nspaper.by Витебск и область

В Витебском районе столкнулись Hyundai и Rover: пострадала женщина-водитель

У панядзелак, 25 лютага, Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў прашэнне аб адстаўцы біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна. Нягледзячы на тое, што нарадзіўся і большую частку жыцця правёў у Польшчы

Адстаўка пастыра

У панядзелак, 25 лютага, Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў прашэнне аб адстаўцы біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна.
Нягледзячы на тое, што нарадзіўся і большую частку жыцця правёў у Польшчы, ксёндз Уладзіслаў, калі прыехаў у 1989 годзе на радзіму продкаў, распачаў актыўную працу па адраджэнні тут рэлігійнага жыцця, актыўна ўводзіў у жыццё касцёла беларускую мову. У 1992 годзе ён арганізаваў у Магілёве Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа», які стаў традыцыйным. У 1999 годзе стаў першым біскупам новастворанай Віцебскай дыяцэзіі. За гэты час значна павялічылася колькасць каталіцкіх парафій, асабліва ў найбольш пацярпелых у часы ваяўнічага бязбожжа ўсходніх раёнах вобласці. У 2006-м Уладзіслаў Блін стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, а сёлета такую ж узнагароду атрымаў і кіраўнік дабрачыннай місіі «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Кульпекша.
Кіраўнік касцёльнага суда дыяцэзіі а. Віктар Місевіч паведаміў нашай газеце, што прычынай адстаўкі іерарха стала пагаршэнне здароўя. Зараз ён праходзіць курс лячэння ў адным з амерыканскіх шпіталяў. У тэлефоннай размове з папскім нунцыем Клаўдыё Гуджэроці ксёндз-біскуп Уладзіслаў перадаў прывітанне вернікам Віцебшчыны і выказаў гарачае жаданне быць з імі ў найбліжэйшы час, каб адслужыць развітальную імшу.
Апостальскім адміністратарам Віцебскай дыяцэзіі Святы пасад часова прызначыў яе генеральнага вікарыя Францішка Кісяля. Ураджэнец Глыбоччыны, ён быў пробашчам касцёла ў Браславе, а з 1992 года прысвяціў сваю дзейнасць вернікам парафіі Андрэя Баболі ў Полацку, дзе адбудаваў касцёл, а таксама заснаваў парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку.
Алесь Бынькоў, «НС».
27.02.2013
Новость посмотрели: 200
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
Калядныя падарункі ад «Карытаса» Сапраўдную калядную казку падарыла дзецям, якія знаходзяцца на лячэнні ў абласной клінічнай бальніцы, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карыт ... Читать полностью...

Калядныя падарункі ад «Карытаса»

У чаканні каляднага цуду Традыцыйна напярэдадні светлага свята Божага Нараджэння ў віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла сустрэча журналістаў з духа ... Читать полностью...

У чаканні каляднага цуду

Распачынаецца Год веры З 11 кастрычніка гэтага года і па 24 лістапада наступнага каталіцкі касцёл ва ўсім свеце будзе жыць пад знакам Года веры. Шматлікія мерапрыемствы і ак ... Читать полностью...

Распачынаецца Год веры

У ЧАКАННI КАЛЯДНЫХ ЦУДАЎ Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі прайшла традыцыйная сустрэча з журна-лістамі. Сёлета на ёй адсутнічаў біскуп Ула ... Читать полностью...

У ЧАКАННI КАЛЯДНЫХ ЦУДАЎ

У чаканні Божага Нараджэння віцебскі біскуп У. Блін правёў прэс-канферэнцыю Традыцыйна напярэдадні калядных святаў у курыі віцебскага каталіцкага біскупа Уладзіслава Бліна зладзілі прэс-канферэнцыю для журналістаў мясцовых СМІ ... Читать полностью...

У чаканні Божага Нараджэння віцебскі біскуп У. Блін правёў прэс-канферэнцыю

ПАД ХРЫСТОВАЙ АПЕКАЙ Патрэба ў бажніцы для вернікаў існавала даўно. Па словах ксяндза-вікарыя Рамана Мурзіча, штонядзелю на службы ў капліцу ў «спальным» мікрараёне збір ... Читать полностью...

ПАД ХРЫСТОВАЙ АПЕКАЙ

Сустрэча на Вялікім тыдні Як заўсёды, напярэдадні Вялікадня ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага адбылася сустрэча журналістаў з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзі ... Читать полностью...

Сустрэча на Вялікім тыдні

У імя Божага Цела У гэтыя дні вернікі каталіцкай канфесіі традыцыйна ладзяць урачыстасці з нагоды свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У Віцебску ў мінулыя выхадныя ... Читать полностью...

У імя Божага Цела

Фэст у Лучаі У мінулую субботу ў касцёле св. Юды Тадэвуша, што ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна, адбыўся фэст у гонар гэтага святога. Удзельнічалі біскуп Віцебска ... Читать полностью...

Фэст у Лучаі

СХIЛIЦЬ У ЖАЛОБЕ ГАЛОВЫ З 7 на 8 жніўня ў Росіцы Верхнядзвінскага раёна адбудзецца ўшанаванне памяці ахвяр Асвейскай трагедыі. Разам з мясцовымі жыхарамі ў гады вайны тут ... Читать полностью...

СХIЛIЦЬ У ЖАЛОБЕ ГАЛОВЫ