Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Ноябрь 2011    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Подых даўніны


Подых даўніны

 

Цудадзейны дуб.

 

Ад першабытных часоў навакольны свет для чалавека быў суцэльнай таямніцай. Адкуль бярэцца агонь? Чаму расце дрэва? Навошта такая моц каменю? Нездарма на працягу больш за 100 тысяч гадоў людзі пакланяліся гэтым дзіўным для іх субстанцыям. Але галоўным аб’ектам набажэнстваў была зорка пад імем Сонца. Бо, нягледзячы на адсутнасць сучасных ведаў, першабытны чалавек адчуваў, што менавіта ад сонечных промняў залежыць усё жывое на Зямлі. Гэтая вера перадавалася з пакалення ў пакаленне.

 

Карэспандэнт «Народнага слова» наведаў язычніцкае капішча ў Сенненскім раёне, якое знайшлі і аднавілі ўдзельнікі аднаго з мінскіх этнаграфічных таварыстваў.

 

Пошук

 

Капішча, альбо свяцілішча, адшукалі выпадкова напрыканцы 1990 гадоў. Аднойчы студэнты прыехалі ў вёску Малая Пярэспа ў фальклорную экспедыцыю, каб сабраць старадаўнія песні і абрады месцічаў. Адзін з жыхароў расказаў, што на вясковых могілках ёсць замшэлы камень, з выгляду падобны на постаць чалавека. Гэты язычніцкі стод (ідал) стаў адпраўным пунктам у пошуках капішча.
За некалькі гадоў даследчай працы энтузіясты выявілі месца пакланення старажытным багам. Яно знахо­дзіцца ў Бачароўскім лесе (назва ад былой вёскі). Раней лес называўся Святым. Старыя традыцыі тут былі настолькі моцныя, што, кажуць, мясцовыя паны наймалі спецыяльнага чалавека для аховы лесу. Па некаторых звестках, народныя абрады каля вёскі Бачарова спраўляліся да канца ХІХ ст.

 

На запаветную паляну трапляеш па добра ўтаптанай сцежцы. Спачатку заўважаеш гонкі дуб, абвешаны ручнікамі і матузкамі з арнаментам. Асаблівай таямнічасці надае гняздо шэршняў: «вялікія восы» абжыліся прама на разгалінаванні дрэва. Вакол дуба размешчаны стод Ярылы, побач – выкладзенае з камянёў вогнішча для святога агню, а таксама камень з салярнымі знакамі. За межамі паляны прыцягваюць увагу два доўгія насыпы вышынёй каля метра. Яны відавочна штучныя, а зямля ў іх надта сыпкая і лёгкая. Напэўна, гэта старадаўнія клады. Яшчэ тысячу гадоў у нашых продкаў існаваў абрад трупаспалення. Попел памерлых падсыпалі ў агульны курган. Калі ўлічыць, што даўжыня абодвух насыпаў больш за пяць метраў, то цяжка ўявіць, прах колькіх людзей знайшоў тут вечны спачын. Дарэчы, старажытныя курганы можна пабачыць на вясковых могілках у Ходцах Сенненскага раёна.

 

Дуб

 

У старажытных славян дуб быў сімвалам моцы і займаў першае месца сярод дрэў. Лічылася, што ён звязаны з галоўным бажаством – Перуном, бо ў гэтае высокае дрэва часцей за іншыя б’е маланка. У запаветныя дубровы нельга было заходзіць проста так. На асобныя святы на галінкі прывязвалі стужкі, каб быць здаровым. У выніку дрэвы стракацелі рознымі колерамі. Па народным павер’і, пры хваробе спіны трэба прыхінуцца да дуба адразу пасля першай вясновай навальніцы. Адвар з кары і галінак умацоўвае пазногці і валасы, аздараўляе скуру, а таксама сунімае зубны боль.

 

Хоць многія традыцыі ўжо забыліся, але ў падсвядомасці людзей захоўваецца любоў і павага да гэтага дрэва. У прыватнасці, прыемна бачыць пасярод жытняга поля магутны дуб. Ён расце дзякуючы аратым, якія асцярожна аб’язджаюць карані пры ўзняцці ворыва.
У беларускім фальклоры ёсць дзясяткі песень пра дуб. Напрыклад, сумная:

 

Зялёны дубочак
да долу схіліўся,
Любіў сынок маці,
пакуль ажаніўся…
Альбо вясёлая:
У зялёную дуброву
пайду вечарам к мілому,
Каб завёў мяне дадому…

 

Стод

 

Бачароўскі стод выглядае прымітыўна, але старажытны майстар усё ж стараўся вы­дзеліць галаву і тулава. Магчыма, некалі былі і абрысы твару, але час іх не захаваў.

 

У славянскім язычніцкім пантэоне адказным за Сонца быў Ярыла – бог урадлівасці і жыццёвых сіл прыроды. Ён уяўляўся маладым хлопцам на белым кані. З прыняццем хрысціянства яго месца заняў Юрый-Пераможац – Юрай, Юр’я, Ягор. Ярыла ж захаваўся толькі ў фальклоры.

 

Вясной на Юр’я сяляне на Сенненшчыне выганялі статак на маладую траву, запальвалі грамнічную свечку, абыходзілі з ёю жывёлу, клалі асвячонае яйка і праганялі па ім кароў і авечак. Сталая паважаная жанчына запявала, а ўсе хорам падхоплівалі песню-просьбу да Ярылы-Юр’я даць добры ўраджай, абараніць жывёлу ад хвароб, забяспечыць яе плоднасць:

 

Ярыла, устань рана,
Ярыла, умыйся бела,
Ярыла, прычашыся гладка,
Ярыла, глянь у ваконца,
Ярыла, паглядзі на сонца,
Ярыла, адамкні маці-зямліцу,
Ярыла, прагані злую зіміцу…

 

Знакі

 

Яшчэ адзін складнік капішча – надмагільны камень з выявай салярных знакаў. Цэнтральнай яго часткай з’яўляецца кола з 8 спіцамі. Пра прыналежнасць да полацкай традыцыі сведчыць папярэчная выгнутая лінія ў ніжняй частцы каменя. Падобныя надмагільныя камяні з рознымі варыянтамі выявы знакаў можна пабачыць на старых кладах, напрыклад, у Бешанковічах. А гадоў дзесяць назад падчас камандзіроўкі ў прыгранічную ра­сійскую вёску Верхнія Храпуны карэспандэнты «НС» знайшлі на могілках грувасткі артэфакт – чатырохканцовы крыж у коле дыяметрам каля метра. Ён быў зроблены з суцэльнай пароды даламіту, што сведчыць пра досвед нашых продкаў і ў здабычы карысных выкапняў.

 

«Даўся ў знакі»,– так гавораць сучасныя беларусы пра запамінальныя паводзіны чалавека альбо падзею. Але, магчыма, так раней казалі пра памерлага і замацоўвалі памяць аб ім на вякі вечныя.

 

Паводле «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», сістэма салярных знакаў звязана з пакланеннем Сонцу. Яна ўзнікла ў выніку язычніцкіх рэлігійных вераванняў усіх індаеўрапейскіх і некаторых іншых народаў. Пакланенне зарадзілася са з’яўленнем земляробства, што тлумачыцца залежнасцю будучага ўраджаю ад сонечнага цяпла і святла. Сімвалам Сонца, бессмяротнасці, уваскрэсення і ачышчэння ў глыбокай старажытнасці стаў крыж, які ў розных варыяцыях канцэнтраваўся ў кола. Салярныя знакі суправаджалі чалавека на ўсіх побытавых рэчах – посудзе, ручніках, посцілках і г. д. Іх вышывалі на адзенні і наносілі на франтоны хат. Самым вядомым сёння салярным знакам можна лічыць звычайную вясковую пралку. Як і калядную зорку, з якой ходзяць калядоўшчыкі.

 

Асаблівая славянская міфалогія і рэлігія фарміраваліся на працягу доўгага перыяду ў працэсе выдзялення славян з індаеўрапейскай супольнасці народаў у ІІ-І тысячагоддзях да н. э. У першай палове І тыс. да н. э. на рэлігію славян значны ўплыў аказалі кельты. Блізкімі былі вераванні балтаў.

 

Як адзначаюць навукоўцы, адным з феноменаў беларускага фальклору з’яўляецца яго своеасаблівая архаічнасць і ўнікальная кансерватыўнасць. У выніку язычніцтва на Беларусі пратрымалася даўжэй, чым на іншых землях. Што казаць, калі нават у Мінску капішча праіснавала амаль да ХХ ст. Яно размяшчалася на ўскрайку горада (цяпер раён стадыёна «Дынама») у глухім забалочаным лесе на беразе Свіслачы. На пляцоўцы плошчай каля 300 кв. м рос дуб, з невялікіх камянёў было выкладзена слупком вогнішча. Але асноўным элементам пакланення на гэтым месцы, якое называлі «Малельня ля каменя», быў валун «Дзед» (альбо «Стары»). У прыватнасці, хворыя жанчыны апярэзвалі камень фартухамі, каб сыходзіў боль. Летась гісторыкі і геолагі з Нацыянальнай акадэміі навук прапанавалі гарадскім уладам рэканструяваць старадаўняе свяцілішча. Яны лічаць, што стылізаванае язычніцкае капішча будзе ўнікальным турыстычным аб’ектам, які не мае аналагаў у свеце. Пакуль камень «Дзед» ляжыць у мінскім музеі валуноў.

 

… А Бачароўскаму капішчу быў прысвечаны эпізод фільма праекта «Зямля беларуская», які некалькі год таму здымаў тэлеканал «Першы» і дзе апавядалася пра гісторыю Сенненшчыны.

 

Сяргей Кавалеўскі, фота аўтара, «НС».



23.11.2011

 

Новость посмотрели: 3914

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: СПАДЧЫНА




Похожие новости по теме :

 

Таямніцы камянёў


Часам зямля адкрывае таямніцы нашай гісторыі, якія доўга захоўвала і аберагала. Некалькі гадоў назад каля вёскі Малыя Таронкавічы Лепельскага раёна энтузіясты-краязнаўцы паднялі з-пад зямлі 12 каме ... Читать полностью...

Крыніцы — гаючыя слёзы зямлі


Калі лік рэк на Віцебшчыне ідзе на сотні, азёр – на тысячы, то крыніц – на дзясяткі тысяч. А можа, і мільёны, бо немагчыма пералічыць усе вытокі, што бруяцца пад паверхнямі тых жа рэк і аз ... Читать полностью...

Маўклівыя сведкі стагоддзяў


За апошнія месяцы ў Сенненскім раёне знойдзена некалькі каменных артэфактаў, якія сведчаць пра малавядомыя старонкі гісторыі краю. У самім горадзе пры пракладцы газаправода знойдзены гранітныя крыж і ... Читать полностью...

ПОВЯЗЬ ЧАСУ НА КУРГАННЫМ УЗВЫШШЫ

ПОВЯЗЬ ЧАСУ НА КУРГАННЫМ УЗВЫШШЫ


Шмат гадоў праязджаю праз Ходцы Сенненскага раёна на радзіму бацькоў і не ведаў, што літаральна ў некалькіх дзесятках метраў ад дарогі знаходзіцца цікавы і па свойму ўнікальны археалагічны аб&rsq ... Читать полностью...

Крыж ля дарогі і камень з падковай. З нізкі тапанімічных абразкоў пра Віце ...


Крыжы нашымі продкамі ўспрымаліся як сімвалы веры і выратавання. Прашчуры ставілі іх, акрамя могілак, у многіх месцах – пры дарогах, на іх скрыжаваннях, ля водных перавозаў, крыніц, што бруілі ... Читать полностью...

Галошаўскія легенды здольны зацікавіць тысячы турыстаў


Вёска Галошава не самая вялікая на Талачыншчыне, але тут дастаткова цікавых экскурсійных аб’ектаў. Па першае, гэта рэшткі сядзібна-паркавага комплексу Цюндзявіцкіх, якіх у народзе называюць Д ... Читать полностью...

Край жоўтых гарлачыкаў


Старажытны чалавек любіў сяліцца ля вады, каб было лягчэй пракарміцца. А на Лепельшчыне 125 азёраў, не адна сотня кіламетраў рэк, самыя буйныя з якіх Бярэзіна, Эса, Ула. Таму ў гэтым рэгіёне Віцебшч ... Читать полностью...

ДАРАХI — МЕСЦА СЕНСАЦЫЙНЫХ ЗНАХОДАК

ДАРАХI — МЕСЦА СЕНСАЦЫЙНЫХ ЗНАХОДАК


Пра вёску Дарахі Гарадоцкага раёна ў колах віцебскай інтэлігенцыі не адно дзесяцігоддзе ходзяць легенды. А ўсё пачалося напрыканцы 70-х гадоў, калі ў абласным цэнтры пад кіраўніцтвам Міхася Ткач ... Читать полностью...

Сонца на ручніку і ў аконцы


На Міёршчыне ёсць вёскі, дзе здавён жывуць стараабрадцы. Сведчаннем таму і шэраг экспанатаў раённага гісторыка-этнаграфічнага музея. Адзін з іх – самаробны ручнік. У 1994 годзе, калі яшчэ толь ... Читать полностью...