Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд
Добры будаўнік узводзіць жытло для людзей, дрэнны – сцены непаразумення паміж імі. Так мне аднойчы сказаў сябра, які вучыцца на архітэктара. Дойліды – не чараўнікі. Але, змяняюч
Старонка для падлеткаў i моладзiО работе милиции
Что советуют медикиНовости спорта
Криминал и происшествия
| 16.11.2011 |
|---|
| 16.11.2011 |
| 14.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 11.11.2011 |
| 9.11.2011 |
| 9.11.2011 |
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
Тематические страницы
- МАЛАДЗІК Старонка для падлеткаў i моладзi
- О работе милицииПравопорядок
- “Природа и мы”Экологический вестник
- Частное делоСтраница о людях предприимчивых
- Наша почтаОтветы на вопросы читателей
- Ваше здоровьеЧто советуют медики
- Новости спортаСпортивный клуб
- Добры бытДля сапраўдных гаспадароў
- Свае соткiПадборка для садаводаў і агароднікаў
- Местное самоуправлениеДепутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу.
А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Опрос сайта
Новости Беларуси
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Авантуры і жыццёвыя хвалі «Друці»
В. Кагыльнічан і М. Кураедаў.
Добры будаўнік узводзіць жытло для людзей, дрэнны – сцены непаразумення паміж імі. Так мне аднойчы сказаў сябра, які вучыцца на архітэктара. Дойліды – не чараўнікі. Але, змяняючы наваколле, змяняюць і людзей. Ад вынікаў іх працы залежыць вельмі многае. Невыпадкова будаўніцтва пасля пэўнага перыяду зацішша зноў трапіла пад пражэктары ўвагі дзяржаўных улад. Растуць гарады, нанізваюцца, быццам пацеркі, на ніткі дарог аграгарадкі. З праграмай адраджэння сяла пачалося і вяртанне з небыцця асобных будаўнічых арганізацый. Сярод іх – прыватнае унітарнае прадпрыемства «Друць» у Талачынскім раёне.
Сёння гэта шматпрофільная арганізацыя, якая займаецца не толькі будаўнічымі работамі, але і дрэваапрацоўкай, аказвае транспартныя паслугі. Такая шырокая спецыялізацыя невыпадковая: на прыкладзе «Друці» можна прасачыць усю хвалепадобную гісторыю будаўнічай галіны нашай краіны ад канца 1980-х гадоў.
– Гэта быў час авантур, – узгадвае дырэктар прадпрыемства Мікалай Рагоўскі. – Прачытаўшы ў адным з часопісаў пра першы будаўнічы кааператыў, які «вырас» у Вялікім Ноўгарадзе з разваленай золатаздабываючай арцелі, я вырашыў, што няблага было б арганізаваць такое і ў Талачыне. Тады па ўсёй Беларусі разгарнулася маштабнае будаўніцтва і добраўпарадкаванне. А профільных арганізацый катастрафічна не хапала.
М. Рагоўскі звярнуўся з прапановай у райвыканкам, і ўжо ў 1988 годзе невялічкая дэлегацыя накіравалася ў Ноўгарад – паглядзець на цікавы вопыт расіян. Па вяртанні ў жніўні таго ж года было пад-пісана рашэнне аб рэгістрацыі першага ў раёне, а можа і ў вобласці кааператыва.
– Уяўляеце сабе: ні людзей, ні базы, ні тэхнікі, але ўжо прадпрыемства! – відаць, яшчэ сам сабе здзіўляецца Мікалай Мікалаевіч. – Першае заданне было – пабудаваць дарогі ў самай аддаленай гаспадарцы «Авангард» (такі вось парадокс!). Далі фонды, каб набыць тэхніку – 248 тысяч рублёў. Па тым часе гэта 15 «Жыгулёў»! Так з’явілася тэхніка і база на тэрыторыі разваленага прадпрыемства. Набралі людзей: многія з іх – мае былыя калегі.
Хтосьці скажа: надта ўсё гладка атрымлівалася. Ды не, проста авантурыст з галавой і рукамі трапіў у патрэбны час і ў патрэбнае месца. Правільная стратэгія прынесла свой плён: ужо праз паўгода (!) «Друць» разлічылася з банкаўскім крэдытам. І пайшлі заказы...
Пясчана-гравійнымі дарогамі, якімі і па сёння карыстаюцца, прадпрыемства распаласавала ўвесь раён. Следам за дарогамі пачаліся рамонты розных сацыяльных аб’ектаў. А напрыканцы 1990-х прыйшоў крызіс будаўнічай галіны. «Друць», у якой засталося ўсяго толькі 10-12 чалавек, занялася другаснымі работамі: дрэваапрацоўкай і грузаперавозкамі.
Адраджэнне пачалося ў 2003 годзе з сітуацыі «дэжа вю»: праца ёсць, а тэхнікі і людзей няма. Аб’ёмы раслі хуткімі тэмпамі. Асабліва адчувальным быў дыфіцыт муляраў. Аднак абяцанне заробку ў 1,5-2 млн. за добрасумленную працу зрабіла сваё – і з Расіі пачалі вяртацца кваліфікаваныя спецыялісты.
Хаця сёння штат работнікаў налічвае 150 чалавек, з якіх каля 30 – тыя самыя «дэфіцытныя» муляры, кадравая праблема нікуды не дзелася.
– Доўгі час прэстыж будаўніка быў нулявым, і мы страцілі цэлае пакаленне спецыялістаў, – кажа М. Рагоўскі. – Усе мае інжынерна-тэхнічныя работнікі ва ўзросце каля 50 гадоў. Сярод іх стропальшчык Андрэй Рак, цясляр Аляксандр Богдан, муляры Аляксандр Серабракоў, Міхал Шорагаў, Рыгор Царкоў і Вячаслаў Кострыца, прараб Якаў Шэмет і іншыя. Многія з іх вярнуліся з Расіі на радзіму, бо і тут нарэшце спатрэбіўся іх вопыт і залатыя рукі. Яны – мая апора і шлях да росквіту. І ёсць яшчэ моладзь, якая толькі-толькі пачала прыходзіць у прафесію, убачыўшы рэальныя перспектывы. Пад наглядам нешматлікіх прафесіяналаў яны вучацца, набіраюцца вопыту. Каб стаць добрым мулярам, трэба не меней за тры гады практыкі.
Заўважае М. Рагоўскі і яшчэ адну цікавую адметнасць: за гады «прастою» вытворчай сферы людзі неяк разленаваліся. У краіне «штампавалі» юрыстаў ды эканамістаў. А сёння, калі заробак будаўнікоў, якія ствараюць уласнымі рукамі рэальную карысць, пачаў расці, усё роўна далёка не кожны згодзіцца браць на сябе такую вялікую адказнасць. Бо ад якасці пабудовы залежыць бяспека і камфорт жыцця чалавека. Дый спецыфіка прафесіі такая – цяжкая фізічная праца ў любое надвор’е, за якую цябе хутчэй не пахваляць, а знойдуць хібы.
За мінулыя 2-3 гады прадпрыемства «плюсавала» па 200-300%. Сёння на яго рахунку дзесяткі сядзіб, цэлыя вуліцы, саўгас, МТК у Серкавіцах, рамонт школы, клубы ў аграгарадках, іншыя сацыяльныя аб’екты і нават два шматкватэрныя дамы.
– Калі ў мінулым годзе мы ўзяліся за свой першы 32-кватэрны дом, усе лічылі гэта авантурай, – узгадвае М. Рагоўскі. Аднак заўзяты авантурыст, ён па-ранейшаму гнуў сваё. І за 7 месяцаў быў узведзены дом з цэглы. А дзе першы крок, там і другі...
Мне, напрыклад, давялося трапіць на будаўнічую пляцоўку аднаго з двух шматкватэрнікаў, якія сёння ўзводзіць «Друць» у самім Талачыне і Коханаве. Раўнюткія цагляныя і з газасілікатных блокаў сцены выглядаюць надзейна і хутка ўжо ўбачаць шчаслівых навасёлаў.
Натуральна, што для асобных работ даводзіцца арандаваць тэхніку, тыя ж краны. Але збольшага база, транспартны парк прадпрыемства пастаянна абнаўляюцца. Нядаўна набылі пагрузчык, МАЗ-цягач, мікрааўтобус. Маецца сучаснае абсталяванне, у тым ліку ва ўласным цэху дрэваапрацоўкі. Вядзецца фарміраванне зварачнага цэха. І ўсё – за грошы прадпрыемства, без удзелу інавацыйных фондаў, што з’яўляюцца прэрагатывай дзяржаўных арганізацый.
Зразумела, чаму ў «Друць» на працу просяцца і з суседніх прадпрыемстваў, і вольнанаёмныя.
– На гэтым месцы я не так даўно, гады паўтара, – кажа прараб Леанід Азерскі. – Шмат змяніў прадпрыемстваў, займаўся рамонтамі. Сёлета будзе 25 гадоў, як скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, і вельмі рады, што па сённяшні дзень магу трымацца за сваю прафесію, быць запатрабаваным.
– Добра, што праца ёсць, а калі яе яшчэ і ацэньваюць як след – дык наогул шчасце, – кажуць малады муляр Міхаіл Кураедаў і яго брыгадзір Васіль Кагыльнічан. Вопыту ім не займаць: на рахунку Васіля больш за 15 дамоў толькі ў Беларусі, а Міхаіл у прафесіі асвоіўся і зарэкамендаваў сябе за два з паловай гады. Пасля «пачатковай школы будаўніцтва» ў Круглянскай ПМК-266 яго прынялі ў сям’ю «Друці», што сам хлопец лічыць вялікай удачай.
Таму нядзіўна, што нават бязлітаснае сонца – спрадвечны спадарожнік будаўнікоў улетку – не зашкодзіла гэтым дваім шчыра ўсміхнуцца мне на развітанне. І на спадзеў, што не будзе больш страчаных пакаленняў прафесіяналаў.

24.07.2010
Просмотров: 1012
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики:
Другие новости данной темы:
Напрыканцы мінулага тыдня Расонская сярэдняя школа, дзе некалі выкладаў Пётр Міронавіч Машэраў, адзначала свой 140-гадовы юбілей. Падзея значная не толькі для жыхароў раёна, але і для многіх людзей нават па-за межамі нашай краіны, якіх лёс так ці інакш ...
На Аршаншчыне зарэгістравана 27 фермерскіх гаспадарак. Быццам бы нямала. Але, як паведамілі ў райсельгасхарчы, пасля заканчэння трохгадовага перыяду работы, калі фермеры карыстаюцца падатковымі льготамі, многія з іх мяняюць свой статус на прадпрымальніц ...
Збіраліся ў камандзіроўку на Талачыншчыну і выпадкова даведаліся: жыве ў аграгарадку Коханава незвычайны чалавек – каваль Міхаіл Лушчык. Сціплы і працавіты дзед Міхась у свае 85 гадоў валодае молатам не горш за маладога. Пра яго вопыт з майстэ ...
Сустракаючы на вуліцах, у Доме культуры ці бібліятэцы гарпасёлка Езярышча гэтага ўсмешлівага чалавека ў гадах, цяжка паверыць, што на яго долю выпалі такія цяжкія выпрабаванні. Нарадзіўся Міхаіл Герасімаў за 5 кіламетраў ад мястэчка, у вёсцы Жукава. Б ...