nspaper.by Витебск и область

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

У Вялікім Поўсвіжы на Лепельшчыне ёсць сялібы больш заможныя. Але вока падарожніка ўсё роўна зачэпіцца за гэту – ля маладых соснаў, аздобленую рознымі незвычайнымі рэчамі. На фасадзе п

Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
16.11.2011
16.11.2011
14.11.2011
11.11.2011
11.11.2011
9.11.2011
9.11.2011
Новости Витебщины

Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?

Тематические страницы
  • МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
  • О работе милицииПравопорядок
  • “Природа и мы”Экологический вестник
  • Частное делоСтраница о людях предприимчивых
  • Наша почтаОтветы на вопросы читателей
  • Ваше здоровьеЧто советуют медики
  • Новости спортаСпортивный клуб
  • Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
  • Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
  • Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

...I НА ДУДЗЕ IГРЭЦ

Васіль Шкіндзер у двары сваёй сялібы.
У Вялікім Поўсвіжы на Лепельшчыне ёсць сялібы больш заможныя. Але вока падарожніка ўсё роўна зачэпіцца за гэту – ля маладых соснаў, аздобленую рознымі незвычайнымі рэчамі. На фасадзе пакручастая кампазіцыя ці то з вапняку, ці то з яшчэ якога матэрыялу, выкананая самым геніяльным скульптарам – матухнай-прыродай. Але ж трэба было гэты яе твор угледзець недзе ў будаўнічым кар’еры, прывалачы дахаты, давесці да ладу.
Да брамкі вядзе брукаванка. А ў двары чаго толькі няма: павець-майстэрня адной сцяной мае старыя драўляныя колы, камяні жорнаў самага рознага памеру ўтвараюць яшчэ адзін «тэматычны» куток. Ёсць і даўнія прылады працы накшталт рарытэтнай міні-сеялкі.
Сяліба належыць сям’і Шкіндзераў. Яе галава Васіль Аляксандравіч – «чалавек, якіх мала», па перакананню мясцовай жыхаркі, што завітала падчас нашай гутаркі з ім у хату. А ў хаце з сучаснымі рэчамі таксама па-свойску суседнічае даўніна: самавары, гадзіннікі, прасы.
Выпускнік фізмата Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. Машэрава Васіль Шкіндзер захапіўся збіральніцтвам, як стаў прадпрымальнікам. Падштурхнула адно знаёмства. Гадоў дзесяць таму той-сёй задзешава скупляў па Беларусі прадметы даўніны і збываў за ладныя грошы ў Расіі. Неяк сустрэўся з такім «бізнесоўцам» Васіль Шкіндзер і задумаўся.
– Калі якая старая рэч непатрэбна гаспадару ды набуду яе я – яна застанецца на радзіме. Сапсаваную адрамантую, ачышчу ад іржы, а цэлай можна і карыстацца. Самаварам, напрыклад. Штодзень сыноў адпраўляю паліва для яго рыхтаваць. Хвілін дваццаць – і кіпень гатовы, сем літраў, – распавядае Васіль Аляксандравіч.
Тут на сцяне меладычна зазвінеў стары гадзіннік, нечым падобны на выцвілага мятліка, і размова пераключылася на ходзікі ды будзільнікі. Гэты экземпляр быў знойдзены ламаным, і Шкіндзер пайшоў на кансультацыю да знаёмага майстра. Той за рамонт нават брацца не захацеў, бо запчастак патрэбных не знайсці нідзе. Але патлумачыў, што трэба рабіць.
Як з самаварамі, так і з гадзіннікамі звязаны нейкія жыццёвыя гісторыі. Адна – пра чалавека, які некалі падаўся з Заходняй Беларусі на заробкі ў Францыю. Хапіла яму ліха ў вайну, а затым усчаўся голад. Вярнуўся бядак дадому – гэткая ж нішчымніца. У дадатак яго з такімі, як сам, на дзесяць гадоў саслалі ў сталінскі лагер. Даўно няма на свеце чалавека. Прывезены ім з Еўропы больш чым паўстагоддзя назад будзільнічак з надпісам «Джаз» ацалеў. Яго прапанаваў поўсвіжскаму збіральніку сын таго селяніна.
Шануюць Васіль Шкіндзер, яго жонка Ірына Аляксандраўна і сыны – студэнт Полацкага універсітэта Андрэй і школьнік Ілья – сямейныя рэліквіі. Ад дзеда засталіся габельчыкі, бураўчыкі, іншы інструмент, ад бабулі – тканы ручнік з яе ініцыяламі – Е. П., што значыць Екацярына Плют. (Шмат што зберагаецца ў братоў і сястры Васіля Аляксандравіча).
Экскурсіі па сялібе з яе незвычайным зборам і па авеянаму паданнямі наваколлю, дзе ёсць таямнічы камень-следавік, у хуткім часе стануць арганічнай часткай аграэкатурыстычнага сервісу «ад Шкіндзера». Побач з жылой сялібай, узведзенай уласнымі рукамі, абсталёўваецца яшчэ адна – для адпачываючых альбо вандроўнікаў-краязнаўцаў накшталт самога гаспадара і яго сямейнікаў, што пешшу, на веласіпедах ці байдарках ладзяць падарожжы блізкія і далёкія.
Хата выкуплена ў суседа, рамонт ідзе ў адпаведнасці з задумаю Васіля Аляксандравіча – будзе склеп і іншыя зручнасці. І тут ён стараецца сам – умее, па дзеду свайму майстаравітаму ўдаўся. Для інтэр’еру знадабяцца ізноў жа сабраныя вышыванкі, тканыя посцілкі, металічныя і самаробны драўляны ложкі. Новы двор трэба прыбраць як след, упрыгожыць. Працы даволі, ды Шкіндзеру не прывыкаць. Некалі, як толькі пасяліўся тут, першае, што зрабіў – ліквідаваў шматгадовы сметнік, а замест яго пасадзіў дрэўцы. Суседзі ўбачылі і перасталі зносіць сюды розны хлам. Дрэвы выраслі – равеснікі старэйшага сына.
Вялікі Поўсвіж – вёска азёрная. Бліжэйшае з азёр відно прама ад Шкіндзераў.
– Робім там пляж. Пры падтрымцы райвыканкама, з дапамогай ДЭУ-202 і сельгаспрадпрыемства «Лепельскае» пляцоўка прыбрана, завезены чысты жоўты пясочак. Будзе добра загараць, купацца, вудзіць, – гаворыць Васіль Аляксандравіч.
Частаваць сваіх пастаяльцаў Шкіндзеры збіраюцца з таго, што дае гаспадарка, бо ёсць куры, пчолы, гарод. Зямлю гаспадар апрацоўвае жалезным «канём».
І на дудзе ён ігрэц. Гэты выраз у дачыненні да Васіля Аляксандравіча – літаральны. Кажа, яго родная Лепельшчына – здавён дударскі край, таму дзівіцца тут нечаму, замовіў у майстроў такі інструмент і сабе. Калі у музычную школу «на баян» паступіў малодшы сын, разам з ім адолеў нотную грамату.
Аднавяскоўцам на дудзе сыграў падчас Купалля, святкаванне якога арганізаваў разам з сябрамі і работнікамі мясцовага Дома культуры. Дзеля гэтага нават кашулю-вышыванку апрануў. На прыгожы пагорак між двух азёр былі запрошаны ўсе жадаючыя. Гарэла зыркае вогнішча. «Купалінка» гучала, іншыя беларускія песні. Гулялі ў «Ручаёк», у «Бабыля» – старадаўнія вясковыя гульні. Пачаставаліся крупеняй – таксама народны напой. Поўсвіжскія жыхары, больш звыклыя быць гледачамі, весяліліся тады ад душы і ў скоках. У Васіля Шкіндзера, які чаргаваўся з клубным баяністам у акампанеменце, добра выходзіць на дудзе «Падыспань».
Так што варта аматарам аграэкатурызму патрапіць у Вялікі Поўсвіж з нагоды такога вось свята. Між іншым, жадаючыя адпачываць на будучай сялібе ўжо ёсць, яны нават прыспешваюць Васіля Аляксандравіча: маўляў, хутчэй адчыняйся. А ён, чалавек грунтоўны, прывык усё рабіць як мае быць:
– Пастараемся да новага года, калі ж не – дык да сустрэчы ў наступным, – сказаў гаспадар і пайграў нам на развітанне на дудзе.
1.09.2009
Просмотров: 1089
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Сенненскаму гісторыка-краязнаўчаму музею, можна сказаць, пашанцавала з дырэктарам. У 2008 годзе сюды па размеркаванні трапіў выпускнік ВДУ імя П. Машэрава Дзмітрый Стрыжнёў. З першых слоў знаёмства з ім бачна, што чалавек на сваім месцы. Скончыў універс ...
Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў адзін вельмі паважаны чалавек і сказаў: «Ведаеце, набіраю зараз мабільны нумар свайго знаёмага, а мне ў адказ: «Апарат абанента выключаны або знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі...» Па-беларуску! Д ...
Лічыцца, што лепш за ўсё чалавека характарызуе яго жыллё. Хата пенсіянера Ч. Хрола ў Івесі звонку нічым не вылучаецца: шаляваная, фарбаваная, распаўсюджанай на Глыбоччыне планіроўкі. Пра ўнутранае ж яе ўбранства ходзіць пагалоска па ўсяму наваколлю. Я ...
Сяргей Шаўчэнка зараз студэнт ваеннага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Яшчэ будучы вучнем 9 класа Сушанскай СШ Лепельскага раёна, фота аўтара зроблена якраз у той час, ён пачаў складаць свой радавод. Апытаў радню па мячы і кудзелі (гэта значыць з бо ...