nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка. Велікодныя святы – найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскр

31 сакавіка — Вялікдзень па Грыгарыянскім календары. Віншаванне

Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка.
Велікодныя святы – найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста – гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.
Урачыстае святкаванне Пасхі служыць яднанню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братняй любові, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.
Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі. У гэтыя дні, калі пад веснавым сонцам абуджаецца зямля, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету.
Няхай вялікая ўрачыстаcць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Паважаныя жыхары Віцебшчыны, зычу вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў на карысць роднай Айчыны!
Няхай традыцыйнае прывітанне «Хрыстос уваскрос!» стане сімвалам духоўнага адраджэння для кожнага хрысціяніна.
З павагай
Аляксандр Косінец, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
З паслання на Вялікдзень-2013
Дарагія браты і сёстры!
Ад самага пачатку існавання хрысціянства ўрачыстасць Пасхі была цэнтрам рэлігійнага жыцця кожнага, хто паверыў у Хрыста. Менавіта яна сталася тэмай першых гімнаў і малітваў хрысціянаў, і гэтай тэме былі прысвечаныя тэксты, якія да сённяшняга дня застаюцца для нас важным сведчаннем веры нашых братоў і сясцёр з першых стагоддзяў хрысціянскай веры.
Сёння таксама кожны хрысціянін адкажа з упэўненасцю, што самае галоўнае для нас свята — гэта Пасха. Думаю, што нават няверуючы чалавек ведае, што на заклік «Хрыстос уваскрос!» трэба адказаць: «Сапраўды ўваскрос!». Гэта цудоўная спадчына нашай хрысціянскай культуры, якую нават доўгія часы атэістычнай улады не змаглі знішчыць.
Але сёння мы, хрысціяне, усё больш адчуваем патрэбу вяртання да самой асобы нашага Уваскрослага Пана. Усё больш яўна бачым кантраст паміж традыцыяй і верай, розніцу паміж культурай прыгожых рэлігійных звычаяў і свядомасцю нашых вернікаў пра сэнс і значэнне самога Уваскрасення.
Для першых хрысціянаў Уваскрасенне Хрыста было недалёкай гістарычнай падзеяй. Калі чытаем тэксты пра гэта, то бачым, што вернікі не столькі верылі ва Уваскрасенне, колькі ўспрымалі гэта як абсалютна пэўны факт. Сёння мы кажам пра веру ва Уваскрасенне, а вера можа быць моцнай альбо слабой, дапушчальнай альбо сумніўнай.
Для нас, сучасных хрысціянаў, сёння зноў становіцца важным абвяшчаць Хрыста Уваскрослага, як гэта чынілі нашыя браты і сёстры дзве тысячы гадоў таму. Для нас становіцца вельмі важным, каб традыцыі і звычаі не прыцьмілі жывую асобу таго, каго паслаў нам Айцец.
Таму свята Пасхі – гэта перш за ўсё дні, калі мы аднаўляем нашу веру ў Божага Сына, у ягоную перамогу над злом і смерцю. Мы чуем словы Евангелля пра пусты гроб і верым, што пустымі стануць усе намеры кожнага, хто сее зло, няпраўду і нянавісць у свеце. Мы просім Бога, каб аднавіў у нас веру ў тое, што Сын Ягоны, які пакінуў нам Евангелле, быў забіты і ўваскрос. Мы хочам не проста гэта ведаць, а прагнем напоўніць гэтай свядомасцю нашыя сэрцы, падпарадкаваць гэтай таямніцы ўсё нашае жыццё. Кожны хрысціянін павінен абвяшчаць сёння Хрыста з радасцю і энтузіязмам, як апосталы і вучні дзве тысячы гадоў таму.
Віншуючы вас з Пасхай, браты і сёстры, хачу перш за ўсё сказаць: не верце, што Хрыстос не мае што рабіць у нашым сучасным жыцці, не верце, што хрысціянства – гэта рэлігія, якая павінна паволі адысці. Хрыстос уваскрос! Ягоная гісторыя сапраўды толькі пачынаецца! І з верай у Яго можа пачацца і тваё новае жыццё!
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-прэлат Францішак Кісель.
29.03.2013
Новость посмотрели: 2184
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
Віншаванне на Вялікдзень-2012 Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Ён жыве сярод нас у Божым слове і сакрамэнтах. Чалавек патрабуе Бога. Ён – надзея і сэнс нашага жыцця. Таму выйдзі на сп ... Читать полностью...

Віншаванне на Вялікдзень-2012

25 снежня – каляды па грыгарыянскім календары На працягу двух тысячагоддзяў гэтае свята дорыць людзям надзею, умацоўвае веру. Святло каляднай зоркі грэе нашыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае глыбей зразумець адвечны сэнс евангельс ... Читать полностью...

25 снежня – каляды па грыгарыянскім календары

Сустракаем Вялікдзень Працягваецца Перадвелікодны (Вялікі) тыдзень. У панядзелак і аўторак у царкве ўзгадваюць апошнія размовы Іісуса Хрыста з вучнямі і народам, у сераду – здраду Іуды Іскарыёта, у чацвер чытаюць 1 ... Читать полностью...

Сустракаем Вялікдзень

У імя Божага Цела У гэтыя дні вернікі каталіцкай канфесіі традыцыйна ладзяць урачыстасці з нагоды свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У Віцебску ў мінулыя выхадныя іх узначаліў апостальскі адміністратар дыяцэзіі Ф ... Читать полностью...

У імя Божага Цела

Са святам Божага Нараджэння Віншаванне біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна«Радаснае свята любові – гэта тая зорка,якую чакаюць ад першых дзён зімы. Хрысціянін, а асабліва католік, перажывае тут штосьці большае. Зор ... Читать полностью...

Са святам Божага Нараджэння

БАТЛЕЙКА ЗАБЫТАЯ I СУЧАСНАЯ Ніводныя Каляды ў ранейшыя часы не абыходзіліся без батлейкі. На навагодніх кірмашах цудоўная казка пра нараджэнне Хрыста збірала мноства гледачоў...

БАТЛЕЙКА ЗАБЫТАЯ I СУЧАСНАЯ

У чаканні каляднага цуду Традыцыйна напярэдадні светлага свята Божага Нараджэння ў віцебскай дыяцэзіі рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла сустрэча журналістаў з духавенствам. Як заўсёды, да Калядаў прымеркаваны дні ... Читать полностью...

У чаканні каляднага цуду

Прыгоды ў Вечным горадзе Кожны квадратны метр Рыма, лічы, асвечаны хрысціянскай крывёю – столькі пакутнікаў за веру зведаў Вечны горад. І ў свеце зямля гэтая лічыцца пасля Палес­ціны і Ізраіля другой па святасці. Пр ... Читать полностью...

Прыгоды ў Вечным горадзе

Самабытнасці нашай аснова — беларускае роднае слова Кожны месяц наша планета страчвае дзве адметныя гаворкі. З шасці тысяч моў, на якіх сёння размаўляюць народы свету, палова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Задумацца пра гэта і заклікае нас Міжна ... Читать полностью...

Самабытнасці нашай аснова — беларускае роднае слова