nspaper.by Витебск и область

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Працягваецца Перадвелікодны (Вялікі) тыдзень. У панядзелак і аўторак у царкве ўзгадваюць апошнія размовы Іісуса Хрыста з вучнямі і народам, у сераду – здраду Іуды Іскарыёта, у чацвер

Сустракаем Вялікдзень

Працягваецца Перадвелікодны (Вялікі) тыдзень. У панядзелак і аўторак у царкве ўзгадваюць апошнія размовы Іісуса Хрыста з вучнямі і народам, у сераду – здраду Іуды Іскарыёта, у чацвер чытаюць 12 частак Евангелля і ўспамінаюць Тайную Вячэру як устанаўленне таінства Еўхарыстыі.

Пятніца – дзень распяцця Іісуса Хрыста, таму звычайна ў абед адбываецца вынас з алтара плашчаніцы на сярэдзіну храма. У Вялікую суботу перад ёй чытаюць кнігу Дзеяў апосталаў як азнаменаванне новага жыцця. Вернікі чакаюць святочнай пасхальнай ночы. Плашчаніца вяртаецца ў алтар, дзе яна будзе на прастоле да Узнясення на ўспамін 40-дзённага знаходжання Хрыста на зямлі. Пачынаюць спяваць першыя пасхальныя сціхіры, чорны жалобны колер у богаслужэнні змяняецца на белы. Адчыняюцца Царскія вароты і адбываецца хрэсны ход з харугвамі, крыжам, Евангеллем і іконамі. Ён сімвалізуе жанчын-міраносіц, якія ішлі да Гроба Гасподня ў ранішнім паўзмроку.
Менавіта ў гэты час анёл перад уваходам у пячору абвясціў ім пра Уваскрасенне Хрыстова, таму і пасхальная заютрань пачынаецца на вуліцы перад зачыненымі дзвярыма храма. Святар, які ўзначальвае службу, сімвалізуе анёла, што адваліў камень ад дзвярэй Гроба Гасподня. Святар першым па традыцыі і абвяшчае радасную навіну: «Хрыстос уваскрос!». «Сапраўды уваскрос!» – адказваюць вернікі. Затым адбываецца святочнае пасхальнае богаслужэнне.
Да Светлага Хрыстовага Уваскрасення хрысціяне рыхтуюцца ўвесь час Вялікага посту. Але каб па-сапраўднаму сустрэць самае галоўнае для іх свята, апошнія дні Перадвелікоднага тыдня перажываюць асабліва. Прыбіраюць дом, рыхтуюць прадукты і стравы да святочнага стала, аднак перадусім ацэньваюць свой духоўны стан. Пасха для хрысціян – гэта кшталту Новага года для ўсіх людзей свету. Таму і сустракаюць яе разам з блізкімі, сем’ямі ідуць у храм, абменьваюцца радасцю пасля літургіі хрыстосаваннем (хрысціянскім цалаваннем адзін аднаго). А потым адбываецца святочная трапеза дома, традыцыйныя стравы якой – яйкі, тварожная пасха, куліч. Усе яны сімвалічныя.
Яйка – гэта бы нежывы камень, у якім б’ецца новае жыццё, таму і асацыююць яго з уваскрасеннем. Па евангельскай легендзе Марыя Магдаліна прыйшла да рымскага імператара з радаснай весткай пра Уваскрасенне Хрыстова і прынесла яму яйка. Імператар не паверыў словам Марыі, сказаўшы, што памерлыя не могуць уваскрэснуць, як гэтае яйка не можа перарабіцца з белага на чырвонае. Але яйка пачырванела і стала сімвалам Уваскрасення Хрыстова. Потым з’явілася ў народзе шмат звычаяў, звязаных з яйкамі. Імі любяць біцца і дарослыя, і дзеці, іх катаюць. За гэтым хаваецца прыкмета шчырай разняволенасці і незвычайнай хрысціянскай радасці.
Спечаны куліч сімвалізуе дамашні артас. У царкве артас – гэта прэсны хлеб, які асвячаецца пасля святочнай пасхальнай літургіі і знаходзіцца перад Царскімі варотамі ўвесь Светлы тыдзень (першы тыдзень пасля Вялікадня), раздаецца вернікам у Светлую суботу на ўспамін пра пяць хлябоў, якімі Хрыстос накарміў мноства людзей.
Тварожная пасха – гэта сімвал весялосці, салодкага райскага жыцця, мае форму ўсечанай піраміды, Гроба Гасподня, дзе адбылося Уваскрасенне, таму яна ўпрыгожваецца надпісам «ХВ», выявамі крыжа, коп’яў і кветкамі, якія адначасова сімвалізуюць пакуты і ўваскрасенне Хрыста.
Адзначаючы свята з сям’ёй, хрысціяне імкнуцца падзяліцца радасцю і з іншымі людзьмі. У святочны дзень не забываюць пра справы міласэрнасці: наведваюць хворых, самотных людзей ды і проста ходзяць адзін да аднаго ў госці з пасхальным прывітаннем. Словамі «Хрыстос уваскрос» яны вітаюцца да Узнясення, да гэтага часу ў цэрквах моляцца стоячы, адмяняюцца ўсе зямныя паклоны, якія сімвалізуюць былую нягоднасць чалавека, несумяшчальную з перамогай жыцця над смерцю.
А каб ваша дамашняя святочная трапеза сталася сапраўды смачнай, прапаную некалькі рэцэптаў традыцыйных страў.
Пасха тварожная «Каралеўская»
Патрабуецца: масла сметанковае – 200 г, тварог – 1 кг, разынкі – 150 г, кардамон, ванілін, 4 яйкі, цукровая пудра – 1,5 стакана, смятана – 1 стакан, соль – 0,5 ч. л., цукаты – 50 г, міндаль – 50 г.
Тварог перацерці праз сіта, дадаць паўстакана цукровай пудры, смятану і мяккае масла. Другую частку цукровай пудры перацерці з яечнымі жаўткамі і перамяшаць разам з тварожна-масленай масай. Дадаць узбітыя бялкі, кардамон, разынкі, цукаты і арэхі. Пасху не расцірайце, а толькі перамяшайце. Перакладзіце масу ў пасачніцу (форму для пасхі) на марлю і накрыйце прэсам, пастаўце ў халоднае месца на 10-12 гадзін.
Пасхальны куліч
Патрабуецца: мука – 1 кг, малако – 1,5 стакана, яйкі – 5-6 шт., масла сметанковае – 300 г, цукар – 1,5 стакана, дрожджы свежыя – 40-50 г, соль – 3/4 ч. л., разынкі – 150 г, цукаты – 50 г, арэхі – 50 г, ванілін, кардамон, для глазуры – цукровая пудра, яечны бялок.
Дрожджы (40 г) развесці ў цёплым малацэ, дадаць соль, перацёртыя з цукрам жаўткі, растопленае масла (не гарачае) і ўзбітыя бялкі. Усыпаць 400 г мукі, перамяшаць, накрыць ручніком і пакінуць на ноч у цёплым месцы.
Раніцай у паўстакане малака развесці 20 г дрожджаў, уліць у цеста і ўсыпаць 600-700 г мукі, дадаць ванілін, кардамон і зноў паставіць у цёплае месца. Калі аб’ём цеста павялічыцца ўдвая, дадаць арэхі, цукаты і разынкі, усё перамяшаць і накрыць вільготнай сурвэткай, пакінуць на 10 хвілін. Потым раскласці ў формы, змазаныя алеем, на дно пакласці прамасленую паперу для выпечкі. Даць падысці цесту ў формах, потым змазаць жаўтком і выпякаць у не вельмі гарачай духоўцы 50-60 хвілін. Формы паварочвайце кожныя 20 хвілін. Каб верх не падгарэў, накрыйце яго вільготнай паперай ці фальгой. Гатовыя кулічы змажце цукровай пудрай, перацертай з бялком. Упрыгожце рознакаляровай пасыпкай.
Смачнага і радаснага Вялікадня!
Ірына Лобан, «НС».
29.04.2013
Новость посмотрели: 1928
Рейтинг материала:
Похожие новости по теме :
31 сакавіка — Вялікдзень па Грыгарыянскім календары. Віншаванне Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка. Велікодныя святы – найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыс ... Читать полностью...

31 сакавіка — Вялікдзень па Грыгарыянскім календары. Віншаванне

Дзевяць дзён на Святой зямлі. Часть 3 Каб трапіць у іх, трэба праехаць уздоўж ракі Іярдан, што межава падзяляе Ізраіль і Іярданію. З аўтобуса давялося разглядаць края­віды гэтай краіны, 90% якой займаюць пустыні. Па адзінай добраасф ... Читать полностью...

Дзевяць дзён на Святой зямлі. Часть 3

Віншаванне на Вялікдзень-2012 Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Ён жыве сярод нас у Божым слове і сакрамэнтах. Чалавек патрабуе Бога. Ён – надзея і сэнс нашага жыцця. Таму выйдзі на сп ... Читать полностью...

Віншаванне на Вялікдзень-2012

ВЯСКОВЫ ХЛЕБАПЁК МАРЫЯ МУРАЎЁВА Адклад не ідзе ў лад. Колькі разоў пераконваўся ў слушнасці гэтага народнага выслоўя, але ніяк не магу выправіцца. У Марыі Сяргееўны Мураўёвай з вёскі Завяззе Шумілінскага раёна я выпадкова гас ... Читать полностью...

ВЯСКОВЫ ХЛЕБАПЁК МАРЫЯ МУРАЎЁВА

Вернікі ўшаноўваюць Феадосія Чарнігаўскага У Свята-Успенскі кафедральны сабор абласнога цэнтра прывезена ікона з часцінкамі мошчаў свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага цудатворцы. Епіскап Друцкі Пётр разам з духавенствам і праваслаўныя вернікі Віц ... Читать полностью...

Вернікі ўшаноўваюць Феадосія Чарнігаўскага

Дзісненскі фэст на Міёршчыне прайшоў пад покрывам Адзігітрыі У час, калі віцебскія паломнікі рабілі апошнія крокі да Смаленска, каб там ушанаваць ікону Божай Маці «Адзігітрыя», на Міёршчыне рыхтаваліся да штогадовага фэсту ў гонар Дзісненскай цудатв ... Читать полностью...

Дзісненскі фэст на Міёршчыне прайшоў пад покрывам Адзігітрыі

Дзевяць дзён на Святой зямлі. Продолжение... Эйн-Карэм – заходняя ўскраіна Іерусаліма. Месца, якое гаворыць пра многія біблейныя падзеі. Цяпер тут знаходзяцца праваслаўныя і каталіцкія святыні, што нагадваюць пра нараджэнне Іаана Хрысціц ... Читать полностью...

Дзевяць дзён на Святой зямлі. Продолжение...

Рэцэпт хлеба Сцепаніды Лупач з Глыбоцкага раена ўключаны ў Дзяржаўны спіс н ... Нядаўна ўнікальная традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба, якой валодае Сцепаніда Лупач з Глыбоцкага раёна, уключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублік ... Читать полностью...

Рэцэпт хлеба Сцепаніды Лупач з Глыбоцкага раена ўключаны ў Дзяржаўны спіс н ...

Спроба паставіць крыж выклікала міжканфесійны скандал Спроба паставіць каталіцкі крыж у цэнтры мястэчка Крулеўшчына, што ў Докшыцкім раёне, натыкнулася на моцны супраціў праваслаўных. У выніку каталікі адклалі свае планы да таго часу, калі “сітуа ... Читать полностью...

Спроба паставіць крыж выклікала міжканфесійны скандал