Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Март 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Сучасныя казкі пра галоўнае


Сучасныя казкі пра галоўнае

 

 

На XVIII Мінскім міжнародным кніжным кірмашы-выставе ў павільёне «БелЭкспа» 9 лютага адбылася прэзентацыя зборніка Пятра Сіняўскага «Зачараваная гаспадарка. Казкі гаспадара Пятра з-пад Полацка». Шматлікіх наведвальнікаў з кніжкай пазнаёміў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», вядомы беларускі пісьменнік  Віктар Шніп, бо менавіта там на пачатку года яна пабачыла свет. Наклад – 2,5 тыс. асобнікаў, афармленне  мастачкі Алены Каратаевай. І на XIV Вільнюскім міжнародным кніжным кірмашы, які прайшоў з 21 па 24 лютага ў выставачным цэнтры  «LitEXPO», у ліку больш за 500 беларускіх выданняў быў таксама прадстаўлены гэты адметны зборнік.

 

У ім 13 казак. Раней яны друкаваліся паасобку ў абласной і рэспубліканскай перыёдыцы, літаратурных часопісах «Маладосць», «Бярозка», калектыўных зборніках «Цвіце верас» (1987 г.), «Бацькаўшчына» (1997), «Пакліч у госці сонца» (2012). Віцебскі тэатр «Лялька» паставіў удалы спектакль па п’есе-казцы «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка». Паводле казак П. Сіняўскага былі створаны пастаноўкі на рэспубліканскім радыё, для «Калыханкі» на тэлебачанні, мультфільмы «Зачараванае кола» і «Пустое і парожняе». А казку, якая дала назву гэтаму зборніку, чатырохкласнікі вывучаюць у «Беларускай чытанцы».

 

«Янкава крынічка», «Пра вучонага сына і мудрага бацьку», «Як Гаўрылка пана са свету зжыў», «Фількава грамата» (памяці Уладзіміра Караткевіча), «Казка-быль, як будаваў хатку Базыль», «Адкуль вёска Пустапарожняя» – гэтыя і іншыя казкі ўражваюць трапнай, сакавітай мовай. «Казку казаць – не снапы вязаць. Языком малоць – што моркву палоць. Калі ёсць ахвота, сядай каля плота, слухай, матай на вус… Жыў ды быў адзін беларус. Багацце меў, бо стаяў ля хаціны хлеў. Тут жа пуня для сена, на дровы павець. Што яшчэ трэба мець?». Вандроўкі казачных герояў у пошуку шчасця, прыгоды і дзівосы, якія з імі здараюцца, захопяць у свой фантазійны палон і дарослых, і маленькіх чытачоў.

 

Аўтар казак – ураджэнец старажытнага Полацка. Вучыўся ў Гарадоцкім сельгастэхнікуме, Рыжскім вучылішчы грамадзянскай авіяцыі, на журфаку Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у раённым і абласным друку, у тым ліку ў «Народным слове». Нашага калегі Пятра Сіняўскага не стала ў лютым 2008 г. Ён памёр ад цяжкай хваробы на 62 годзе жыцця на Міёршчыне – у любімай пры-азёрнай вёсцы Язна, дзе прайшло дзяцінства і куды разам з жонкай Саламеяй Антонаўнай перасяліўся з Віцебска. Зараз яна і дбае пра літаратурную спадчыну мужа-казачніка. Зборнік – таму пацверджанне.

 

«Варта прыгубіць гаючай вады з яго казачных крыніц, каб зразумець – вада гэта жыццядайная, жывая. Казкай Пятро Сіняўскі дапамагае сучаснікам спасцігнуць свет і месца ў гэтым свеце кожнага з нас», – зазначае ў «Слоўку пра аўтара» зборніка беларуская пісьменніца Алена Масла. Пачытаўшы яго, пагаджаешься з яе думкай.

 

Галіна Шпакоўская, «НС». Фота з асабістага архіва С. Сіняўскай.



18.03.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 4350

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: СПАДЧЫНА




Похожие новости по теме :

 

«ДНЯПРОЎСКІЯ ГАЛАСЫ»


У аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча адбылася прэзентацыя новага зборніка літаратурнага аб’яднання «Дняпроўскія галасы». Аднайменнае выданне прысвечана 60-годдзю аб’яд ... Читать полностью...

СВЯТА ПАЧАЛОСЯ!


У мінулую сераду ў віцебскім тэатры «Лялька» прайшлі першыя пробныя паказы навагодняга казачнага прадстаўлення. Спектакль, падрыхтаваны акцёрамі тэатра, паглядзелі каля 70 дзяцей, у тым лі ... Читать полностью...

Сустрэча з пісьменнікам С. Рублеўскім адбылася ў Віцебску


Віцебскі празаік Сяргей Рублеўскі – аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх літаратурных часопісах, кніг «Апостраф», «Азярод», «Абмытыя валуны», «Ў, то ... Читать полностью...

Казку стварылі самі


Перад Новым годам, Калядамі хочацца прыгожай, узнёслай казкі. А ў ёй без анёлаў не бывае, упэўнены ўдзельнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Ушацкага цэнтра пазашкольнай працы. «Та ... Читать полностью...

У Віцебскай абласной бібліятэцы працуе выстава выдавецтва “Адукацыя і выхав ...


У мінулую сераду абласную бібліятэку наведалі прадстаўнікі рэспубліканскага выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» на чале з яго дырэктарам Мікалаем Супрановічам. Да іх сустрэчы з выкладчыкам ... Читать полностью...

ДА КАРАТКЕВIЧА Ў МУЗЕЙ


У Оршы апошні тыдзень лістапада прысвечаны памяці Уладзіміра Караткевіча. У мінулы чацвер, у дзень 79-х угодкаў знакамітага пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці прыйшлі да помніка пісьменнік ... Читать полностью...

«Лялька» адзначыла 25-годдзе


Беларускі тэатр «Лялька» адзначыў дваццаць пятыя ўгодкі з дня сваёй першай сустрэчы з гледачом. У 1986 годзе нованароджаны калектыў абвясціў пра сваё існаванне спектаклем «Дзед і Жо ... Читать полностью...

Пра знакамітых землякоў


У абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя даведніка «Імёны, асобы, лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы». Яго аўтары – Міхаіл Кузьміч і Мікалай Сцепаненка. У даве ... Читать полностью...

Росіцкай трагедыі прысвячаецца


Беларуская пісьменніца Ірына Жарнасек піша для дарослых і дзяцей. Скразная тэма творчасці – хрысціянскія каштоўнасці. Яе пяру належаць зборнікі апавяданняў «Ліст да сына» і «Г ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код