Основные рубрики





5.06.2013

Страшная авария на автодороге Минск – Витебск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


30.05.2013

В Витебске мошенник использовал чужие паспорта

В Витебске 28-летний горожанин на протяжении...


24.05.2013

Погибли медики

Страшное ДТП 23 мая в Шумилинском районе,...


10.05.2013

На дороге Бегомль - Глубокое произошло лобовое столкновение Audi и Volkswagen

Предположительно, водитель Audi находился в...


10.05.2013

В Полоцке 40-летняя женщина в ссоре убила ножом мужа

40-летняя женщина в ссоре убила ножом своего...


5.06.2013

Наращивание ресниц Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Барбершоп Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Маникюр Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Депиляция Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Ламинирование ресниц Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


5.06.2013

Балаяж Минск

Вчера около 2 часов ночи в Лепельском районе ...


Тематические страницы

Автосервис

ЧЕЛОВЕК ГОДА ВИТЕБЩИНЫ




Ссылки на сайты

 

Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайтTUT.BYВитебская областная филармония

Читателям

Чтобы улучшить связь с читателями, «Народнае слова» открывает виртуальную «жалобную книгу». На нашем сайте вы можете оставить свое замечание по любому поводу. А журналисты «НС» постараются отреагировать на каждое такое обращение быстро и по существу.

 

Жалобная книга


Расписание поездов

Опрос сайта

Как вы проводите свободное время в выходные?

читаю, хотя бы изредка стараюсь сходить в театр, кино
едва успеваю переделать накопившиеся за неделю домашние дела
отсыпаюсь, смотрю телевизор
занимаюсь спортом
встречаюсь с друзьями, родственниками за общим столом

Ключевые слова

Требуется для просмотраFlash Player 9 или выше.

Показать все теги

Статистика сайта

Новости Беларуси

Кобяков: ценообразование в строительстве непрозрачное и необоснованно завышенное

14 июня 2013 Глава Администрации президента Беларуси Андрей Кобяков обратил внимание 14 июня на совещании главы государства с рабочей группой по проблемным вопросам строительной отрасли


Спецпроекты "Народнага слова"

 


БРЕНДЫ ПРИДВИНЬЯ: ПРАВИЛЬНЫЙ ВЫБОР

Большая семья

ВИЦЕБШЧЫНА ТУРЫСТЫЧНАЯ

 

 

 

 

 

Жыццё як кінастужка. У свае амаль 90 гадоў Яўгенія Рагуцкая разводзіць пчол


Жыццё як кінастужка. У свае амаль 90 гадоў Яўгенія Рагуцкая разводзіць пчол

 

Жыццяпіс жыхаркі Чашнікаў Яўгеніі Рагуцкай (на фота) можна параўнаць з добрым сцэнарыем для шматсерыйнага фільма. Можа, ён бы і не атрымаў «Оскар», але, відавочна, дае фору многім «мыльным операм» нашага часу. Столькі ўсяго змясцілася ў сціплых біяграфічных звестках ураджэнкі Лепельскага раёна, якая сёлета адзначыць 90-годдзе. Таму і свой аповед пра Яўгенію Іванаўну вырашыў падзяліць на раздзелы-серыі.

 

Серыя I. З «Ляшчовага» роду 

 

Нарадзілася Я. Рагуцкая ў маляўнічай азёрна-лясной вёсцы Пунішча Пышнянскага сельсавета. Дзед быў майстрам на ўсе рукі, сапраўдны гаспадар. Нездарма мясцовы пан не паленаваўся выпісаць яго аж з Польшчы, і той адбудаваў сабе дом з панскай пуні, адкуль узялася і назва паселішча. Уладар прызначыў яго пчаляром. Выглядаў у лесе па дуплах гэтую жамяру і, спілаваўшы дрэва, забіраў у «хатнія ўмовы». «Столькі пабудоў нарабіў, усё было вуллямі застаўлена», – прыгадвае дзеда Яўгенія Іванаўна.

 

А яшчэ продак Тодар меў дазвол лавіць у панскім возеры рыбу, за што атрымаў мянушку Лешч, а яго дзяцей-унукаў сталі называць «лешчанятамі». Сын Іван у Першую сусветную вайну служыў унтэр-афіцэрам. Калі дэмабілі­заваўся, пабудаваў хату і таксама завёў пчол. Маленькая Жэня ўжо з 8 гадоў стала яму надзейнай памочніцай на пасецы. Старалася хаваць слёзы, калі якая пчала джыгала: а раптам бацька больш не возьме!

 

У 1939 годзе Іван памёр, пакінуўшы жонку з трыма дзецьмі. Яўгенія паступіла ў Смаленскі медыцынскі інстытут, але неўзабаве ўвялі платнае навучанне і давялося ВНУ пакінуць. Добра, што дапамог бацькаў сябар, які даў накіраванне вучыцца на бухгалтара ў Гомелі. Але страшная хмара ўжо насоў­валася на краіну.

 

Серыя II.У часы ліхія

 

У Гомелі Яўгенію і застала 22 чэрвеня 1941 года. 17-гадовая дзяўчына ўжо рыхтавалася выйсці замуж і пра сусветныя  катаклізмы не думала. Тым больш, што прапаганда ўпэўнена сцвярджала: вайна будзе маланкавай. Таму апранула найлепшую сукенку і паехала ў родную вёску. Сапраўдны страх давялося перажыць, калі 31-га цягнік разбамбілі на цяперашняй станцыі Заслонава паміж Лепелем і Оршай. Хто застаўся ратаваць свае торбы, загінуў, некаторыя ж проста страцілі розум, а дзяўчына пабегла за мужчынамі далей ад рэек і гэтак выратавалася.

 

На шчасце, трапілася ўлётка з заклікам да грамадзян колькі моцы дабірацца ў тыл. Павярнула па чыгунцы назад да Оршы. І зноў толькі цудам не загінула, калі разбамбілі гарадскі вакзал, зайсці ў які ёй не хапіла хвіліны. Усю засыпала зямлёй, але ніводнай драпіны не атрымала.

 

Ізноў, на шчасце, трапілася групка равеснікаў, якія казалі, што ў 30 км ад горада стаіць цягнік з завадской тэхнікай, які рухаецца толькі па начах з мэтай бяспекі. Пад няспыннымі бамбёжкамі, хаваючыся па прыдарожных хмызах, шукалі паратунку. Толькі заскочыла ў вагон, як састаў рушыў на ўсход. Так вось 5 сутак без аніякага харчавання дабіраліся ў тыл. Адзін ратунак – удзень папіць з якога балотца. Але зноў выжыла!

 

Трапіла ў Чувашыю, дзе размеркавалі рахункаводам у насенняводчы калгас. На адной сачавіцы жыла да зімы, пакуль не прапанавалі добраахвотна пайсці на фронт. Нават думкі не было адмовіцца. Скончыла ў Казані на выдатна паўгадовыя курсы кухараў і ў званні старшага сяржанта атрымала накіраванне на Волхаўскі фронт прарываць блакаду Ленінграда.

 

Цяжка было 18-гадовай дзяўчыне карміць роту ў 105 байцоў. Хай сабе і выдзялялі нарад, каб чысціць бульбу ды насіць ваду. Але салдаты былі такія саслабелыя, што адно вядро ледзь даносілі ўдвух. Асноўнай ежай быў кулеш з жытняй мукі, якую запраўляла салам-лярдам. Які тут наедак мужчыну з чарпачка гэтага булёну?

 

Калі знялі блакаду, рота з баямі наступала па дрыгвяністым краі. «Ідзеш па вільгаці, а валёнкі без галёшаў, усё ў іх квакчыць», – прыгадвае Яўгенія Іванаўна. Не надта радасна сустракалі вызваліцеляў у Эстоніі. Запомнілася, як у горадзе Тапа мясцовыя жыхары проста не пусцілі вайскоўцаў у мясцовую лазню. А неўзабаве прыйшла і дэмабілізацыя.

 

Серыя III.На мірных рэйках

 

Яшчэ калі вызвалілі Оршу, Яўгенія даслала ліст, каб даведацца пра лёс сваякоў. Прыйшоў адказ, што адзін брат памёр, другі загінуў у партызанах, а маці фашысты расстралялі. На белым свеце не засталося ніводнай роднай душы.

 

Першапачаткова яе адправілі на пасляваеннае аднаўленне горада над Нявой у будаўнічае ўпраўленне табельшчыцай, але хутка далі вызваленне па стане здароўя, падарванага ў волхаўскіх балотах.
Куды ж далей? Прыгадала, што ў Казахстане жывуць нейкія сваякі па лініі маці. Тых не знайшла, але ў Алма-Аце зноў дапамог выпадак. Пайшла ўладкоўвацца на працу кухарам у трэст сталовых і рэстаранаў, але пераблытала дзверы, трапіўшы ў Наркамгандаль Казахскай ССР. Кіраўнік установы палі­чыў, што дзелавая дзяўчына падыдзе і самім, прапанаваў пасаду тэхнолага-кулінара. У абавязкі ўваходзіла кантраляваць установы грамадскага харчавання па санітарных нормах ды якасці страў. «Вось ужо дзе ад’елася за галодныя ваенныя гады!», – з усмешкай прыгадвае Яўгенія Іванаўна.
Так бы і засталася, відаць, наша гераіня ў азіяцкай рэспубліцы, каб не чарговы шчаслівы выпадак. Паслала на радзіму ліст да сяброўкі, а ў адказ атрымала…тэлеграму ад маці! Аказалася, што Наталля Лаўрэнцьеўна цудам выратавалася, перабегшы з «расстрэльнай шарэнгі» да групы, якую накіроўвалі ў Нямеччыну на прымусовыя працы, дзе і сустрэла перамогу.

 

Канешне, Яўгенія кінула сваю выгадную працу і рушыла хутчэй дадому. Немагчыма перадаць радасць сустрэчы з мамай у полі, дзе дзяўчына ад шчасця проста цалавала зямлю!

 

Серыя IV. На радзіме

 

Калі ў Віцебскім аблспажыўсаюзе глянулі працоўную кніжку Я. Рагуцкай, не вагаючыся, прынялі ў штат інструктарам аддзела грамадскага харчавання. Абласны цэнтр быў ушчэнт разбіты, таму разам з маці туліліся ў бункеры на краі горада.

 

Неўзабаве ў Віцебск прыехаў старшыня Лепельскага райспажыўсаюза, які шукаў мясцовую дзяўчыну на пасаду эканаміста. Згадзілася, а потым стала рэвізорам, дырэктарам універмага. На апошняй пасадзе так сябе праявіла, што была ўганаравана паездкай за мяжу. Вельмі яе ўразілі чэшскія крамы, дзе замест звыклых чэргаў да прылаўкаў людзі самастойна выбіралі тавар, як у нашых сённяшніх супермаркетах.
Калі вярнулася ў Лепель, загадала падначаленым разабраць сцены, і склады ператварыліся ў гандлёвыя залы. Па вопыт адкрытай формы гандлю пачалі ездзіць дэлегацыі, а саму Яўгенію Іванаўну як дырэктара лепшага ў Саюзе ўнівермага адправілі ў Маскву на з’езд спажыўгандлю. Давялося выступаць у Крамлі перад вялікай аўдыторыяй. Столькі народу, што ледзь на трыбуне свядомасць не страціла. Але за выступленне атрымала пашану ад беларускай дэлегацыі.

 

Хутка пасля вяртання прапанавалі на выбар: узначаліць спажывецкае таварыства альбо Докшыцкага, альбо новастворанага Чашніцкага раёна. Выбрала апошні. За 10 гадоў пад яе началам былі пабудаваны ўнівермаг, рэстаран, крамы ва ўсіх буйных населеных пунктах. А потым партыя сказала «трэба», і перайшла загадчыцай ашчаднай касы, дзе і дапрацавала да пенсіі.

 

Чарговая серыя. На заслужаным адпачынку

 

Сёння бабуля жыве адна, але не сумуе. Наведваюць і ўнукі-праўнукі, і нявестка. Абодва сыны ўжо памерлі. Яўгенія Іванаўна нікому не з’яўляецца дакукай. Наадварот, нават разводзіць пчол ды спансуе вучобу ўнучкі ў ВНУ. Пасека знаходзіцца ў недалёкай ліпавай алеі. «Я не ўяўляю свайго жыцця без пчол», – кажа субяседніца. Праўда, калі раней было 20 вулляў, дык сёння толькі дзясятак. Асноўная праблема – клешч, які нішчыць пчол. А калі прэпаратамі змагацца, у пчол прападае імунітэт, бо «ад «хіміі» слабеюць і жывёлы, і чалавек». Бабуля Жэня ўпэўнена, што злы чалавек пчаляром быць не можа, толькі ў добрых людзей жывуць пчолы.

 

Усё ж такі ніякімі словамі не перадаць перажытае за доўгае жыццё Яўгеніяй Рагуцкай. Сведчаннем таму, што яно было годным, – павага землякоў, ды шматлікія ўзнагароды, сярод якіх вылучаюцца ордэны: Айчыннай вайны за баявую маладосць ды «Знак Пашаны» за працоўныя поспехі ў мірны час.

 

Алесь Бынькоў, фота аўтара, «НС».



5.04.2013

Количество комментариев: (0)

 

Новость посмотрели: 157

 

Рейтинг материала:

 (голосов: 0)




 


Данная новость взята из рубрики: Свет людзей




Похожие новости по теме :

 

Векавы шлях бабулі Паўліны


Светлы позірк добрых удумлівых вачэй, пачуццё народнага гумару, нязломная вера, пранесеная праз усе бязбожныя часы, і выдатная памяць, якая да драбніц ... Читать полностью...

Грае чароўная скрыпка франтавіка


Усё менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай: няўмольны час забірае іх аднаго за адным у вечнасць. Рыгор Данілавіч Бацюлёў з Езярышча, што на Гарадо ... Читать полностью...

ПАДЛЕТАК СТАЎ САПЁРАМ


Сустракаючы на вуліцах, у Доме культуры ці бібліятэцы гарпасёлка Езярышча гэтага ўсмешлівага чалавека ў гадах, цяжка паверыць, што на яго долю выпа ... Читать полностью...

БАЛIЦЬ,КАЛI КРЫЎДЗЯЦЬ БЛIЗКIЯ ЛЮДЗI


Жанчына напісала некалькі радкоў пісьма ў газету, але нахлынулі ўспаміны, цяжка стала дыхаць ад падступаючых слёз. Таму так і паслала тое пісьмо н ... Читать полностью...

Родам з «польскага часу»


Усе карані Генрыха Шапеля (на фота) – у мястэчку Лынтупы Пастаўскага раёна. «Бацькі мае, і дзяды, і прадзеды жылі тут», – кажа ... Читать полностью...

УСЁ ЖЫЦЦЁ — НА КОЛАХ


«Добрай душы чалавек», «чэсны», «справядлівы», «проста сімпатычны» – вось далёка не поўны пера ... Читать полностью...

Хлусава


Гэта кропка на карце Аршанскага раёна з цікавай назвай даўно ўжо трапіла ў маю распрацоўку выязных праектаў. Што за людзі тут жывуць, ці дачакаешся а ... Читать полностью...

ДЗЯЦIНСТВА ПОБАЧ СА СМЕРЦЮ


Перад вайной мае бацькі пабудавалі вялікую хату на ўскраіне вёскі Пятрыкі Дубровенскага раёна. Калі прыйшлі акупанты, то занялі наша жытло пад к ... Читать полностью...

Размяркоўваемся ці складаем рэзюмэ? Некалькі парад тым, хто шукае працу


«А ў вас размеркаванне ёсць?» – было пытанне ад жанчыны, маці абітурыенткі, да кіраўніцтва аднаго з вільнюскіх універсітэтаў. Прые ... Читать полностью...

Някідкае шчасце сям’і Дубко


–Дзіўна неяк усведамляць сябе шматдзетнай маці, – прызналася Наталля Дубко, да якой я завітала ў час камандзіроўкі ў Бягомль Докшыцкага ра ... Читать полностью...

Трыццаць гадоў кахання


Той-сёй сцвярджае, што каханне жыве не больш за тры гады. Прызнаюся, я сама так раней лічыла. Але пасля сустрэчы з Галінай Архіпаўнай і Аляксандрам Я ... Читать полностью...

З палівам дапамогуць, шлюб засведчаць і п’яніц прышчучаць…


Прыемна, калі надзелены ўладай чалавек сустракае наведвальніка з добрай усмешкай. Такім па жыцці з’яўляецца і старшыня Варапаеўскага пасялковага ... Читать полностью...

 

 

 

Оставить комментарии по данной публикации

Введите своё имя

Введите свой E-Mail:

Защитный код:Включите эту картинку для отображения кода безопасности
обновить код

Введитез защитный код