Основные рубрики





31.12.2013

Как мошенники обманули пенсионерку на все ее сбережения и недвижимость

Ушлым торговцам <laquo;чудодейственных<raquo;...


2.09.2013

Под Новополоцком обнаружили лесную нарколабораторию

Новополоцкие сыщики в лесу недалеко от...


31.08.2013

В Поставском районе прорвало водохранилище

Вчера в Поставском районе на водохранилище...


30.08.2013

В Новополоцке незадачливые угонщики на украденной "Волге" попали в аварию

Преступникам, одному и которых 24, а другому...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Календарь материалов


«    Февраль 2013    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
 

Архив новостей


Архив новостей по месяцам

Сентябрь 2015 (7)
Август 2015 (13)
Июль 2015 (8)
Ноябрь 2014 (3)
Октябрь 2014 (6)
Сентябрь 2014 (25)

 

Опрос сайта

Что является определяющим для вас при выборе продуктов в магазине?

Состав и качество
Цена
Срок годности
Знакомая марка, бренд
Когда деньги есть, покупаю все подряд
Привлекательная упаковка

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Літаратура і кніга патрэбны заўсёды


У Мінску нядаўна завяршылася 20-я Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Вялікі павільён па вуліцы Я. Купалы, 27 на колькі дзён быў прадастаўлены гасцям з 25 краін свету – Азербайджана, Арменіі, Венесуэлы, Германіі, ЗША, Кітая, Літвы, Індыі, Малдовы, Польшчы, Францыі, Расійскай Федэрацыі і іншых. Выставу-кірмаш наведала і дэлегацыя Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Быў звычайны працоўны дзень, аднак аматарам чытання даводзілася пастаяць у чарзе, каб набыць, напрыклад, кнігі выдавецтваў Беларускага экзархата, «Беларускай энцыклапедыі імя П. Боўкі», вядучых расійскіх выдавецтваў і інш. Высокамастацкімі выданнямі і афармленнем, выкананым у народных традыцыях, прыцягваў увагу стэнд Ірана. Выклікалі захапленне адмысловыя мініяцюрныя кнігі з Азербайджана. Таксама копія купалаўскай «Жалейкі», «Энциклопедия шеф-повара» (за 1 млн. 195 тыс. руб.), мастацкія альбомы (коштам больш за 300 долараў), дзіцячая рэлігійная літаратура. А яшчэ можна было хоць на колькі хвілін стаць удзельнікам прэзентацый – выдавецтваў, кніг, сустрэцца і пагутарыць са знакамітымі беларускімі пісьменнікамі.

 

Нашай дэлегацыі давялося ўдзельнічаць у «круглым стале», які праводзіўся ў штаб-кватэры СПБ і стаў своеасаблівым семінарам па актуальных праблемах прыгожага пісьменства і сучаснага літаратурнага працэсу ў Беларусі і Расіі. Прапанаваная беларускім бокам для абмеркавання тэма «У чым асаблівасць літаратуры XXI стагоддзя?» зацікавіла прысутных. Больш за дзве гадзіны працягвалася актыўная, часам эмацыянальная гутарка. Паспрабую адзначыць найбольш значныя, «вузлавыя» меркаванні.

 

Асноўныя пазіцыі беларускага пісьменства сфармуляваў ва ўступным слове старшыня праўлення СПБ М. Чаргінец: літаратура без пераемнасці традыцый немагчыма, пісьменнік – своеасаблівы эксперт сацыяльных і духоўных навацый – павінен добра арыентавацца ў супярэчнасцях жыцця. Тэму працягнуў намеснік рэдактара беларуска-расійскага літаратурнага часопіса «Наш современник» А. Казінцаў. Ён актуалізаваў наступную тэндэнцыю: шмат аўтараў не змагло ўстаяць перад драматызмам сённяшняга часу, а таму ў літаратуры, асабліва расійскай, з’яўляецца ўсё больш твораў, у якіх уладарыць «торжествующее зло», часта замаскіраванае заходнееўрапейскім постмадэрнісцкім уплывам. З другога боку нават у супярэчлівым жыцці заўсёды можна знайсці вытокі вырашэння галоўнай літаратурнай задачы, скіраванай на станаўленне чалавечай душы. Прыкладам могуць служыць такія творы, як «Человек звезды» і «Красно-коричневый» А. Праханава, «Человек секонд-хэнда» Ю. Казлова.

 

Вядомы расійскі пісьменнік У. Казакоў падкрэсліў, што першае дзесяцігоддзе новага XXI ст. не прынесла асаблівых здабыткаў у расійскую літаратуру, «и практически литературы XXI в. пока не существует». Патрэбны час, мяркуе ён, каб сфарміраваліся ўстойлівыя прынцыпы ў пазнанні і асэнсаванні жыццёвай дыялектыкі праз слова. Добрым стымулам можа стаць працэс збліжэння расійскай і беларускай літаратур.

 

Калі пісьменнік – «сацыяльны філосаф», зазначыў доктар філалагічных навук з Мінска І. Саверчанка, ён заўсёды адчувае сутнасць часу. І тады чытачу прапануюцца такія прыцягальныя творы, як, напрыклад, раман Г. Дземчука «Год дэманаў».

 

«Мы можам, калі захочам», – беларускі пісьменнік, партызан і франтавік А. Савіцкі ў падмацаванне сваёй думкі назваў уласны раман «Пісьмо ў рай», які ўжо атрымаў станоўчую ацэнку і чытачоў, і спецыялістаў.  Беларуская літаратура ўступіла ў пару спеласці, важна толькі не згубіць набраныя тэмпы ў спасціжэнні сусветнай бяды разлому і разрухі. А. Савіцкі асабліва падкрэсліў тое, што «круглы стол» праходзіць у мемарыяльнай зале СПБ, дзе на фотаздымках – беларускія пісьменнікі, якія не дажылі да Перамогі над фашызмам,  згадаў словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «…Я очень боюсь потерять книгу. Потеряем книгу – потеряем страну…».

 

Удзельнікі дыскусіі закранулі шматлікія пытанні:  насычанасць літаратуры дакументальнасцю і публіцыстыкай, пісьменнік і індустрыя раскручвання літаратурных твораў,  уплыў рынка на прыгожае пісьменства, стан кніжнага гандлю і ўзаемаадносіны кнігі друкаванай і кнігі электроннай і інш. Тэму стасункаў моладзі і кнігі, літаратуры і нацыянальнай бяспекі закранула старшыня нашага абласнога аддзялення СПБ Т. Краснова-Гусачэнка.

 

Кніга ёсць, павінна быць і будзе – такі быў лейтматыў «круглага стала» і ўсёй выставы-кірмаша.

 

Аркадзь Русецкі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.



18.02.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 1048

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: Творчество




Похожие новости по теме :

 

У кожнага аўтара — свой чытач


Дзеля эканоміі часу і сродкаў часта шукаю творы патрэбных аўтараў у інтэрнэце. Але самыя цікавыя кнігі ўсё ж хочацца мець у дамашняй бібліятэцы. У Бешанковічах мастацкую літаратуру можна набыць у &laq ... Читать полностью...

Нязгасны агонь асветы


На рэспубліканскім свяце – Дні беларускага пісьменства ў Хойніках – Віцебшчына будзе прадстаўлена дэлегацыяй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гэта Тамара Краснова-Гус ... Читать полностью...

Перадсвяточны рахунак


Важкі ўнёсак робяць нашы землякі ў скарбонку айчыннага пісьменства і прапаганду лепшых яго традыцый. Напрыклад, сёлета свет пабачылі 15 кніг, аўтарамі якіх з’яўляюцца члены абласнога аддзял ... Читать полностью...

СА СМАРГОНI ВЯРНУЛIСЯ З УЗНАГАРОДАМI


У Смаргоні на Гродзеншчыне прайшоў Дзень беларускага пісьменства. У свяце прымала ўдзел і дэлегацыя Віцебшчыны. Па словах начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Міха ... Читать полностью...

СВЯТА МОВЫ


5-6 верасня ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) пройдзе Дзень беларускага пісьменства. Падчас свята адбудуцца выставы і канцэрты, навукова-практычная канферэнцыя і «круглы стол» з удзелам замежных ... Читать полностью...

Загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава Вольга Русілка р ...


Наша субяседніца – загадчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. Машэрава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Русілка. – Вольга Іванаўна, для філолага, выкладчыка, літаратара Год ... Читать полностью...

Важкая скарбонка Віцебшчыны


У нацыянальным свяце прыгожага пісьменства  ў Ганцавічах Брэсцкай вобласці ўдзельнічаюць і прадстаўнікі нашага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узначальвае дэлегацыю галоўны спец ... Читать полностью...

ВIЦЕБСКIЯ МАЛАДНЯКОЎЦЫ


Як вядома з гісторыі айчыннай літаратуры, у лістападзе 1923 года было створана ўсебеларускае аб’яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк». З цягам часу яго ўславілі сваімі імёнамі та ... Читать полностью...

ДЗЕСЯЦЬ КНIЖАК ГАЛIНЫ I СЯРГЕЯ ТРАФIМАВЫХ


У Нацыянальным выставачным комплексе «Бел-Экспа» з 11 па 16 лютага праходзіла 16-я міжнародная выстава-кірмаш «Кнігі Беларусі-2009»...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код