Основные рубрики


Криминал и происшествия

16.11.2011

Витебские таможенники изъяли партию одежды на Br4,3 млрд

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

В Друе сгорел бар Браславского райпо

Сегодня ночью в поселке Друя Браславского района сгорело здание бара <laquo;Надея<raquo;...


14.11.2011

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за выходные

Пять человек погибли на пожарах в Витебской области за прошедшие выходные дни, сообщили...


11.11.2011

Витебчанку поймали с 2,4 г героина

Витебчанка задержана с крупной партией героина, сообщили корреспонденту БЕЛТА в УВД Витебского...


11.11.2011

В Витебске инспектор ДПС осужден за взяточничество

В Витебске осужден за взяточничество инспектор ДПС, сообщил корреспонденту БЕЛТА начальник...


9.11.2011

История большого обмана

Светлана Лебедева (имя изменено) всегда считала себя королевской особой. И ничего, что родилась...


9.11.2011

Кровавое застолье

Витеблянин Дмитрий Куприченко (имена и фамилии изменены) школу закончил с золотой медалью,...


16.11.2011

Наращивание ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Барбершоп Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Маникюр Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Депиляция Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Ламинирование ресниц Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


16.11.2011

Балаяж Минск

Сотрудники Витебской таможни пресекли на белорусско-латвийской границе в Браславском районе...


 

Наша официальная группа

Тематические страницы

Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Надо ли в наше время откладывать на «черный день»?

надо, ведь жизнь очень непредсказуема
нет, тем более что деньги постоянно обесцениваются
может, и надо, но я это делать не в состоянии

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Неделя TUT. Студенты и профсоюзы не сошлись во мнениях

20 ноября 2011 06:38 Представляем вашему вниманию обзор редакционных ...

Лукашенко готов вырулить в Евразийском союзе на российский рубль

19 ноября 2011 19:10 Евразийский союз может быть создан не в 2015-м, а ...

В Ливии арестован сын Каддафи. ЕС потребовал справедливого суда

19 ноября 2011 12:24 Сын убитого лидера Ливии Муаммара Каддафи Сейф ...

9 человек задержаны за драку на станции метро "Купаловская"

19 ноября 2011 11:44 В 13.20 по минскому времени на станции метро ...

Сбербанк России и ЕАБР выделят Беларуси кредит в $1 млрд

18 ноября 2011 15:00 Российский Сбербанк и Евразийский банк развития ...

Погода из первых уст. Выходные будут пасмурными и мокрыми

18 ноября 2011 11:33 Интернет-портал TUT.BY и Республиканский ...

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

Информация о подписке

 

 

Подписка на "Народнаe слова" принимается во всех отделениях почтовой связи Витебской области с любого месяца!

 

«НАРОДНАЕ СЛОВА» – ГАЗЕТА, В КОТОРОЙ ЕСТЬ ЧТО ПОЧИТАТЬ!

 

Друзья, не забывайте вовремя продлевать подписку на «Народнае слова». Для этого загляните в удобное время в ближайшее отделение почтовой связи или обратитесь к своему почтальону. Дружба и общение с «Народным словам» - правильный выбор!

 

Телефон "горячей линии" редакции "НС" - 8(0212) 36-90-92

 

 

Реклама на сайте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЯК «РУЧНIКI» З ЛЁЗНА ВЫПЛЫВАЛI


alt 

Т. Дзядкова сёння.

Мелодыю на верш семнаццацігадовай пачынаючай паэткі склаў правінцыйны кампазітар. Тады, паўстагоддзя назад, мясцовая «раскрутка» самадзейных песень пачыналася з абласнога Дома народнай творчасці. Але ні там, ні ў аналагічнай рэспубліканскай установе новаспечаны твор не крануў слыху прапагандыстаў самадзейнасці, не натхніў магчымых выканаўцаў. Просценькі вясковы сюжэт пра дзяўчыну, хлопца ды ручнікі, немудрагелісты матыў для гармоніка.

Чым сёння жывуць першыя выканаўцы вядомай песні?

Мікалаю Пятрэнку, аўтару музыкі, было крыўдна. Хацелася як-небудзь са сцэны агучыць песню, каб даведацца пра стаўленне да яе самага чуйнага і справядлівага крытыка – слухача. Зразумелае ва ўсе часы імкненне творчага чалавека. Але чакаць давялося доўга.
У 1962 годзе ў раёнах рэспублікі пачалася падрыхтоўка першай дэкады беларускага мастацтва. З Лёзненскага РДК у сувязі з гэтым у абласны Дом народнай творчасці накіравалі па рэпертуар маладую супрацоўніцу Тамару Дзядкову. Як салістка агітбрыгады, яна папрасіла параіць і «якую-небудзь беларускую песню». Тагачасны дырэктар Мікалай Тышэвіч даў тэкст і ноты... «Ручнікоў».
Дарэчы, аўтарка слоў, ураджэнка Талачыншчыны, а тады ўжо студэнтка філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Гертруда Сакалова (па мужу Маркава) у той год выдала свой першы паэтычны зборнік – «Вочы вясны». Пад псеўданімам Вера Вярба, з якім і ўвайшла трывала ў беларускую літаратуру. А Мікалай Пятрэнка выкладаў у Полацкім педвучылішчы, па-ранейшаму шчыруючы на ніве самадзейнай творчасці.
Развучваў «Ручнікі» ў Лёзне дуэт выхаванак Магілёўскага культасветвучылішча Тамары Дзядковай і Валянціны Альхоўскай, якая працавала ў мясцовым Доме піянераў. Галасы дзяўчат гучалі вельмі суладна. Абедзве яны спеўнымі ўдаліся ў сваіх мацярок.
Тамара гадавалася на Магілёўшчыне, у вёсцы Кісялёўка, «дзе ўсе пяюць», дзе здалёк па голасу вызначалі, хто на лузе кароў пасвіць: Хадора, Вулька ці Параска. Дзевятае дзіця ў сям’і. Бывала, бацька пасадзіць на калена і прытопвае, кажучы: «Ева, Рая – дзешава,я, а Тамара – тры тысячы атрымала». Ева з Раяй – старэйшыя з сясцёр, а за яе, самую малодшую, на той час грашовую дапамогу далі.
У вайну на іх сядзібе ў хляве хаваліся партызаны. Бацька насіў туды ежу – нібыта парася карміць, каб ніхто не западозрыў. Неяк яны са схованкі пачулі, як то ў хаце, то на двары напявае малая Тамара. Дык папрасілі праз бацьку, каб яна часцей гэтак рабі­ла. З маленства хадзіла на вячоркі разам з маці. Жанкі пралі кудзелю і спявалі, а дзеці слухалі, ціхутка седзячы на печы. Ні разочку не заснулі. Ведае мноства народных песень на ўсе поры года. «Век не забудуся», – кажа.
А Валянціна – лёзненская, дачка некалі добра вядомай у невялікім райцэнтры Клаўдзіі Захараўны, аматаркі «спяваць на ўсю вуліцу».
Дык вось «няўдалая» песня пад акампанемент мясцовага акардэаніста Мікалая Міхайлава пад гром апладысментаў дэбютавала ў Лёзне, паспяхова прайшла абласны этап дэкады беларускага мастацтва і нарэшце загучала ў Мінску. Адразу ж паступіла распараджэнне запісаць «Ручнікі» для Беларускага радыё. У выніку «даплылі» яны аж да самае Масквы, да радыё ўсесаюзнага. І пачалося імклівае трыумфальнае падарожжа песні, прычым не толькі ў эфіры і не па адной нашай рэспубліцы – агромністаму СССР. Ніводзін канцэрт, а тым больш па заяўках, не абыходзіўся без гэтай песні, ніводнае свята, сямейнае ці сяброўскае застолле. Прадчуванне Мікалая Пятрэнкі спраўдзілася: слухач зразумеў і прыняў яго твор. І для Веры Вярбы «Ручнікі» назаўжды стануць візітнай карткай яе паэтычнай творчасці.
Два гады Тамара Дзядкова і Валянціна Альхоўская былі адзінымі афіцыйнымі выканальніцамі «Ручнікоў». Якраз у моду пакрысе ўваходзілі транзістарныя радыёпрыёмнікі. На вуліцы можна было ўбачыць франтаватых хлопцаў з уключанымі «транзістарамі», з якіх нярэдка чуліся пранікнёныя галасы лёзненскіх спявачак. На радыё, у раённы Дом культуры на іх імя плоймаю ішлі пісьмы са словамі захаплення і падзякі і з адною просьбай: прыслаць тэкст і ноты «Ручнікоў». Цэлы стос такіх лістоў дагэтуль захоўвае лёзненская пенсіянерка Тамара Дзмітрыеўна Дзядкова – з усіх куткоў Савецкага Саюза. Вось  некалькі ўрыўкаў. «Я уже окончила 10 классов, сейчас работаю в колхозе, ударник. Песня так волнует душу, что я прямо не могу, как услышу». «Мы слушаем по приемнику выступления художественных коллективов всех республик нашей необъятной родины и вот понравилось ваше выступление, когда проходил смотр художественных коллективов Беларуси. Очень просим прислать слова белорусской народной песни, где Янка целовал Алёну, стало тихо-тихо на всей земле, «па рацэ далёка ручнікі плылі».
Так, песню адразу залічылі ў народныя – лепшай адзнакі для аўтараў не існуе. Сціплыя лёзненскія артысткі адказвалі на ўсе пісьмы. У хатнім архіве Тамары Дзядковай ёсць і фотаздымкі той пары. Вось яны з Валянцінай Альхоўскай у спецыяльна пашытых для нейкага адказнага выступлення капронавых сукенках – самы шык савецкай моды. Вось з Мікалаем Пятрэнкам, які адразу ўпадабаў спевы артыстак з Лёзненскага РДК. З Валянцінай Калядой, якой давялося выручаць дуэт у сувязі са здымкамі для рэспубліканскага тэлебачання дакументальнага фільма «Беларускія напевы», куды, вядома ж, быў уключаны нацыянальны шлягер «Ручнікі». У Мінск не змагла паехаць Валянціна Альхоўская, бо захварэў малы сын, замяніла яе касцюмерка Дома культуры галасістая прыгажуня Валянціна Каляда. Везлі іх, як знакамітых спявачак – на «Волзе».
Кіназдымкі зацягнуліся на тыдзень. Лета, ліпень, хуткаплынная рэчка. Янку і Алёну ігралі маладыя артысты: ён баяўся каня, яна не ўмела паласкаць ручнікі. Пакуль прызвычаіліся! У дадатак ручнікі, прыгожыя, з вышыўкай, імгненна намакалі – і хаваліся пад вадою. Даводзілася чакаць, каб высахлі. Ад Дзядковай з Калядой патрабавалася сядзець на беражку пад кустоўем ды спяваць, сплятаючы з красак вяночкі. Але ў кіно гучыць першапачатковы запіс – з галасамі Дзядковай і Альхоўскай.
Паказалі той фільм і ў Лёзне. Тамара Дзмітрыеўна кажа, што нават саромелася сваёй нечаканай славы, таму села ў глядзельнай зале так, каб можна было ў канцы неўпрыкмет выйсці.
Падхапілі песню «Ручнікі» і прафесійныя выканаўцы. Доўгі час яна гучала галасамі заслужаных артыстак Беларусі Марыі Адамейкі і Ганны Аў­дзеенкі. Затым на эстрадны Алімп «Ручнікі» ў новай інтэрпрэтацыі былі ўзнесены славутымі мулявінскімі «Песнярамі».  Але, нягледзячы на гэта, Мікалай Пятрэнка лічыў, што лепей за Дзядкову і Альхоўскую выканаўцаў не знайсці.
Лёзненскі дуэт з цягам часу распаўся. Валянціна Альхоўская (пазней стала Макеенак) з 1967 года жыве і працуе ў Наваполацку. Яе тут добра ведаюць – была начальнікам піянерскага лагера, дырэктарам Палаца культуры нафтавікоў, намеснікам дырэктара лядовага Палаца спорту. Зараз пенсіянерка, паспяхова ўзначальвае культурна-забаўляльны комплекс «Космас». Мы пагутарылі па тэлефоне (нумар дала, канешне ж, сяброўка яе лёзненскай маладосці).
– Я ўжо думала, што пра нас даўно ўсе забыліся. А мы з Тамараю яшчэ не здаёмся на волю часу, – сказала Валянціна Іосіфаўна.
А Тамара Дзядкова пасля таго гучнага поспеху ў культурна-асветніцкай біяграфіі скончыла яшчэ Віцебскі педінстытут і на пенсію ішла з пасады дырэктара лёзненскага Дома піянераў. Мае ганаровыя знакі «Выдатнік народнай асветы БССР» і «Отличник народного образования СССР» – за развіццё дзіцячай мастацкай самадзейнасці. Дагэтуль выступае ў народным хоры народнай песні раённага Дома культуры, праўда, ужо не салісткаю. Між іншым, даўняя чытачка «Народнага слова».
Апошні раз галоўную песню свайго творчага жыцця дуэтам яны спявалі даўно, на адным з юбілеяў Валянціны Іосіфаўны ў Наваполацку. Гадоў з дзесяць назад па рэспубліканскім радыё прагучала літаратурна-музычная кампазіцыя «О рэкі, рэкі Беларусі» – з «Ручнікамі». Тамара Дзмітрыеўна пасля перадачы паслала туды пісьмо з просьбаю паўтарыць. З рэдакцыі паведамілі дату і час, сын падрыхтаваў магнітафон, ды, на жаль, запісаўся толькі адзін куплет. А пазалетась давялося спяваць з сястрою Раісай, што жыве ў Замошшы Чашніцкага раёна і мае выдатны голас, «русланаўскі». Да тае прыязджала вядомая беларуская фалькларыстка Зінаіда Мажэйка – запісваць. Якраз там гасціла Тамара Дзмітрыеўна. Цэлы канцэрт атрымаўся.
Так што першыя выканальніцы «Ручнікоў», што ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага мастацтва, па-ранейшаму ў творчым страі.

Галіна Шпакоўская, «НС». Фота Георгія Мільяненкі, «НС».



20.10.2009

Комментарии (0)

 

Просмотров: 1401

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 1)




 


Вернуться к выбору материалов рубрики: СПАДЧЫНА




Другие новости данной темы:

 

Сашкаў Нёман
Ёсць песні – як гімны: велічныя, узнёслыя. Калі яны гучаць, то міжволі ў душы абуджаецца нейкае незвычайнае пачуццё, хочацца далучыць свой голас да іх выканаўцаў...

ЖЫВАЯ ПЕСНЯ З ГЛЫБIНI ВЯКОЎ ЖЫВАЯ ПЕСНЯ З ГЛЫБIНI ВЯКОЎ
У фальклорным калектыве «Медуніца» Багушэўскага Дома культуры сталасць трывала спалучаецца з маладосцю. Ветэраны стараюцца перадаць моладзі не толькі любоў да народнай песні, але і свой жыццёвы вопыт. «Медуніца» створана ў 1994 годзе. Сярод тых, хто быў ... Читать

НЕ ЗГУБIЦЦА Ў ВЯЛIКIМ СВЕЦЕ...
З чаго пачынаецца Радзіма? Для вучняў Сінягорскай базавай школы Сенненскага раёна з класных і факультатыўных заняткаў, якія праводзіць настаўніца беларускай мовыі літаратуры Валянціна Георгіеўна Латышава. Менавіта яна, дарэчы выпускніца гэтай жа школы, на ... Читать

Валкалацкая «Прызбачка»
У Докшыцкім раёне шэсць калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званне народных. З іх два ўганараваны зусім нядаўна, у тым ліку – ансамбль песні «Прызбачка» Валкалацкага Дома культуры. Мастацкі кіраўнік як установы, так і ансамбля, ё ... Читать

Комментарии

 

К данной статье комментариев пока нету...

 




Добавить свой комментарий

Ваше Имя:
Ваш E-Mail:
Код:
Включите эту картинку для отображения кода безопасности
Введите код: