Кашляем-чихаем
Задать вопрос психологу Игорю Викторовичу Теряеву
Наша «жалобная книга»
Позаботимся об усатых-хвостатых
Криминал и происшествия |
16.11.2011
Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрдСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
В Друе сгорел бар Браславского райпоСегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...
|
14.11.2011
Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходныеПять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...
|
11.11.2011
Витебчанку поймали с 2,4 г героинаВитебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...
|
11.11.2011
В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничествоВ Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...
|
9.11.2011
История большого обманаСветлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...
|
9.11.2011
Кровавое застольеВитеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...
|
16.11.2011
Наращивание ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Барбершоп МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Маникюр МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Депиляция МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Ламинирование ресниц МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
16.11.2011
Балаяж МинскСотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...
|
Новости Витебщины
Куды зніклі курганы ранняга Сярэднявечча?
17.11.2011 | КультураТематические страницы
МАЛАДЗІК
Старонка для падлеткаў i моладзiПравопорядок
О работе милицииЭкологический вестник
“Природа и мы”Частное дело
Страница о людях предприимчивыхНаша почта
Ответы на вопросы читателей
Ваше здоровье
Что советуют медикиСпортивный клуб
Новости спортаДобры быт
Для сапраўдных гаспадароўСвае соткi
Падборка для садаводаў і агароднікаўМестное самоуправление
Депутатские инициативы и решения
Читателям
Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.
Календарь материалов
Архив новостей
Архив новостей по месяцам
Ноябрь 2011 (118)
Октябрь 2011 (267)
Сентябрь 2011 (243)
Август 2011 (264)
Июль 2011 (240)
Июнь 2011 (232)
Опрос сайта
Новости Беларуси
19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...
9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"
19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...
Назарбаев: о единой валюте Евразийского союза думать пока рано
19 ноября 2011 11:14 Ни одна национальная валюта не годится на роль ...
Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд
18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...
Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми
18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...
Кто и что строит вдоль проспекта Победителей?
18 ноября 2011 11:00 Вдоль ведущей магистрали столицы активными ...
Информация о подписке
Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!
«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!
Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!
Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92
Реклама на сайте
Анатоль Дарафееў — эколаг, настаўнік, патрыёт
Яго не стала ў спякотным ліпені летась, калі ад засухі і сонца, здавалася, памірала прырода, страчваючы натуральную свежасць. Ён вярнуўся са сваёй апошняй экспедыцыі з жыццядайных наваколляў заказніка Сіньша, прайшоўшы пехатой кіламетры леса-балотных угоддзяў, напоўнены ўражаннямі і апантаны новымі ідэямі на карысць Яе Вялікасці Прыроды. Як заўжды, прылёг адпачыць у сваім улюбёным райскім куточку – на дачы і заснуў спакойным вечным сном у цішы зялёнага саду.
Анатоль Максімавіч Дарафееў. Выдатны эколаг, настаўнік, грамадскі дзеяч, публіцыст, краязнаўца, абаронца навакольнага асяроддзя і ўсяго жывога на зямлі. Цудоўны таварыш, сябра, калега, муж, бацька, дзядуля. Сапраўдны грамадзянін і патрыёт сваёй краіны, шчыры беларус, які з асаблівай павагай ставіўся да нацыянальных традыцый, роднай культуры і мовы.
Два з паловай дзесяцігоддзі назад, калі тэрмін «экалогія» толькі-толькі ўваходзіў у наш ужытак, мне, пачынаючаму карэспандэнту віцебскай абласной газеты, даручылі весці тэматычную старонку на прыродаахоўную тэматыку «Роднае Прыдзвінне». У той час у рэдакцыйнай пошце можна было вывудзіць самыя разнастайныя пытанні ад чытачоў для падрыхтоўкі адпаведных карэспандэнцый. І вось адно з іх: «Ці трэба карміць качанят, якія засталіся зімаваць на Дзвіне ў межах горада?». За кансультацыяй мне параілі звярнуцца ў педагагічны інстытут, маўляў, там адметная арніталагічная школа, а прарэктар па навуцы Анатоль Максімавіч наогул на любое пытанне можа адказаць без папярэдняй падрыхтоўкі.
Вядома ж, у прарэктара Дарафеева клопатаў было зашмат, але ён адразу ж знайшоў час пагутарыць з карэспандэнтам і даў такія вычарпальныя тлумачэнні пра зімовыя праблемы вадаплаваючых, што гэта наша першая сустрэча падалася мне знакавай. Адкрытасць навукоўца і яго разуменне важнасці папулярызацыі праблем аховы навакольнага асяроддзя зрабілі яго надзвычай папулярным не толькі ў журналісцкіх колах, але і сярод творчай інтэлігенцыі.
У абарону зялёнага свету
Напрыканцы 80-х гадоў наша грамадства ўдыхнула ап’яняючае паветра галоснасці. Факты і лічбы, якія ў той час сыходзілі са старонак газет і часопісаў, аказвалі выбуховы ўплыў на свядомасць чалавека. Аналітыкі сведчылі: у ахове прыроды намеціўся істотны разрыў паміж чалавечым мысленнем і рэчаіснасцю.
Анатоль Дарафееў разумеў гэта як ніхто іншы і таму актыўна ўключыўся ў грамадскую работу па пашырэнню руху «зялёных» у межах усяго прыдзвінскага рэгіёна. У 1989 годзе ў Віцебску прайшла першая гарадская экалагічная канферэнцыя. Рыхтаваліся да яе грунтоўна, нават геахімікаў з Акадэміі навук запрасілі для стварэння экалагічнай карты горада. Анатоль Максімавіч прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні канферэнцыі. Па яго ж ініцыятыве тады і былі аб’яднаны абаронцы навакольнага свету ўсяго басейна Балтыйскага мора – актывісты з Расіі, Беларусі, Латвіі – у адзіны рух «Двина–Дзвіна–Даўгава». Добрыя стасункі паміж эколагамі і моладдзю Віцебска, Даўгаўпілса і Рыгі ўмацоўваліся і развіваліся.
Памятаю, у пару тапалінага пуху мы ступілі на перон Даўгаўпілскага чыгуначнага вакзала, дзе нас сустракаў няўрымслівы энтузіяст Арвід Баршчэўскі. Абмен думкамі паміж двума слыннымі знаўцамі арніталогіі і энтамалогіі быў на карысць і прыродзе, і самім біёлагам, і двум дзяржавам.
Абодва марылі пра той час, калі адзіная для беларусаў і латышоў рака панясе толькі чыстыя воды ў Балтыку, а для прыродаахоўных спраў дзяржаўная мяжа не стане бар’ерам.
У 1990 годзе Анатоля Дарафеева прызначаюць на пост старшыні Дзяржкамітэта па экалогіі. Менавіта пры ім адбываецца замена тэрміна ў назве структуры – з аховы прыроды на экалогію. На той час у краіне распрацоўвалі новы пакет прыродаахоўных законаў, а Мінск стаў месцам пастаяннай працы выканаўчага сакратарыяту Міждзяржаўнага экалагічнага савета. Яго кіраўнік удала вёў дыялог з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі і заўсёды імкнуўся знайсці канструктыўнае выйсце з любога складанага становішча. Пазней Анатоль Максімавіч прызнаецца ў адным са сваіх інтэрв’ю: гэта былі чатыры напружаныя гады, калі акрамя працы – больш нічога.
…Аднак работа ва ўрадзе падарыла яму і моманты цудоўных сустрэч, паездак і адкрыццяў. Тады ж Беларусь удзельнічала ў буйнейшай міжнароднай канферэнцыіі ААН, прысвечанай навакольнаму асяроддзю і развіццю, што адбылася ў Бразіліі ў 1992 годзе. У той знакавай канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі 160 дзяржаў свету. Беларусь атрымала бязвыплатны грант на суму 1 мільён долараў ад Міжнароднага валютнага фонду на захаванне біялагічнай разнастайнасці.
Анатоль Дарафееў з асаблівай увагай і любоўю ставіўся да нацыянальных ахоўных тэрыторый. Створаная сетка ўнікальных прыродных куточкаў Беларусі патрабавала пастаяннага маніторынгу і пашырэння. І як кіраўнік ведамства, і як вучоны Анатоль Максімавіч рабіў дзеля гэтага ўсё магчымае.
Калі не хадзіць далёка, а прыгадаць толькі Віцебскі раён, то ў пераліку тых заказнікаў, якія не абыходзіліся без асабістага патранату Дарафеева, будуць дубрава «Чортава Барада», пойма ракі Шэвінка, балота Дымаўшчына... Можа, звычайнаму чалавеку гэтыя назвы нічога і не скажуць, але для нераўнадушнага эколага за кожнай такой мясцінай хаваецца клубок трывожных праблем.
Навуковая дапытлівасць, калі выпадала вольная хвіліна, прыводзіла Анатоля Максімавіча ва ўрадавую бібліятэку, дзе можна было прачытаць і рэдкія кнігі, і гістарычныя летапісы.
У наваколлях Віцебска
Анатоль Максімавіч быў лёгкі на ўздым. Адзін тэлефонны званок – і мы як зацятыя аматары зялёнага свету адпраўляемся ў рэйд (гэта з журналісцкіх тэрмінаў) ці ў экспедыцыю (гэта ўжо тэрмін біялагічнага асяродка) – па мясцінах, дзе рэдка ступае нага чалавека. Выбраліся ў арніталагічны заказнік «Дымаўшчына». Калісьці здзіўляліся, як пад «бокам» абласнога індустрыяльнага цэнтра захавалася такая самабытная ў сваёй натуральнасці мясціна – на забалочаных астраўках нізіннага ландшафту дзясяткі відаў самых розных птушак – ад качак і зязюль да соў і чапель. Нягледзячы на тое, што тэрыторыю аб’явілі ахоўнай, з часам перамены, ускосна звязаныя з дзейнасцю чалавека, закранулі і гэты блаславёны куток. Калі ў канцы 90-х мы прайшлі даўнейшымі сцежкамі, былі ўзрушаны тым, наколькі істотна паменшала птушак, зніклі некаторыя крылатыя прадстаўнікі Чырвонай кнігі, ды і сама нізіна ўжо не радавала вока, як некалі, сваёй першароднасцю.
Анатоль Дарафееў заўсёды імкнуўся, каб на справу аховы прыроды ў рэгіёнах выдзяляліся належныя грашовыя сродкі, а ўнікальныя прыродныя аб’екты набывалі статус аховы міжнароднага ўзроўню.
Ён умеў добра і аднолькава роўна ладзіць і з простымі людзьмі, якія не былі прафесіяналамі ў сферы экалогіі, і з акадэмікамі, і з высокімі службовымі асобамі.
Жыхар вёскі Арэхава пад Віцебскам Яўген Прусакоў яшчэ з 70-х гадоў клапаціўся, каб суседнюю з яго вёскай дубраву абараніць не толькі ад сякеры абывацеля, але і антрапагеннай нагрузкі. Запрасіў наведаць масіў спадара Дарафеева, і той неўзабаве заўважыў:
– Сапраўды, месца гэта вельмі перспектыўнае. Тут можна зрабіць выдатны ландшафтны парк. Таму мушу прапанаваць перагледзець умовы аховы заказніка, стварыць зону адпачынку для жыхароў Першамайскага раёна Віцебска.
Сінявокі лёс
Выдатны арганізатар Анатоль Дарафееў за сваё жыццё правёў нямала навукова-практычных канферэнцый, на якія з’язджаліся вядомыя і ганаровыя людзі з розных краін свету. І, што цікава, канферэнцыі гэтыя ладзіліся нават у далёкіх ад гарадской цывілізацыі і ўніверсітэтаў вёсках. Адна з апошніх – у вёсачцы Вярэчча Гарадоцкага раёна, прысвечаная экалогіі возера Ціёста. Анатоль Максімавіч, не задаволены тым, што праект стварэння рэспубліканскага комплекснага заказніка «Суражскі» на поўначы Гарадоцкага раёна застаецца толькі на паперы, прапанаваў больш увагі надаць захаванню прыродных комплексаў на мясцовым узроўні.
На гэтым возеры, што месціцца ў 35 км ад Гарадка, расце рэліктавы вадзяны арэх. Дарафееў на працягу 40 год назіраў за экалогіяй Ціёста. І прыйшоў да высновы, што навакольнае асяроддзе ў межах возера істотна змянілася за апошнія дзесяцігоддзі. Спецыфічны гідралагічны рэжым, унікальнасць ландшафтаў, іх маляўнічы характар, шматлікасць рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл – усё гэта патрабавала ад эколагаў працягваць вывучэнне стану антрапагеннага ўздзеяння на экасістэму возера. Ён ведаў і назву кожнага вострава, якія як свечкі ўзвышаюцца над водным люстэркам, і гісторыю кожнай археалагічнай знаходкі. Ліпнік, Царкавішча, Гарадзішча, Асінавы, Гасцінец, астравы Небяспекі...
– Год 15 таму рыбаловы лавілі сеткамі рыбу і выцягнулі з дна вянчальную карону, – распавядаў Анатоль Максімавіч. – На беразе возера калісьці стаяла царква, а зараз на ім сапраўдныя джунглі папараці. Вёскі ў наваколлі вымерлі, тутэйшых насельнікаў можна на пальцах пералічыць.
Азёрнай спадчыне Прыдзвінскага краю навукоўца прысвяціў шэраг сваіх даследаванняў. Захапіўшыся арніталогіяй яшчэ ў студэнцкія гады, Анатоль Максімавіч з прафесійным сталеннем усё глыбей вывучаў сістэмы азёр і верхавых балот Віцебшчыны. Ён слушна падкрэсліваў, што арнітафауна сама па сабе не захаваецца, калі не захоўваць прыродныя ландшафты цалкам.
У 1994 годзе Дарафееў зноў вяртаецца ў родныя сцены віцебскай alma mater, становіцца першым прарэктарам дзяржуніверсітэта і плённа займаецца не толькі праблемамі захавання біялагічнай разнастайнасці, але і аховы водных рэсурсаў, якія ўяўляюць сабой жамчужыну Паазер’я.
Міжнародныя навуковыя канферэнцыі сталі рэгулярнымі на базе Віцебскага дзяржуніверсітэта. Адна з іх, у снежні 1999 года, была прысвечана сучаснаму стану азёр Беларускага Паазер’я, праблемам іх выкарыстання і аховы. Былі названы асноўныя «балявыя кропкі» і накірункі па рэгуляванню выкарыстання азёр.
Вяртанне Баршчэўскага
З імем Дарафеева можна звязаць і вяртанне нашчадкам памяці пра слыннага класіка беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. Насамрэч з фантасмагарычным аповедам «Шляхціц Завальня» беларусы ўпершыню змаглі пазнаёміцца ў 1990 годзе, калі твор быў выдадзены ў серыі «Спадчына». Прачытаўшы кнігу, якая незаслужана была забыта на працягу амаль паўтара стагоддзя, Анатоль Максімавіч арганізаваў першую комплексную навуковую экспедыцыю ў Расонскі раён, на радзіму класіка.
– Упершыню я наведаў мясціны Я. Баршчэўскага ў маі 1990 года: пабываў у Мурагах, на Люцькаўскім востраве, на паўднёвым узбярэжжы мурагоўскага плёсу Нешчарды, – пісаў у сваім дзённіку Анатоль Дарафееў. – Але так і не сустрэў нікога з мясцовых жыхароў, хто б мог хоць што-небудзь расказаць пра сядзібу шляхціца Завальні. Вёска Мурагі ўсхвалявала пустэчамі зніклых сядзіб, здзічэлымі садамі, зруйнаванымі могілкамі. Там, дзе некалі стаяла царква, пракладзена новая дарога. Вось яно – бяспамяцтва, здзеклівыя адносіны да гісторыі. А творы Баршчэўскага сведчаць: родны край багаты на легенды і паданні.
Поўны энтузіязму, Анатоль Максімавіч уключыўся ў арганізацыю не толькі навуковых экспедыцый па вывучэнні спадчыны Баршчэўскага, але і правядзенні літаратурных чытанняў па творах пісьменніка. Першыя з іх прайшлі ў старажытнай вёсцы Гарбачэва Расонскага раёна. Тады ж адкрылі першы на Беларусі памятны знак у гонар песняра – камень-валун з выбітым барэльефам. Яго ўстанавілі на ўездзе ў Мурагі пры непасрэдным удзеле першага прарэктара ўніверсітэта Дарафеева. Каб зразумець фантастычныя аповеды Яна Баршчэўскага, трэба пабываць у Мурагах. Менавіта тут у свой час стаяла сядзіба дзядзькі Завальні. Мабыць, рэшткі падмурка гэтага фальварку і знайшлі ўдзельнікі віцебскай экспедыцыі.
– Сядзіба Завальні месціцца на пагорку ў паўсотні метрах ад возера, – пісаў Анатоль Максімавіч у сваім дзённіку. – Відаць, як некалі тут бульдозерам ссунулі камяні падмуркаў. Пад ногі трапляла шкло і нават рэшткі глінянага і фарфоравага посуду. Метраў за трыста ад сядзібы на захад працякае рэчка, акурат як у творы Я.Баршчэўскага. Дарога з Мурагоў па зімовым возеры Нешчарда праходзіла непадалёку ад Завальні, і таму яго ліхтар або свечка ў час завеі аказвалі добрую паслугу блукаючым падарожнікам.
Энтузіязму Дарафеева хапіла, каб ім зарадзіць і супрацоўнікаў кафедры беларускай літаратуры Віцебскага дзяржуніверсітэта, якія прадоўжылі вывучэнне спадчыны земляка-пісьменніка. І яшчэ не раз збіралі літаратуразнаўцаў і пісьменнікаў з розных краін на міжнародныя чытанні.
Парнасы малой радзімы
Нарадзіўся Анатоль Максімавіч у вёсцы Лажані Гарадоцкага раёна ў 1941 годзе ў сялянскай сям’і.
– З ранніх дзіцячых успамінаў найбольш яркія – прырода наваколля роднай вёсачкі, – прызнаўся неяк вучоны. – Высокія гурбы снегу, да самага даху дома, катанне з горак на санках. Вясной і ўлетку пасля моцных дажджоў залівала луг. Гэта ўражанні!
Назву кожнай вёсачкі ён успамінаў з ходу: Загорцы, Шляхты, Хобня, Зуі, Бодзяі, Куксы... Хаця яны ўжо даўно зніклі.
Асобны след у выхаванні падлетка пакінуў дзядзька Георг Пятровіч Каразееў, які вярнуўся з вайны і быў цудоўным расказчыкам. У сталым узросце Дарафееў даволі часта працаваў у архівах, збіраў матэрыял пра малую радзіму і ўстанавіў сваю радаслоўную да чацвёртага калена. Краязнаўства стала яго найвялікшым захапленнем, пасля біялогіі, зразумела. Ён марыў у рэшце рэшт напісаць кнігу. Але не паспеў. Затое колькі пакінуў пасля сябе добрых спраў у дачыненні да сваіх землякоў!
На Гарадоччыне яго вельмі любілі, можна сказаць, ён быў кумірам сярод простага люду. Намаганнямі Анатоля Максімавіча мясцовы краязнаўчы музей узбагаціўся і каштоўнай экспазіцыяй, і рэдкімі знаходкамі. Але асабліва адметны след пакінуў спадар Дарафееў у справе захавання літаратурнай спадчыны Гарадоччыны, ды і цалкам Віцебшчыны, усёй Беларусі – адкрыццём памятных знакаў, прысвечаных геніяльнай паэме «Тарас на Парнасе». Ананімны аўтар класічнага твора сярэдзіны ХІХ стагоддзя набыў канкрэтныя рысы гарадоцкага мешчаніна, ураджэнца вёскі Астраўляны Канстанціна Вераніцына. Зразумела, высвятлялі сапраўднае аўтарства аўтарытэтныя сталічныя літаратуразнаўцы. Але наш шаноўны Анатоль Максімавіч не дазволіў схаваць справу ў доўгую скрыню. У снежні 2001 года ў Гарадку адбылося сапраўднае «ўзыходжанне на парнас памяці». Цудоўна падрыхтаваная імпрэза ператварылася ў народнае свята з жартамі і песнямі. У ролі Тараса выступіў наш няўрымслівы Анатоль Максімавіч. У нацыянальнай кашулі, саламяным капелюшы, ён парадаваў землякоў бадзёрым настроем, сапраўдным народным гумарам. З таго самага часу ў Гарадку за Дарафеевым замацавалася другое імя – «наш Тарас».
І ніводная гучная прэзентацыя ў Гарадоцкім музеі не праходзіла без яго ўдзелу.
Неяк спадобілася Анатолю Максімавічу арганізаваць паездку музейшчыкаў у аддаленую вёсачку Ноўка, дзе яшчэ ў дарэвалюцыйны час быў заснаваны завод па вытворчасці шклянога посуду. Ад завода таго засталіся адны падмуркі, а ў мясцовай жыхаркі на гарышчы – дзіўныя ноўкінскія шкляныя вырабы. Анатоль Максімавіч «раскалоў» жанчыну – і тая падарыла музею рарытэтныя рэчы, каб нагадвалі нашчадкам пра нашых працавітых продкаў.
Вяртаючыся з Ноўкі, Дарафееў прапанаваў заехаць на старыя лясныя могілкі. Надзвычай паважліва адносіўся гэты вельмі неабыякавы да мінулага чалавек да матэрыяльных сведкаў гістарычнай памяці, любіў паўтараць класіка:
– Два чувства дивно близки нам, В них обретает сердце пищу; Любовь к родному пепелищу, Любовь к отеческим гробам.
Стварай дабро прыродзе, людзям…
У 2002 годзе ў Віцебскім дзяржуніверсітэце імя П.Машэрава з’явілася кафедра экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Узначаліў яе дацэнт Дарафееў, аўтар больш 120 навуковых прац. Ён быў рэдактарам другога выдання «Чырвонай кнігі», напісаў папулярны сярод школьнікаў энцыклапедычны даведнік «Птушкі Беларусі», разам з універсітэцкай калегай Святланай Фамінічнай Сюбаравай – кнігу «Они не должны исчезнуть».
Эколаг Дарафееў часам паўтараў словы свайго настаўніка прафесара Анатоля Фядзюшына: ахоўваць прыроду патрэбна не ад чалавека, а для чалавека. І калі запытала пра яго крэда, адказаў: «Стварай дабро прыродзе, людзям…».
Біёлагі ВДУ разам з Анатолем Дарафеевым сталі ініцыятарамі стварэння многіх прыродаахоўных тэрыторый. Два заказнікі, у распрацоўцы якіх яны прымалі ўдзел, атрымалі міжнародны статус аховы – Асвейскі і Ельня. Сетка асобна ахоўных прыродных тэрыторый Беларускага Паазер’я, аўтарам якой з’яўляўся і Анатоль Дарафееў, уяўляе сабой багацейшую біяразнастайнасць: было зарэгістравана больш за 600 месц знаходжання рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл.
Сярод любых ландшафтаў ён адчуваў сябе камфортна, за ўсім назіраў, і кожны дзень заканчваўся дзённікавымі запісамі. Ён вёў экалагічныя дзённікі з 1955 (!) года. Сабраў багацейшы матэрыял у 115 нататніках. Яго спакушала вечная тайна жывой планеты і засмучала безабароннасць, збядненне экасістэм, асушэнне балот…
– Я вывучаю Віцебшчыну са студэнцкіх гадоў, з канца 1950-х, многа дзе пабываў з даследчымі мэтамі, – сказаў у адным са сваіх апошніх інтэрв’ю Анатоль Дарафееў. – Магу сказаць: у нас захаваліся ўнікальныя комплексы. Я ўражаны арыгінальнасцю і непаўторнасцю балота Ельня, хараством ушацкіх азёр, суражскага леса-азёрна-балотнага комплексу, унікальнасцю мясцовасці ў вярхоўях ракі Дрыса…
Мы павінны берагчы гэтыя тэрыторыі, дзе прырода вартая таго, каб яе ўхвалялі і нашы, і замежныя турысты.
29.08.2011
Просмотров: 200
Рейтинг материала:
Вернуться к выбору материалов рубрики: Память
Другие новости данной темы:
![]() |
ЖЫВЕ ПАЭТАВА СЛОВА У мінулую нядзелю Гарадок стаў сапраўднай культурнай сталіцай вобласці: тут ушаноўвалі двух знакамітых землякоў. У чэрвені споўнілася 175 гадоў з дня нараджэння аўтара сатырычнай паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына, а сваё 70-годдзе ў родных ... Читать |
![]() |
ВЕРНУТА З НЯБЫТУ ЯШЧЭ АДНО IМЯ Мікалай нарадзіўся ў 1919 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Верамеева (Лажані) Гарадоцкага раёна. Ён стаў першым з сямі дзяцей Максіма і Ганны Дарафеевых. Верхавод моладзі, надзея сям’і, вельмі разумны, вялікі аматар рыбнай лоўлі – т ... Читать |
![]() |
ШТО Ў НАЗВЕ ТВАЁЙ? У жнівеньскім нумары «Народнага слова» (25.08.2009) прачытаў аб’ёмісты матэрыял «На гарэлых лядах», які мяне даволі моцна ўразіў. Аўтар артыкула Анатоль Бруцкі ўзнімае вельмі складаную і разам з тым надта цікавую тэму – паходжанне назваў ... Читать |
![]() |
Пра родную вёску — з любоўю Нядаўна ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў гісторыка-этнаграфічны нарыс «Мая вёсачка Вайшкуны». Яго аўтар – пенсіянер Уладзімір Магільніцкі – гадаванец Пастаўшчыны і досыць вядомы тут чалавек. Выпускнік Лынтупскай СШ і г ... Читать |