майго дзедзіка называлі «хадзячай энцыклапедыяй» – нешта падказаць, падсобіць у справе быў гатовы любому.
Усё жыццё Аляксей Рыгоравіч Хаванскі, мой дзед па мацярынскай лініі, адрабіў у будаўнічай брыгадзе саўгаса «Сушанскі». Апошнім часам цяжка хварэў. Я вельмі-вельмі хацеў, каб дзядулька хутчэй паздаравеў, ён жа для нас – надзея і апора, даглядчык і гаспадар, як любіць казаць мама, – «надзейны тыл».
Але 12 ліпеня 2007 г. ён памёр. Я стаў галоўнай мужчынскай апорай у доме. Не скажу, што гэта лёгка, але вытрымаю.Прыгажуня, працаўніца, прабабуля
Па лініі маці ў радні была незвычайная красуня – Рыпіна Варошка, мая прабабуля. Без бацькі засталася ў 13 год, з хворай маці, малодшымі братамі і сястрой. Арала, касіла, жала, даглядала коней.
Як толькі субота, да дзяўчат тады ехалі ў сваты хлопцы. Да Рыпіны сватацца пачалі, калі ёй было ўсяго 15. Іншым разам да хаты магла падкаціць не адна фурманка з жаніхом. Толькі ніхто не здолеў спадабацца Рыпіне, усё нешта не тое знаходзіла яна і... выносіла гарбуз. «Пайду за 20-га!» – як адрэзала. Панеслася пагалоска, што дзеўка яна не надта разумная, калі так робіць. Жаніхі з’яўляліся ўсё радзей, вось ужо не да яе, а да маладзейшай сястры Надзі ездзіць сталі.
Трэба выходзіць замуж, ды за каго... Завітаў у сваты... калека. Наступным быў паляк Рыгор Хаванскі з хутара Навінкі – і пайшла Рыпіна жыць у дом, дзе ўжо былі 4 мужавы браты з сем’ямі. Праз два гады Рыгор памёр, пакінуўшы яе з двума сынамі (у тым ліку будучым маім дзедам Лёшам). Не вельмі прыязна ставілася да ўдавы яго радня – зямлі многа, трэба працаваць не пакладаючы рук, а тут дзеці малыя.
Перабралася ў родныя Варашкі, дзе брат Грыша Варошка кіраваў калгасам «Іскра рэвалюцыі». Хата, перабудаваная з клеці, была невялікая і халодная: зімою вада нават ля печы замярзала, а дзеці на ляжанцы сядзелі захутаўшыся. Рыпіна працавала і на полі, і на ферме. У яе былі самыя дагледжаныя калгасныя авечкі, яе брыгада вырошчвала самы лепшы даўгунец.
І ў вайну, і доўгі час пасля Рыпіна з Надзяй – сёстры-ўдовы – жылі разам з чатырма сваімі сынамі. Дзеці звалі абедзвюх «мамкі», калі ж злаваўся каторы, дык мог выпаліць і «маткі».
...Ляжыць прабабуля Рыпіна на могілках ў Варашках, у адной з 16 магіл, дзе пахаваны мае родзічы. Дзе хто спачыў, я ведаю ад дзядулі Лёшы і мамы, і раскажу сваім дзецям. Толькі хай магіл больш не прыбаўляецца.Швейная машынка ў нашай хаце...
А ў Жалезках Бешанковіцкага раёна яшчэ 11 магіл, у якіх таксама ляжаць мае продкі.
...Прапрадзед Сямён Канапелька быў майстравітым чалавекам. З пакалення ў пакаленне мужчыны па гэтай лініі роду ўмелі апрацоўваць шкуры, шыць кажухі, каптуры, боты, валіць валёнкі. Ніколі ніхто не хадзіў у лапцях, і на зямлі не працавалі, бо любой парой года выконвалі заказы з усяго наваколля. Сямён шчыраваў не адзін, наймаў шаўцоў. Сыны Васіль з Антонам былі здатнымі да «фірменнай» справы, Валодзька трохі ленаваўся, у астатніх спрыту неставала, дык яны дапамагалі як падсобнікі.
Бурай уварвалася ў жыццё калектывізацыя. Яе актывісты ўпотайкі заказвалі ў Канапелькаў абновы, а на сходах патрабавалі, каб сям’я ўступала ў калгас. Ад самага «галапузага калгасніка» паступіла прапанова: «Швейныя машынкі звезці ў абору, дзе стаяць калёсы ды сані, а Канапелькі хай працуюць, як усе. Чым яны лепш?» Калі ж сын Васіль, галава сям’і па тым часе, не згадзіўся, яна была аб’яўлена кулацкай.
Але ж хто прасочыць за работай у доме? Шылі. Для гаспадаркі былі куплены плуг, жняярка і малатарня. Заможныя людзі, што і казаць. Каб пакараць непаслухмяных, абклалі сям’ю вялікім «цвёрдым» падаткам па здачы сельгаспрадукцыі. Першы год Канапелькі выкруціліся, дакупіўшы недастаючае з ураджаю. Дык налета падатак вырас. Туга было з пянькою, яе мала хто меў – не купіць. За невыкананне падатку Васіля арыштавалі. «Два гады турмы, швейныя машынкі «аб’яднаць» – так гучаў прысуд.
Кемлівая Васілёва жонка Наста пастаралася, каб за ноч іх паменела амаль напалову – яны былі захутаны і закапаны. Браты Васіля пайшлі рабіць у калгас. Сэрца сціскаецца, калі я чую або чытаю пра Беламорканал: яго ж капаў рыдлёўкай мой прадзядуля Васіль. Наста дабіралася да мужа ў такую даль ажно чатыры разы – з ежаю, вопраткай, соллю, тытунём. А той дакараў сябе, што не паслухаў брата Валодзьку і не з’ехаў з ім у Амерыку. Ён уладкаваўся там з сям’ёй няблага: працу мае, дах над галавой. Кліча да сябе, а ў адказ жа праўды не напішаш. (...«Аб’яднаныя» ў калгас машынкі раскруцілі за непатрэбнасцю на гайкі і балты).
З прыходам Васіля дамоў жыць палягчэла. Ён уладкаваўся конюхам. Былі выкапаны схаваныя машынкі, пасыпаліся заказы, за якія плацілі хто грашыма, а хто крупамі, мукой ці аўчынамі. Вярнулася заможнасць, якую нельга было паказваць.
У фінскую вайну Васілёвага брата Антона забралі на фронт. Адно пісьмо прыслаў: фіны лепш узброеныя, хвацкія лыжнікі, нашы кладуць галовы нізавошта, жывым будзе цяжка вярнуцца. Так яно і здарылася. У 1940 г. сябра яго паведаміў, што Антона, зарэзанага фінамі, закапаў у снег, прыкладнае месца ведае, але ваўкі і лісы робяць сваю справу...
Падчас акупацыі ў Вялікую Айчынную хату Канапелькаў у Жалезках аблюбаваў важны немец, а ў іхнім вялікім садзе паставілі тэхніку. Дык той сад потым гадоў пяць не даваў ураджаю.
Пасля вызвалення Васіль рабіў конюхам, шыў. З цягам часу купіў дочкам новыя ручныя машынкі. Адна такая і зараз ёсць у нашым доме. Яна дасталася маёй маме ад яе маці – Галі, дачкі Васіля, сына Сямёна Канапелькі. Больш па мужчынскай лініі рамяство гэтае не перадаецца, а Канапелькі з нашага роду раскіданыя па ўсім свеце.

8.08.2009
Просмотров: 1077
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо недапісаным, дзе выразна чытаўся толькі пытальны сказ: па якой прычыне такія жорсткія дзеці?..
Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Яўгенавічам Курачонкамі з вёскі Ліпаўцы Віцебскага раёна думку змяніла. Разам яны пражылі дзесяць разоў па ...
–Дзіўна неяк усведамляць сябе шматдзетнай маці, – прызналася Наталля Дубко, да якой я завітала ў час камандзіроўкі ў Бягомль Докшыцкага раёна. – Калі б хто раней сказаў, што ў мяне будзе трое дзяцей, рассмяялася б. Бо розніца ва ўзросце ...
УгісторыістварэннядзяржаўнайсімволікіРэспублікіБеларусьпрасочваюццаяркіявіцебскіякарані. Маюцца на ўвазе арнамент на сучасным сцягу краіны і мелодыя яго гімна. Іх аўтарам – Матроне Маркевіч і Нестару Сакалоўскаму – не было наканавана с ...